Пасядзелкі з султанам. Навошта Лукашэнка лятаў у Султанат Аман?

22.12.2024 19:51 Лукашэнка і Султан Амана. Фота: president.gov.by. Источник фото

Ці апраўдвае эканамічны эфект замежных гастроляў Лукашэнкі дзяржаўныя затраты на на арганізацыю і правядзенне ваяжоў?
Читайте BGmedia в:

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч пракаментаваў паездку беларускага правіцеля ў Аман.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

14 снежня Лукашэнка прыляцеў у Султанат Аман: у аэрапорце яго сустрэлі міністр замежных спраў ды прэзідэнт Інвестыцыйнага агенцтва. Не прэзідэнцкі ўзровень, мякка кажучы.

Наступнымі днямі Лукашэнка правёў перамовы з Султанам Амана Хайсам бен Тарэк Аль Саідам, наведаў музей і порт, а 19 снежня быў ужо ў ААЭ.

Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: Лукашэнка заклікае Пакістан да адзінства, а ў Беларусі сам з’яўляецца фактарам расколу

Гэта быў ужо другі візіт у Султанат Аман, першы візіт прайшоў у 2007 годзе. Як адзначае палітычны аглядальнік, дзяржаўная прапаганда падаюць цяпершанюю паездку як «велізарную перамогу, як вялікі дыпламатычны прарыў».

— Сапраўды, у пэўным сэнсе гэты візіт з’яўляецца вельмі добрай ілюстрацыяй да таго, што такое замежная палітыка і якія рысы яна пачынае набываць апошнім часам, — кажа Валерый Карбалевіч.

Звычайна замежныя лідары робяць візіты ў краіны, дзе праглядваюцца перспектывы супарцоўніцтва – перспектывы гандлю, перспектывы інвестыцый. Дый увогуле якія ўяўляюць перспектывы для ўзаемнага супрацоўніцтва ў эканамічным, палітычным, магчыма, у ваенным плане. Аднак ужо другі год мы назіраем, як Лукашэнка ладзіць візіты ў краіны, якія зусім мала цікавыя Беларусі: ён ездзіць у Афрыку, лётаў у Манголію, зараз – у Аман.

— Справа ў тым, што гандаль паміж Беларуссю і Аманам настолькі маленькі, што ў вялізным артыкуле на Белта, які спаджарожніячаў гэтаму візіту, дзе было вельмі многа пафасных слоў адносна супрацоўніцтва, пасаромеліся назваць лічбу таварабароту паміж краінамі. Аказваецца, што летась тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам склаў толькі 5 мільёнаў долараў. Гэта настолькі мізэрныя лічбы, што можна казаць пра адсутнасць гандлю, адзначае палітычны аглядальнік.

Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко просит «Орешник» и при этом хочет записаться в «миротворцы»

Больш за тое, у Беларусі няма амбасады Амана, і наадварот: у Амане няма беларускага дыпрадстаўніцтва. Функцыю амбасадара выконвае беларускі амабасадар у Егіпце па сумяшчальніцтву. І калі ў міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова спыталі пра перспектывы адкрыцця амбасады, то ён адказаў вельмі цьмяна і няпэўна: маўляў, калі гандлёвае, турыстычнае супрацоўніцтва дасягне нейкай кропкі, тады і будзем думаць над адкрыццём амбасады.

— То-бок, МЗС Беларусі добра разумее, што асаблівага сэнсу ў гэтым візіце няшмат. Наведаў музей, наведаў порт – таксама, мусіць, карысна для пашырэння кругагляду. Але казаць пра нейкія перспектывы ў гэтай краіне наўрад ці можна, — адзначыў Валерый Карбалевіч.

Але гэта не адзінкавы выпадак, гэта тэндэнцыя, якая праяўляецца на працягу апошніх гадоў. Пытанне трэба ставіць рубам: а навошта ўвогуле ладзіць бессэнсоўныя візіты? Ці пакрывае эканамічны эфект падобных ваяжоў дзяржаўныя расходы на іх арганізацыю і правядзенне?

— Сэнс гэтых візітаў іншы, чым прынята ў міждзяржаўных адносінах. З улікам таго, што з Амана Лукашэнка паляцеў у ААЭ, то можна сказаць, што візіт у Аман – проста па дарозе ў Эміраты. У Эміраты Лукашэнка лятае кожны год прыкладна ў лістападзе—снежні, як правіла, дзеля адпачынку. Але на афіцыйным узроўні гэта аб’яўляецца рабочым візітам, — падкрэслівае аналітык.

Падобна на тое, што Лукашэнка зноў выправіўся на адпачынак у Эміраты, а па дарозе заглянуў у Султанат Аман.

— Яшчэ сэнс падобных візітаў палягае ў тым, каб даказаць (каму – беларускаму грамадству, беларускай наменклатуры, замежным суб’ектам), што ў Беларусі ёсць замежная палітыка, што яна не зводзіцца толькі да камунікацыі з расійскімі губернатарамі. І паказаць, што нібыта няма ніякай міжнароднай ізаляцыі, ніякага статусу міжнароднага ізгоя, што беларускі кіраўнік паважаны ў свеце: бачыце, сам султан з ім сустракаецца. І ўвогуле яго прызнаюць «прэзідэнтам» Беларусі ўва мнгогіх краінах Усходу і Поўдня. Гэта толькі Еўропа па нейкіх несправядлівых матывах адмаўляецца яго прызнаваць.

Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: У Беларусі дзейнічае толькі адзін дзяржаўны інстытут – асоба самога Лукашэнкі 

Дык ці акупляюцца дзяржаўныя выдаткі на арганізацыю падобных замежных гастроляў?

— Візіты ёсць, вось толькі плён ад гэтых візітаў невялікі. Бачыце, у краіны, з якімі Беларусь мае даволі вялікі гандлёвы абарот, с суседзямі (Польшчай, Літвой, з якімі таварабарот складае некалькі мільярдаў долараў), Лукашэнка не ездзіць. А ездзіць у краіны, з якімі ніякага гандлю няма. Таму і ўзнікае пытанне: чым больш Лукашэнка раз’язджае па свету, тым горш для беларускага гандлю, – рэзюмуе Валерый Карбалевіч.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: