Правілы дыпламатычнага этыкету ці нешта большае: што робіць у Беларусі спецпасланнік Папы Рымскага?

Верагодна, спецпасланнік Папы Рымскага спрабуе вырашыць канфлікты паміж беларускім рэжымам і Каталіцкай царквой.

Share

Не выключана, што на парадку дня знаходзіцца і лёс беларускіх палітвязняў.

У Беларусь 29 чэрвеня з візітам прыбыў спецыяльны пасланнік Папы Рымскага Францыска арцыбіскуп Клаўдзія Гуджэроці.

У першую чаргу Клаўдзія Гуджэроці сустрэўся з кіраўніком МЗС Сяргеем Алейнікам. Як паведамляе МЗС, бакі абмеркавалі “бягучую сітуацыю ў еўразійскім рэгіёне і ў свеце ў цэлым, супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам у шматбаковых фарматах, двухбаковыя адносіны і кантакты на розных узроўнях са Святым Прастолам”.

Читайте также: Зеленский снова упомянул Беларусь, но никто не заметил. Почему «вагнеровская» повестка оказалась важнее?

Якія стасункі з афіцыйным Мінскам зараз падтрымлівае Ватыкан? Пасля падзеяў 2020 года і цяперашняга перыяду беззаконня ў краіне? Пагаварылі з Пятром Рудкоўскім, Інстытут філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.

– 30 чэрвеня Клаўдзія Гуджэроці разам з Апостальскім нунцыем у Беларусі архіепіскапам Антэ Ёзічам сустрэўся з кіраўніком БПЦ Маскоўскага патрыярха, Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам. Нечаканая сустрэча: што могуць абмяркоўваць прадстаўнікі Ватыкана з кіраўніком БПЦ?

– Пералічаныя сустрэчы – з кіраўніком беларускага МЗС, з мітрапалітам Веніямінам, а таксама агульныя і расплывістыя заявы пасля гэтых спатканняў – гэта элемент дыпламатычнага рытуалу. Будучы афіцыйным высланнікам дзяржавы Ватыкан, і дзейнічаючы ў адпаведнанасці з паслясаборным імператывам экуменізму, Гуджэроці папросту выконвае абавязковыя правілы дыпламатычнага этыкету.

– Па афіцыйнай версіі, Папа Рымскі накіраваў Клаўдзія Гудджэроцці для ўдзелу ў святкаваннях 25-годдзя Каранацыі іконы Будслаўскай Божай Маці. Аднак праведзеныя сустрэчы ў рамках візіту сведчаць, што дыпламатычная місія пасланніка Ватыкана ўдзелам у святочных мерапрыемствах відавочна не абмяжоўваецца.

– Так, місія Гуджэроці амаль напэўна большая, чым проста ўдзел у святкаванні. Дарэчы, практычна адначасова з візітам Гуджэроці ў Беларусь, адбываецца візіт кардынала Матэа Дзупі ў Маскву, у рамкай якой ён сустрэўся з патрыярхам Кірылам. Была нават сустрэча з Львовай-Бяловай (якая ў вышуку Міжнароднага крымінальнага суду). Што да місіі Дзупі – там зразумела, што яна палягае ў спробе знайсці спосабы заканчэння расейска-ўкраінскай вайны. У выпадку Гуджэроці – думаю, што часткова гэта звязана таксама з вайной, але, імаверна, адной з задач з’яўляецца вырашэнне канфлітных момантаў паміж рэжымам і мясцовай Каталіцкай царквой (перадусім Чырвоны касцёл). Не выключаю, што адным з пункаў місіі Гуджэроці можа быць і пытанне палітвязняў.

Читайте также: У поляков спросили, как они относятся к беларусам и Беларуси. Отношение к Лукашенко – однозначное

– Калі гаворка заходзіць пра Ватыкан, з якім афіцыйны Мінск захоўваў стасункі ў самыя цяжкія для сябе часіны, у галаве найперш узнікае канспіралагічная версія: ці не выступае Ватыкан пасярэднікам (таемным перагаворшчыкам) паміж беларускім рэжымам і Захадам?

– Пасля заняпаду Папскай дзяржавы ў другой палове ХІХ стагодзя яе пераемніца – мініятурная дзяржава-Ватыкан мусіла вынайсці новую формулу міжнароднай суб’ектнасці. Гэтую формулу можна прадставіць прыблізна так: «У нас няма ні эканамічных, ні ваенных вагароў уплыву. Адзінае, што ў нас ёсць – гэта дыпламатычны досвед і пачуццё гуманітарнай місіі». Праз прызму гэтай формулы і варта глядзець на міжнародную палітыку Ватыкана апошняга стагоддзя. Палітыка ў дачыненні да аўтарытарнай Беларусі – гэта, скажам так, эпізод даволі доўгай гісторыі. Можна тут прыгадаць момант агрэсіі гітлераўскай Нямеччны на Польшчу, у адказ на якую Ватыкан не выразіў ніякай публічнай пазіцыі. Гэта не было звязана з тым, што ён сімпатызаваў Гітлеру. Некалькі гадоў раней, калі многія еўрапейскія ўрады даволі «спакойна» глядзелі на Гітлера, менавіта Ватыкан выкрываў небяспечныя складнікі ідэалогіі нацыянал-сацыялізму ў адмысловай энцыкліцы. Па стане на 1939 год Гітлер быў занадта моцны, каб распачынаць публічную канфрантацыю. Таму Ватыкан палічыў, што больш карысці прынясе непублічная дыпламатыя.

Вяртаючыся да нашага кейсу. Наладжванне мастоў паміж беларускім рэжымам і Захадам амаль напэўна не з’яўляецца самамэтай для Ватыкана. Я не ў курсе дакладных мэтаў Ватыкана, але перакананы, што яны нашмат менш глабальныя: пераадоленне канфліктных момантаў паміж рэжымам і мясцовай Каталіцкай царквой, магчыма, пытанне палітвязняў, магчыма, здабыццё арыентацыі наконт стаўлення рэжыму да вайны, што можа быць выкарыстана для міратворчай місіі кардынала Дзупі.

Тое, што ў гэтай місіі (як, зрэшты, у любой дыпламатычнай ініцыятыве) вялікую ролю адыгрываюць непублічныя, закулісныя размовы – гэта так. Але тое, што асноўнай тэмай тут ёсць вырашэнне геапалітычных пытанняў, ды ячшэ на карысць рэжыму – амаль напэўна не. Хаця б па той прычыне, што амбіцыі і магчымасці Ватыкана не сягаюць аж так далёка, каб займацца геапалітыкай.

Читайте также: Независимости «осталось на три дня». Три куска беларуского суверенитета, которые отвалились за прошедший год

Клаўдзія Гуджэроцці сустрэўся з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Алейнікам.

Recent Posts

Сосед с двойным лицом: в Барановичах мужчина вернул сумку, но присвоил деньги

Внешне — заботливый и отзывчивый, а на деле — вор. В Барановичах 63-летний мужчина вернул…

08.09.2025

«Люди, вы что, сумасшедшие?» Брестчанка показала цены на яблоки в одном из гипермаркетов

Брестчане в недоумении от надписи «социально значимый товар» на ценниках яблок. По их мнению, социальные…

08.09.2025

Брэсцкая траса ў тройцы лідараў па колькасці ДТЗ з жывёламі

Дарога М1 Брэст – Мінск трапіла ў тройку самых небяспечных у Беларусі па ДТЗ з…

08.09.2025

«Какой ужас». Брестчане спорят, нормально ли громко слушать музыку во дворе многоэтажного дома в субботу вечером

Одни считают, что нужно сразу вызывать милицию. Другие отмечают, что нельзя мешать отдыхать соседям. Третьи…

08.09.2025

Экотуризм по-беларуски: брестские чиновники вспомнили про дендрарий, но забыли рассказать, как туда попасть

Сентябрь в Беларуси объявлен месяцем экологического туризма. Официальный тг-канал Брестчины опубликовал пост о дендрарии БрГУ…

08.09.2025

В Бресте затопило подвал, но ЖЭС бездействует: люди жалуются, что никому нет дела

В Бресте на улице Янки Купалы, 10 жители столкнулись с неприятной и опасной ситуацией —…

08.09.2025