13 лютага на сустрэчы з рэктарамі беларускіх ВНУ Лукашэнка запатрабаваў спыніць адток моладзі, якая едзе вучыцца на «варожы Захад», скардзіўся, што выпускнікі не становяцца выкладчыкамі, што адукацыя «ніколі не была па-за палітыкай» і, адпаведна, запатрабаваў узмацніць ідэалагічную работу.
Лукашэнка сфармуліваў пяць праблем беларускай вышэйшай адукацыі і запатрабаваў ад рэктараў вырашыць іх да 1 верасня. Па прынцыпу «есть хочется, худеть хочется, все хочется», які сфармуляваў герой Калягіна ў вядомым савецкім фільме.
Читайте далее: Александр Фридман: Путин и Лукашенко могут уничтожить всех политзаключенных, но цель другая – превратить их жизнь в ад
«Рэктарам трэба пратрымацца яшчэ два гады: як толькі Коля скончыць універсітэт, дык і Лукашэнка забудзе пра вышэйшую адукацыю», — іранізуе старшыня камісіі па адукацыі, навуцы Каардынацыйнай Рады Павел Церашковіч.
Пра стан вышэйшай адукацыі ў Беларусі пагаварылі з Паўлам Церашковічам.
— Увогуле, Лукашэнка выказваў такія супярэчлівыя думкі, што пры ўсім жаданні іх выканаць немагчыма. Сёння я якраз згадаў старую стужку «Раба любві», у якой Калягін іграе рэжысёра. Ён спрабуе падысці да дрэва і трохі падцягнуцца, а з яго ўсе здзекуюцца — занадта тлусты. І тады ён у сэрцах вымаўляе: «есть хочется, худеть хочется, все хочется». Так і ў Лукашэнкі: яму адначасова хочацца ўсяго: каб усе вучыліся ў Беларусі, а каб з Беларусі ніхто не ехаў, і каб беларуская вышэйшая адукацыя адначасова была і савецкай, і самай-самай лепшай у свеце. Такое папросту немагчыма.
— За апошнія тры-чатыры гады, якія прайшлі з масавых пратэстаў 2020 года, ува што ператварылася вышэйшая адукацыя?
— Як бы ні хавалі статыстыку, можна знайсці пэўныя лічбы. За апошнія тры гады колькасць выкладчыкаў ва ўніверсітэтах скарацілася на паўтары тысячы чалавек — гэта каля 8 адсоткаў ад выкладчыцкага складу. Адзін толькі паказчык вельмі добра характарызуе працэсы ў адукацыі. Лукашэнка казаў, што захавалі навуковыя школы, у той час як, наадварот, разбураюць навуковыя школы, бо выкладчыкі звальняюцца цэлымі кафедрамі. Пра якія тут навуковыя школы ўвогуле можа ісці гаворка?
І яшчэ адзін момант мяне зачапіў, праўда, ужо не з выступлення Лукашэнкі, а з каментару міністра адукацыі Іванца. Ён сказаў, што з навукай якраз-такі ўсё вельмі добра, і навуковымі даследаваннямі займаюцца 5 тысяч выкладчыкаў. А ўсяго — 17 тысяч выкладчыкаў. З гэтага вынікае, што 12 тысяч выкладчыкаў увогуле навукай не займаюцца. І гэта абсалютна дакладна адлюстроўвае тое, што адбываецца ў вышэйшай адукацыі. Калі яшчэ ствараўся Берлінскі ўніверсітэт, Вільгельм фон Гумбальдт сфармуляваў пастулат: выкладанне павінна спалучацца з навуковымі даследаваннямі. Менавіта ў тым падмурак усіх універсітэтаў. І сучасная вялікая хартыя ўніверсітэтаў пацвярджае гэты фундамент: калі ва ўніверсітэтах няма навукі — а ў беларускіх універсітэтах яе збольшага няма, то гэта ўжо не ўніверсітэт.
— Пасля 2020 года краіна апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Што засталося ад ранейшых міжнародных сувязяў?
— Пабудаваная заслона ад заходніх уплываў. Па сутнасці, усе сувязі з вядучымі цэнтрамі абарваныя (дакладней, асаблівых сувязей з вядучымі цэнтрамі і не было, хаця стасункі з еўрапейскімі ўніверсітэтамі падтрымліваліся), зараз іх няма, адбылася татальная пераарыентацыя на Расію. Хваліліся трывалымі сувязямі з Кітаем: і праграм адукацыйных шмат, і студэнтаў паболела.
Читайте далее: Александр Фридман: Путин уже мыслит в парадигме 1939-го года, а мнение Лукашенко его не волнует
Праблема, аднак, у тым, што з беларускімі ўніверсітэтамі супрацоўнічаюць кітайскія ўніверсітэты трэцяга гатунку. У адрозненне ад лукашэнкаўскай адміністрацыі, у Кітаі зразумелі, што без універсітэтаў сучаснае развіццё немагчымае. А ўніверсітэты, у сваю чаргу, немагчымыя без універсітэцкай свабоды. І як бы кітайскіх камуністаў ні нудзіла ад слова «свабода», ад спалучэння «акадэмічныя свабоды», яны пайшлі на гэтае. І Пекінскі ўніверсітэт уваходзіць у 50 лепшых універсітэтаў свету, таму што там усё гэта ёсць. А ў Беларусі няма.
— Атрымліваецца, Лукашэнка адмаўляе беларускім дзецям у свабодах, у той час як Коля Лукашэнка напоўніцу карыстаецца свабодамі ў Пекінскім універсітэце.
— Я не прыгадаю, каб раней Лукашэнка збіраў разам усіх рэктараў універсітэтаў. Адбылося гэта ўпершыню і зусім не выпадкова. Больш за тое, эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі яшчэ 5-7 гадоў таму прадказвалі, што гэтага трэба чакаць. Па адной простай прычыне: прагназавалася, што як толькі Коля Лукашэнка стане студэнтам, ва ўніверсітэтах пачнецца нейкі «двіж». А сярэдняя школа больш-менш цяпер можа ўздыхнуць з палёгкай: Коля Лукашэнка закончыў школу, школу больш чапаць не будуць.
Адначасова Коля Лукашэнка прыйшоў ва ўніверсітэт і ў яго з’явіліся праблемы. Як я зразумеў са словаў Лукашэнкі, у Колі ўзніклі праблемы не толькі з філасофіяй, але і з матэматыкай — Лукашэнка абрынуўся на абедзве згаданыя дысцыпліны. Тое, што ён нічога не зразумеў з падручніка філасофіі, гэта праблема не аўтараў падручніка, а праблема самых Лукашэнак, іхняй няздольнасці гэта зразумець.
Усё звязана між сабой. Уся сістэма, як і ва ўсіх аўтарытарных рэжымах, пабудаваная так, каб задаволіць «хацелкі» першай асобы. Усё астатняе — другаснае. Нарада па вышэйшай адукацыі якраз другасная, а першаснае тое, што Коля вучыцца і скардзіцца бацьку, а бацька, адпаведна выказвае незадавальненне.
Читать далее: «Лукашенко предоставит беларуский балкон для войны, когда это понадобится Путину». Чего ждет Запад?
Вось вы запыталіся, што змогуць рэктары зрабіць да 1 верасня, а я не ведаю, што адказаць. Думаю, ім трэба пратрымацца яшчэ два гады: як Коля скончыць універсітэт, дык і Лукашэнка забудзе пра вышэйшую адукацыю.
— А Коля Лукашэнка вучыцца ўсё-такі ў Пекіне ці ў Мінску?
— Гэтага ніхто не ведае. Коля паступаў у БДУ на факультэт біялогіі, але ён мог паехаць у Пекін па студэнцкім абмене. Ведаеце, гэта дзяржаўная таямніца.
Заканчэнне будзе
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: