Брэстаўчанка Паліна Шарэнда-Панасюк правяла ў зняволенні больш за 4 гады, прычым тэрмін зняволення ёй працягвалі тройчы па сумна вядомым артыкулу 411. У карцэрах і ШІЗА жанчына правяла агулам 270 сутак.
«Паліна Шарэнда-Панасюк сёння – сведка тых злачынстваў супраць чалавецтва, якія здзяйсняе рэжым Лукашэнкі», — прадставіла палітзняволеную галоўная рэдактарка сайта «Хартия—97» Наталля Радзіна.
— Насамрэч палітвязняў тысячы, тысячы і тысячы. Калі гаварыць агулам, то зараз палітвязні – увесь беларускі народ, які застаўся ў закладніках гэтага тэрарыстычнага рэжыму, — кажа Паліна Шарэнда-Панасюк.
![](/wp-content/uploads/2025/02/ali.jpg)
Сёння палітвязынка ў Вільні сустрэлася з журналістамі. BGmedia сабрала найбольш адметныя выказванні.
Як вызваляюць палітвязняў
— За чатыры гады сфармаваўся графік «вызвалення»: чалавека катуюць, катуюць, катуюць і ў пэўны момант да яго прыходзяць і прапануюць напісаць памілаванне. Калі чалавек не здаецца на першым этапе катаванняў, яго працягваюць катаваць. Катуюць, катуюць, катуюць – ізноў прыходзяць і патрабуюць прашэнне аб памілаванні. Калі ты не напішаш – ты ніколі адсюль не выйдзеш, ты ніколі не пабачыш сваіх дзяцей, такія словы я чула ад прадстаўнікоў ДВП (Дэпартамент выканання пакаранняў МУС). І заключны этап: калі чалавек прайшоў праз прашэнне аб памілаванні, інтэрв’ю ў многіх выпадках, каб чалавека канчаткова зламаць, дыскрэдытаваць, каб, выйшаўшы з лукашэнкаўскгаа ГУЛАГА, баяўся ўсяго, чалавека прымушаюць падпісаць паперу аб канфідэнцыйным супрацоўніцтве.
Читайте также: Бывший политзаключенный Сергей Коршун: «Выйдя на свободу, мы видим безразличие»
Я пісала гэтыя паперы, разумеючы, што ў адваротным выпадку я ніколі не выйду з-за гэтых кратаў. Першую паперу я напісала, знаходзячыся ў ПК—24 снежня 2024 года, другую паперу я падпісала ўжо ў Берасці, калі я прыйшла ў ГуБаЗіК. Гэта было 3 лютага 2025 года.
На наступны дзень я з’ехала.
Таму я дэзавуірую гэтыя заявы. З майго боку гэта быў такі тактычны ход.
Яны выпрацавалі такі алгарытм выпускання людзей: недастаткова проста пратрымаць чалавека ў катавальні, зламаць яго, падарваць яго здароўе, давесці яго фактычна да інваліднасці, — трэба яшчэ прынізіць такім чынам.
Я чула, што многіх палітвязняў прымусілі так зрабіць. Я заклікаю ўсіх, хто мае мудрасць, таксама публічна дэзавуіраваць гэтае падпісанне.
«Дамова на канфідэнцыйнае супрацоўніцтва» — гэта згода на «стукачество». Я раскрыла свой псеўданім – Эдэльвейс.
Читайте также: Политзаключенная Дарья Афанасьева: То, что происходит в женской колонии — фемицид
«Можам больш, напэўна, не пабачыцца»
— Увесь час мы знаходзімся з думкай – мы можам адсюль не выйсці. Калі не спрацавала памілаванне, у мяне была вельмі вялікая дэпрэсія, я думала: калі я пайшла на іхнія ўмовы і не спрацавала нават гэта, напэўна, ім пастаўлена задача мяне проста знішчыць.
Фактычна я развітвалася з жыццём…
Пра карную псіхіятрыю
— Нелаяльнасць да рэжыму прыраўноваецца да псіхічных адхіленняў. Я мела магчымасць прачытаць цыдулку псіхіятра калоніі №24. Там было чорным па белым напісана: «Называет себя палитвязнем. Диагноз: параноидальное расстройство личности».
Канешне, гэта дадатковы псіхалагічны ціск на чалавека: яго вязуць да псіхіятра, а раз вязуць, значыць, нешта такое ёсць. І сам чалавек пачынае сумнявацца ў сабе, і для іншых становіцца заплямлемым. То-бок, нічога новага – тое, што было ў СССР, карная псіхіятрыя.
Читайте также: Политзаключенный Дмитрий Некрасов: Повезло, что попал в колонию молодым
«У мяне была гатоўнасць выехаць у любы час»
— Разам з вызваленнем мне на 2 гады зрабілі прэвентыўны нагляд. Чалавек мусіць быць прымусова ўладкаваны на працу. Ён не можа выходзіць з кватэры з 22 да 6 раніцы. Абмежаванняў процьма.
Разуменне, што трэба выехаць з Беларусі, прысутнічала ўвесь час, таму што ёсць пагроза жыццю. Я разумею, калі я застаюся ў Беларусі, я знікаю з палітычнай сцэны, я ператвараюся ў нікога, дворніка ЖЭС. Каб захаваць у сабе палітыка і ўз’яднацца з сям’ёй – у мяне была гатоўнасць выехаць увесь час.
Даведка BGmedia. Каардынатарку кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Яе пратрымалі ў няволі 4 гады і 1 месяц, з іх 270 дзён – у штрафных ізалятарах і памяшканнях камернага тыпу.
Навіна пра вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк прыйшла вечарам 1 лютага. 6 лютага жанчына апынулася ў Вільні.
Читайте также: Политзаключенный Артем Задруцкий: расстреливать необязательно — можно просто не лечить
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: