Невыпадкова Лукашэнка дазволіў сустрэчу Анжалікі Борыс з Анджэем Пачобутам. Напэўна, у Варшаву данесены нейкі мэсэдж ад беларускіх уладаў.
Кіраўніца неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс паведаміла на прыёме прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды пра сустрэчу з журналістам, палітвязнем Анджэем Пачобутам. Пра гэта стала вядома 15 красавіка ад прэс-служба польскага лідара.
Борыс сказала, што сустрэча адбылася ў наваполацкай калоніі №1 «з ухвалення Аляксандра Лукашэнкі», але не ўдакладніла, калі гэта адбылося.
Читайте также: Павел Латушко: Чтобы остановить Лукашенко, нужно пойти на принцип, как это сделал Анджей Почобут
Амаль месяц таму палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк паказалі на дзяржаўным тэлеканале. Пазней іншаму вядомаму палітвязню, журналісту-расследвальніку Дзянісу Івашыну дазволілі сустрэчу з маці. Ці сведчыць гэта пра новы трэнд у палітыцы ўлады па палітзняволеных? Ці ідзе закулісны гандаль паміж беларускім рэжымам і Варшавай? Запыталіся пра гэта ў палітычнага аналітыка інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандра Класкоўскага.
— Я б не спяшаўся тут выбудоўваць нейкі ланцужок. Можа, і ёсць сувязь, а можа, так супала.
Калі казаць пра выпадак Шарэнды-Панасюк, то там перад прапагандысцкім сюжэтам быў зварот з боку аднаго з камітэтаў ААН, які заклапаціўся лёсам гэтай палітзняволенай. Магчыма, беларускія ўлады прарэагавалі менавіта на гэты зварот, таму што хоць ААН, з аднаго боку, і не вельмі ўплывовая структура, з іншага — гэта адна з нямногіх інстытуцый, дзе афіцыйны Мінск на сёння паўнапраўна прысутнічае. Таму, магчыма, і звярнулі ўвагу на гэты момант.
Плюс Шарэнда-Панасюк заявіла, што яна напісала прашэнне аб памілаванні. То бок яна, відавочна, дзеля свайго выратавання згадзілася ў гэтым сюжэце згуляць па правілах прапаганды, па правілах рэжыму. Так што гэта асобны кейс.
Што тычыцца Пачобута, то я хачу звярнуць увагу, што ў пытанні палітзняволеных з ліку польскай дыяспары рэжым сябе вядзе трохі асаблівым чынам. Як вядома, была заведзеная так званая польская справа ў 2021 годзе. Але неўзабаве трох фігурантак выпусцілі з умовай, каб яны з’ехалі ў Польшчу. Потым выпусцілі яшчэ і чацвёртую, Анжаліку Борыс. Нейкі час яна была пад хатнім арыштам, потым увогуле закрылі яе крымінальную справу. Таму тут бачны нейкі момант гульні.
Можна згадаць, што наконт Пачобута Лукашэнка летась у лістападзе выказваўся. Ён не называў прозвішча, але празрыста намякаў, што ідуць нейкія закулісныя перамовы, «просяць мяне: адпусці, але для гэтага павінны саспець умовы» — такі прыкладна быў сэнс ягонага выказвання. Такі, відаць, афіцыйны Мінск меў нейкія спадзевы, што змена ўлады ў Польшчы паспрыяе паляпшэнню дачыненняў.
Чаму такая ўвага менавіта да польскага кірунку ў беларускіх уладаў? Тут таксама можна зразумець: гэта суседняя краіна, краіна вялікая, з якой моцныя эканамічныя сувязі нават на сёння. Транзіт шмат у чым залежыць ад гэтай краіны. Таму, канешне, пэўны інтарэс у беларускай улады палепшыць дачыненні з Варшавай ёсць.
Таму невыпадкова і Борыс дазволілі сустрэцца з Пачобутам. Яна, напэўна, данесла нейкі мэсэдж у Варшаву ад беларускіх уладаў.
Іншае пытанне, наколькі плённым можа быць гэты меркаваны торг. Тут не вельмі проста бакам сысціся на нейкіх дамоўленасцях.
«У Варшавы абмежаваны дыяпазон сустрэчных прапаноў»
Нейкая гульня за ўсім гэтым стаіць. Відавочна, што ў пытанні Пачобута ёсць закулісныя патаемныя кантакты па дыпламатычнай ці нейкай іншай лініі.
Хачу нагадаць, у прыватнасці, што польскія афіцыйная асобы канкрэтна заяўлялі, што калі будзе выпушчаны Пачобут, то будзе зноў адкрыты адзін з памежных пераходаў. Пэўны кручок закінуты.
Але ці ужо важна гэта Лукашэнку — іншае пытанне. Ні ён, ні ягонае атачэнне не ездзяць у Еўропу, не пакутуюць у чэргах на мяжы. Грузавы ж транзіт збольшага ідзе, асабліва калі казаць пра чыгуначны. Там ужо кітайскі інтарэс. У прыватнасці Павел Латушка кажа, што трэба чыгуначны транзіт перакрыць, і тады, маўляў, Мінск выпусціць Пачобута. Але гэта крок, які, напэўна, ударыць і па інтарэсах Польшчы: яна таксама ў эканамічным плане залежная ад Кітая. Таму такі крок наўрад ці рэалістычны ў сённяшніх умовах. Відаць, тут могуць спрацаваць нейкія больш гнуткія падыходы з абодвух бакоў.
Читайте также: Пинчанина задержали на 15 суток за неповиновение силовикам во время обыска. Вероятно, это правозащитник Алесь Романович
Іншая рэч, што ў Варшавы, напэўна, абмежаваны дыяпазон нейкіх сустрэчных прапаноў. Канешне, Лукашэнка хацеў бы, каб былі знятыя нейкія істотныя санкцыі, але істотныя санкцыі ўведзеныя за саўдзел у вайне, за міграцыйны крызіс, за пасадку самалёта Ryanair. Гэта пытанні, якія ад Варшавы не залежаць. Гэтыя санкцыі ўводзіліся на ўзроўні ўсяго Еўразвязу, і тут ужо трэба кансэнсусам вырашаць.
Так што поле для кампрамісаў пакуль што невялікае. А з іншага боку, як вядома, Еўропа патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў, патрабуе сумленных выбараў. Тут пакуль што цяжка бакам састыкаваць пазіцыі. І Лукашэнка асабліва саступаць не хоча. Ён сёння ў дастаткова моцнай пазіцыі дзякуючы падтрымцы з боку Крамля. Ён калі і збіраецца весці нейкія перамовы, то з пазіцыі сілы.
Я б сказаў, што гэта прамацванне глебы з абодвух бакоў. Падобныя кейсы былі, і яны былі звязаныя з асобамі, якія мелі пашпарты замежных дзяржаў. Тая ці іншая дзяржава мела падвышаны інтарэс вызваліць гэтых людзей. Я маю на ўвазе гіcторыю са швейцарскай грамадзянкай Наталляй Хершэ, а раней — з Віталём Шкляравым, паліттэхнолагам, у якога амерыканскі пашпарт. Вось тады ўключаліся нейкія палітычныя гульцы, і на ўзроўні асабістых, відаць, дамоўленасцяў гэтыя пытанні вырашаліся.
Таму, у прынцыпе, не нулявыя шансы і ў магчымасці вызвалення Пачобута. Але гэта пакуль што віламі па вадзе пісана.
В рамках учений проверили готовность силовиков и техники к любым возможным вариантам развития событий во…
Женщина была далеко не единственной, кого заинтересовал телефон по привлекательной цене. На объявление откликнулись еще…
Все началось с поста жителя Пинска в одной из социальных сетей. Он опубликовал настоящий «крик…
Министр иностранных дел России уверенно заявил брестским студентам, что войну в Украине развязал НАТО, а…
Александр Лукашенко 7 ноября принял решение о «помиловании» 31 человека, осужденного за «преступления экстремистской направленности».
Журналисты BGmedia нашли противоречие между этой цифрой и словами чиновницы про количество разводов в Беларуси.…