«У змаганьні з Эўразьвязам Масква дасягае вынікаў, — лічыць Пазьняк. — Мэта Крамля дасягнута — кліент (Лукашэнка) у лапах Масквы».
У пачатку свайго артыкула ён звяртае ўвагу на тое, што эміграцыйная атака і маніпуляванне ўцекачамі з Блізкага Усходу цалкам ізалявалі рэжым Лукашэнкі, а разам з ім і усю Беларусь, ад суседзяў і ад краін дэмакратычнай Эўропы. У такой сітуацыі палітыка міжлюдскіх і міжнародных кантактаў не адбываецца.
Брусэль разглядае сітуацыю з наплывам мігрантаў як гібрыдную вайну Пуціна-Лукашэнкі супраць Еўразьвязу.
Читайте также: «Не пропетлял», «введение внешнего контроля над Беларусью»: эксперты о планируемом подписании «дорожных карт»
Далей Пазьняк узгадвае сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, дзе на нэйтральнай памежнай паласе ўжо доўгі час днююць і начуюць уцекачы з Блізкага Усходу. Гэта раскалола польскае грамадства. Левая апазіцыя патрабуе «чалавечнасьці» і хоча, каб гэтых уцекачоў прапусцілі ў краіну. Але ж права-патрыятычная ўлада не робіць гэтага, бо баіцца прэцэдэнту, пасля якога тысячы мігрантаў хлынуць у Польшчу.
«Праўду кажуць і першыя, і другія, але праблема не вырашаецца, — піша аўтар і нагадвае, што хутка восень, халады. — Магчыма, і першыя, і другія палітыкі будуць стаяць на пазыцыях цьвёрда. Але толькі да першай сьмерці ўцекача, якую зваляць на ўрад. Пуцін пляскае ў ладкі».
І вось што прапануе Пазьняк, каб змяніць сітуацыю ў лепшы бок:
«Выхад тут просты і відавочны, на які, праўда, сумняваюся, што палітыкі здольныя.
У аснове ўсяго гэтага ёсьць адносіны да дыктатуры Лукашэнкі і да лёсу Беларусі.
Падзеі выглядаюць так, што ў інтарэсах беларускага народа трэба адмяніць авія-пасажырскую і наземна-транспартную блакаду Беларусі. Трэба аднавіць міжлюдзкія сувязі і кантакты паміж народамі, камунікацыі з грамадзтвам.
Другое — прыпыніць эканамічныя санкцыі, замарозіць іх (бо санкцыі ўладу дыктатара ня зваляць), і ўступіць у перамовы з працілеглым бокам аб спыненьні рэпрэсіяў, катаваньняў людзей, аб спыненьні перасьледу грамадзянскай супольнасьці. Яшчэ ёсьць час».
Читайте также: «Сегодня мы настолько образованны и умны…». Лукашенко рассказал о суверенитете и подписании интеграционных карт
Зянон Пазьняк упэўнены, што ў самым пачатку гібрыднай вайны трэба патушыць вогнішчы з абодвух бакоў. То бок трэба пачаць размаўляць.
Якія шанцы на тое, што Лукашэнка захоча з кімсьці размаўляць, Пазьняк чамусці не піша. А вось палітыку і дзеянні Еўразвязу, якія, на яго думку, наўмысна заганяюць Лукашэнку ў пастку (у Расію) «коштам жыцьця беларускага народа», называе «эгаістычнай палітыкай варварства і барбажынства».
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: