Найбольш заўважнымі падзеямі мінулага тыдня сталі драматычныя павароты ў расійска—ўкраінскай вайне, а ва ўнутранай палітыцы – паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны. Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч каментуе асноўныя падзеі мінулага тыдня.

Валерый Карбалевіч кантатаваў, што ў вайне расіі супраць Украіны адбыліся некалькі «драмататычных паваротаў». На ягоную думку, узмацніўся абстрэл украінскіх гарадоў з вялікімі ахвярамі. Больш за тое, адміністрацыя Трампа абвінаваціла Украіну ў тым, што яна зрывае перамоўны працэс пра спыненне агню.
Чытайце далей: Пакуль Лукашэнка мяняе беларусаў на пакістанцаў, Крэмль інспектуе «беларускі балкон»
— Гэта можа мець практычныя наступствы: Злучаныя Штаты могуць спыніць вайсковую падтрымку Украіны. У такім выпадку Украіна, украінская дзяржава можа аказацца перад цяжкім суворым выклікам. У гэтым вялікая драма, якую перажывае суседні народ, — кажа палітычны аглядальнік.
Нам очень нужна ваша поддержка. Без неё мы не сможем продолжать свою работу. Замолчим мы — будет рулить пропаганда. Поддержите BGmedia: https://buymeacoffee.com/bgmedia. Спасибо! Оставайтесь с нами!
Пацёмскія вёскі заместа «вёсак будучыні»
Паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны гэтым разам мелі свае асаблівасці:
— Лукашэнка паехаў у рэгіёны, якія з’яўляюцца ягонай радзімай: гарадскі пасёлак Копысь, дзе ён нарадзіўся, і Шклоўскі раён, дзе ён пражыў асноўную частку свайго жыцця да абрання прэзідэнтам.
Што ж цікавага ў паездках на малую радзіму? Гэта не першая і, відаць, не апошняя паездка «дахаты»: Лукашэнка перыядычна ездзіць туды «набрацца сілы».
— Лукашэнка аб’явіў, што хоча ператварыць Копысь у паказальную вёску будучага, у прататып вёскі будучага. А Шклоў, Шклоўскі раён ён імкнецца ператварыць ва ўзорна—паказальны раён, які быў бы прыкладам для іншых рэгіёнаў Беларусі. Гэтая ідэя – штучна стварыць нейкія маякі, нейкія рэгіёны, якія маглі б стаць узорам для іншых – і суб’ектаў гаспадарання, і рэгіёнаў, ідзе з савецкай практыкі. Лукашэнка не можа выйсці за межы ўласнага жыццёвага досведу і спрабуе стварыць тое, што стваралася ў савецкія часы, — канстатуе аналітык.
Чытайце далей: «Денацификация» от гауляйтера Лукашенко: режим продолжает паразитировать на памяти войны
«Вся страна будет копировать этот опыт», — пафасна аб’явіў беларускі правіцель.
— Ідэя, што штучна створаныя маякі могуць маштабавацца па ўсёй краіне, утапічная, бо гэтыя ўзоры ствараюцца штучна, за кошт дзяржаўнага бюджэту. У рынкавай эканоміцы гэта не працуе: інвестары ідуць туды, дзе ёсць рэальная магчымасць атрымаць прыбытак, дзе ёсць перспектывы. Дзяржава наўрад ці можа паўплываць на гэты працэс. Што і выявілася за гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі, таму што ў Копысь укладваюць грошы не першы раз, але яны не прывялі да росквіту мястэчка, — астудзіў лукашэнкаўскі пыл аналітык.
Валерый Карбалевіч нагадвае, што лукашэнкаўскі рэжым спрабаваў зрабіць узорным і Аршанскі раён, вось толькі ў выніку атрымаўся пшык.
— Заместа вёскі будучыні мы хутчэй бачым пацёмкінскія вёскі, — канстатаваў палітычны аглядальнік.
Рэжым рэпрэсіямі навязвае беларусам 150 тысяч пакістанцаў
Беларускае грамадства працягвае абмяркоўваць перспектывы прывозу ў краіну 100—150 тысяч пакістанцаў – у якасці рабочай сілы, якая мусіць замяніць выціснутых з краіны грамадзян.
— Гэтая заява Лукашэнкі выклікала вялікі рэзананс і вялікае бурлівае абмеркаванне ў сацыяльных сетках. Беларусы вельмі негатыўна ўспрынялі саму ідэю. І гэта вельмі паказальна, бо многія гады расійская і беларуская прапаганда расказавалі, як у Еўропе дрэнна ад наплыву мігрантаў, маўляў, мігранты кашмараць Еўропу, яна задыхаецца ад іхняга наплыву. Пасля доўгіх гадоў прапагандысцкай апрацоўкі негатыўная рэакцыя людзей на магчымы прыезд 150 тысяч пакістанцаў зразумелая, — мяркуе Валерый Карбалевіч.
Чытайце далей: Лукашенко затеял опасную игру с импортом рабсилы из Пакистана
Рэакцыя беларускага грамадства на магчымы прывоз пакістанцаў паказвае ўнутраны стан беларускага рэжыму:
— У аўтакратычных рэжымах, у аўтакратыях улада не мае зваротнай сувязі з грамадствам, таму што ўсе механізмы зваротнай сувязі ліквідаваныя. Улада дрэнна разумее, што адбываецца ў грамадстве, як насельніцтва рэагуе на тыя ці іншыя дзеянні, а таму рэгулярна падстаўляецца. Рэгулярна робіць заявы і дзеянні, якія супярэчаць уяўленням, каштоўнасцям, настроям большасці беларусаў. Напрыклад, ідэя размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі не мае падтрымкі большасці насельніцтва. Думаю, не мае падтрымкі і ідэя размясціць у краіне расійскія ракеты «Арэшнік», бо Беларусь стане мішэнню для ўдара ў адказ у выпадку вайны. Вось і чарговая заява пра з’яўленне вялікай колькасці мігрантаў не атрымала падтрымкі большасці, — канстатуе аналітык.
Валерый Карбалевіч звярнуў увагу на рэакцыю ўладаў, якую выклікала непрыняцце пакістанскіх мігрантаў беларускім грамадствам:
— Улады рэагуюць стандартна – рэпрэсіямі. Пачалі арыштоўваць людзей, якія негатыўна каментуюць гэтую ідэю і запісваюць з затрыманымі пакаяльныя відэа, прымушаючы людзей адмовіцца ад сваіх думак і адабраць дзеянні Лукашэнкі. Іншых спосабаў нармальна размаўляць з народам, акрамя рэпрэсій, улады не маюць, не хочуць і не збіраюцца вучыцца.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: