Пётр Рудкоўскі: Трэба было давесці краіну да такога дна, каб патрапіць пад параграф 33 МАП

ААН пасля падзеяў 2020 года заставалася ці не адзінай буйной міжнароднай пляцоўкай, дзе афіцыйны Мінск мог выказваць сваю пазіцыю. Таму можна назваць нечаканасцю абурэнне Лукашэнкі, выказанае 15 чэрвеня падчас прыёму вярыцельных грамат, што ААН ператварылася ў “дыпламатычнае казіно”.

Хаця насамрэч нічога нечаканага няма: спачатку Беларусь не ўключылі ў склад Рады бяспекі ААН, затым Міжнародная арганізацыя працы (МАП) – ААНаўская структура – прыняла рашэнне прымяніць параграф 33 да Беларусі. Другі раз за ўсю стогадовую гісторыю існавання арганізацыі.

Читайте также: Кредиты, новые паспорта и доступ к рынку труда: ПАСЕ хочет сделать жизнь беларусов в Европе немного легче

Як гэта паўплывае на магчымасці афіцыйнага Мінска прабіваць свае наратывы на міжнароднай арэне? Пагаварылі з Пятром Рудкоўскім, аналітыкам Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.

Пётр Рудкоўскі.

– Лукашэнка ўсёй славеснай моцай абрынуўся на ААН, якая «з цывілізаванай дыялогавай пляцоўкі для вырашэння спрэчак і дыскусій аб будучым развіцці свету ператварылася ў дыпламатычнае казіно, дзе запраўляюць заходнія верхаводы». Беларускі рэжым губляе апошнюю значную міжнародную пляцоўку?

– Так, трапная заўвага наконт губляння адной з апошніх пляцовак. ААН, у адрозненне ад заходніх структур, тыпу ЕС або ПАСЕ (дзе Захад у колькасным плане дамінуе), ніколі раней не ўспрымалася Лукашэнкам як варожая структура. І сапраўды была адной з нешматлікіх пляцовак, дзе ягоны рэжым мог падтрымліваць сувязь з міжнароднай супольнасцю. У мінулым ён часта любіў ужываць фразу «мой сябра Антоніу» – у дачыненні да генеральнага сакрататара ААН Антоніу Гутэрыша. Зараз – асабліва па апошнім галасаванні па членстве афіцыйнага Менску ў Савеце бяспекі – бачна, што пазіцыя і імідж Беларусі ў гэтай структуры ў вельмі кепскім стане.

Читайте также: С 2020 года из Беларуси уехало около 300 000 человек. И это только по официальным данным

– Беларусь не абрана ў склад Савета бяспекі ААН. Як гэта паўплывае на міжнародныя магчымасці афіцыйнага Мінска?

– Я не вывучаў дэталёва палітычны і прававы функцыянал гэтай структуры, таму выкажуся хутчэй пра палітычна-іміджавы аспект гэтага правалу. Як у адным з інтэрв’ю Павел Мацукевіч, які працаваў у дыпламатычным ведамстве, заўважыў, што Беларусь падала заяўку ў далёкім 2007 годзе і да нядаўняга часу ўсё ўказвала на тое, што поспех у плане членства ў структуры амаль гарантаваны. Але на фоне паводзінаў рэжыму апошніх двух гадоў, а асабліва заангажавання ў пуцінскую вайну, пятнаццацігадовыя дыпламатычныя намаганні папросту спалены.

Ну і на фоне таго, што ні аўтарытарны Алжыр, ні даволі нестабільная Сьера Леонэ не выклікалі асаблівых пярэчанняў з боку міжнароднай супольнасці (гэтыя краіны былі абраны ў Савет бяспекі ААН), неабранне Беларусі – гэта, канешне, сур’ёзны іміджавы ўдар. Апроч таго, галасаванне ў гэтай справе тайнае. То бок, у адрозненне ад сітуацый з рэзалюцыямі, дзе можна было заяўляць, што Захад на чале з ЗША запалохаў да смерці вялікую частку незаходніх краін, тут такая заява выглядае недарэчнай. Бо калі галасаванне тайнае, то аргумент запалохвання выглядае даволі дзіўна: каб яго прасоўваць сярод інфармаванай публічнасці, трэба брысці ў канспіралогію прыдумваць нейкія закулісныя вагары ўплыву на тайнае галасаванне.

Читайте также: “Нібыта я з’яўляюся кіраўніком ПКК”: Супраць страшыні Беларускага дома ў Варшаве ўзбудзілі крымінальныя справы

–  МАП прагаласавала за прымяненне параграфа 33 супраць Беларусі, гэта значыць рэкамендавала краінам-удзельніцам ААН прымяніць у дачыненні да афіцыйнага Мінска санкцыі. Ці здольныя санкцыі МАП стаць дадатковым рычагом уплыву на сітуацыю ў Беларусі, асабліва на фоне санкцый, уведзеных пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску і саўдзелу ў вайне пасля Украіны?

– Галасаванне ў МАП – гэта чарговы іміджавы ўдар па рэжыму. Пытанне прымянення параграфа 33 актыўна абмяркоўвалася пасля выбараў-2010, але на той момант гэта мела характар хутчэй рытарычнага прыёму. Ні рэжым, ні пазарэжымныя актары не ўспрымалі гэта як рэалістычную перспектыву зважаючы на крайнюю выключнасць такой меры. Цягам апошніх ста гадоў чальцамі арганізацыі было мноства аўтарытарных краін, дзе правы працоўных або прафсаюзаў у той ці іншай ступені парушаліся. Але быў толькі адзін-адзіны выпадак, калі ў 2001 годзе параграф 33 быў прыменены ў дачыненні да М’янмы, дзе краінай кіравала вайсковая хунта. Прычым праблема там палягала не проста ў тым, што правы працоўных парушаліся, а ў тым, што шырока прымянялася прымусовая праца, былі элементы рабства.

Так што пры ўсіх праблемах, што былі з прафсаюзамі ў Беларусі, дзесяць год таму падавалася малаімаверным, што Беларусь стане другой пасля М’ямны краінай. А сёлета вось гэта здарылася. Кіраваная рэжымам Беларусь стала другой у гісторыі краінай, дзе становішча працоўных былі прызнаны настолькі катастрафічным, што МАП прымяняе максімальна строгі пункт у дачыненні да Беларусі.

І зноў жа, важна тут нагадаць, што МАП – гэта ніяк не заходняя структура. Як мінімум дзве траціны – гэта прадстаўнікі незаходняга свету. На чале арганізацыі стаіць прадстаўнік малавядомай афрыканскай краіны Тога, якая ў прыдачу таксама з’яўляецца аўтарытарнай. Тут сапраўды трэба было б моцна пастарацца, каб давесці сваю краіну да такога дна. І ў беларускага рэжыма гэта атрымалася. Безумоўна, гэта моцны іміджавы і псіхалагічны ўдар па рэжыме. Ускосна, на жаль, таксама ўдар і па самой краіне…

– Святлана Ціханоўская рэзка раскрытыкавала міжнародныя арганізацыі за няздольнасць вызваліць беларускіх палітвязняў. Ці ёсць падставы для падобнай крытыкі?

– Наколькі раўнадушна некаторыя міжнародныя структуры ставяцца да праблемы рэпрэсій у Беларусі, я сам пераканаўся са сваіх дачыненняў з тым самым Прадстаўніцтвам ЕС у Беларусі. Для некаторых выкананне пустой бюракратычнай фармальнасці больш істотнае, чым рызыка рэпрэсій, да якіх выкананне гэтай фармальнасці можа прывесці. Таму моцна перакананы, што крытыка Ціханоўскай з’явілася тут не на пустым месцы.

Канешне, калі казаць пра перспектыву кардынальнага рашэння праблемы (поўнае вызваленне палітвязняў, або поўнае прыпыненне рэпрэсій) – тут, хутчэй за ўсё, невысокія шанцы. Нават пры ўсім жаданні знайсці нейкае рашэнне. Але тут праблема часцяком нават не ў тым, што няма пошукаў кардынальных рашэнняў. Часам мае месца проста банальнае ігнараванне праблемы рэпрэсій, рабленне выгляду, што гэтага няма. І гэта, канешне, прыкрая і небяспечная рэч. Бо нават калі яны не хочуць праймацца гэтай праблемай дзеля беларусаў, то ёю варта займацца хаця б па той прычыне, каб яна не перапаўзла ў тыя самыя заходнія краіны.

Avtor

Recent Posts

Брестчанина задержали за комментарии, на границе вернулись автобусные очереди: что произошло в Бресте и области 1 июля

А в Брестской и Гомельской областях продолжается внезапная проверка боеготовности. Подробности этих и других новостей…

7 часов ago

Что снится Лукашенко? Петкевич в ответе за переизбрание, фальшивый сигнал Западу и в доску свой Крутой

Лукашенко возобновляет игру на два фронта: последние кадровые решения показаны как сигнал Западу, но на…

1 день ago

Тэст. Шампіньёны ці пячýрыцы? Апяты ці апéнькі? Як гучаць на беларускай мове назвы вядомых грыбоў беларускага лесу?

Баравікі, абабкі, імшарнікі... Назвы грыбоў мы часцей за ўсе засвойваем ад бабуляў-дзядуляў ці бацькоў разам…

2 дня ago

Не реалполитик: Беларусь за одну неделю лишилась сразу двух «министров иностранных дел»

Последнее заявление министра Алейника. Европа обсуждает стену на границе с Беларусью. Чего хочет Макрон? Координационный…

2 дня ago

«О, цяпер буду табе казаць: забі зяпу!» Як мільёны беларусаў вывучаюць каларытныя выразы дзякуючы блогеру з Гомеля

У Тыктоку Васіля Ядчанкі за мінулы месяц было паўтара мільёны ўнікальных праглядаў, прычым 61% —…

3 дня ago

Что означает флаг Германии и почему у ФРГ и ГДР были свои версии флага? Вспоминаем интересные факты из истории

Комбинация черного, красного и золотого известна со времен Средневековья, а в Германии флаг с такими…

3 дня ago