Прыдворны тэлеграм-канал паведаміў, што 16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ «аб памілаванні 30 асобаў, асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці».
Недзяржаўная прэса ўжо падлічыла, што 18 палітвязняў, вызваленых у ліпені, плюс 30 палітвязняў раўняецца 48 вызваленых палітычных вязняў. Хаця паводле іншай інфармацыі, 18 ранейшых палітвязняў маглі проста ўключыць у склад памілаванных указам. Так што будзем лічыць лічбу ў 48 палітвязняў высмактанай з пальца (пакуль не будзе даказанае адваротнае).
Чытайце далей: Имеют ли демсилы план на 2025 год? Латушко — про ГУЛАГ Лукашенко, санкции и политзаключенных
Між тым, на прасторах байнэта не на жарт разгарэліся баталіі на тэму: як трэба вызваляць палітвязняў і якую цану трэба заплаціць? Само слова «цана» ў дачыненні да людзей, якія аказаліся закладнікамі Лукашэнкі, гучыць цынічна і бесчалавечна. Але як ёсць.
Пра гэта BGmedia пагаварыла з незалежным аналітыкам Пятром Рудкоўскім.
— Лукашэнкаўская сістэма здолела навязаць свае наратывы беларускаму грамадству, прынамсі, перасварыўшы эміграцыю з-за палітвязняў. Прычым у сацсетках б’юцца ледзь не да крыві наконт метадаў вызвалення палітвязняў. Ці трэба вызваляць беларускіх палітвязняў (а такімі афіцыйна прызнаныя больш за 1400 чалавек) любой цаной?
— Вызваленне палітвязняў павінна стаць безумоўным прыярытэтам дэмакратычных сілаў. Бо, па-першае, гаворка ідзе пра жыццё, здароўе і свабоду канкрэтных людзей, пра сямейныя і сяброўскія сувязі, пра магчымасць творчай і жыццёвай самарэалізацыі (нават калі яна будзе адбывацца ў пазапалітычнай сферы).
Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко досиживает свой срок без легитимности, а политзаключенные понадобятся для торга
Па-другое, гэта важна таксама з пункту гледжання поспеху пераменаў. Нішто так не дэматывуе людзей, як сітуацыя пакінутасці. Калі ты бярэш на сябе рызыку, трапляеш на гады ў турму, а тыя, хто на свабодзе, прымаюць гэты стан рэчаў як прыкрую непазбежнасць. Санкцыі, пытанне легітымнасці, дыпламатыя — усё гэта павінна ўспрымацца як інструменты ўздзеяння. Санкцыі або непрызнанне не ёсць самамэтай, яны павінны ўспрымацца як інструменты ўздзеяння. Ясна, што дэмсілы не ўводзяць і не здымаюць санкцыі, але яны маюць акрэслены ўплыў на фармаванне санкцыйнай палітыкі. Санкцыі не абавязкова прывязваць да ідэі змены рэжыму або максімалісцкага патрабавання вызвалення ўсіх палітвязняў. Іх можна і трэба прывязваць да вызвалення часткі палітвязняў, пажадана значнай часткі. Таму калі казаць «вызваленне цаной санкцый», то так. Лічу гэта разумнай цаной.
— Між тым, вялікі абмен палоннымі паміж ЗША, Германіяй і Расіяй паказаў, што гандаль людзьмі любіць цішыню. Ці прымяняльны гэты вопыт для вызвалення беларускіх палітвязняў?
— Так, гэта карысны вопыт. Лукашэнка менш аўтаномны ў гэтым плане (мусіць азірацца на Крэмль), але я перакананы, што нешта падобнае рэальна і па беларускім пытанні.
Чытайце далей: Евгений Магда: Лукашенко очень боится, что Путин его разменяет уже в ближайшее время
— Польшча не здолела выгандляваць у беларускага рэжыма Анджэя Пачобута падчас вялікага абмену. Між тым, Варшава вуснамі міністра ўнутраных спраў выстаўляе Мінску дзве ўмовы, каб не дапусціць поўнага закрыцця мяжы: вызваліць Анджэя Пачобута і выдаць забойцу польскага вайскоўца. Ці дастаткова гэтых дзеянняў для пачатку перамоў паміж Варшавай і Мінскам?
— Мяне вельмі здзіўляе, што Польшча не дамаглася выдачы Пачобута ў абмен на важнага расійскага агента Пабла Ганзалеза. З увагі на важнасць гэтага агента, залежнасць Лукашэнкі ад Крамля і нізкія рызыкі для рэжыму ад вызвалення Пачобута, думаю, было рэальным дамагчыся Пачобута ўзамен за Ганзалеза.
Хочацца спадзявацца, што польскі ўрад працуе над іншымі інструментамі ўздзення.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: