Пасля лютага 2022 года статус і роля Расіі ператварыліся з «вялікага брата» і донара ў гегемона і фактычнага ўладальніка стратэгічнай прасторы Беларусі.
Фота: Pavlo Gonchar/SOPA Images/Zumapress/picture alliance
Роля Расіі ў двухбаковых беларуска-райсійскіх стасунках за апошнія гады істотна змялілася. Калі раней Крэмль падаваўся прапагандай як галоўны саюзнік, то цяпер ён, бадай, галоўны выратальнік беларускага рэжыму.
Незалежны аналітык Пётр Рудкоўскі патлумачыў BGmedia, як мяняліся двухбаковыя стасункі апошнімі гадамі.
Читать также: Почему пропаганда не работает вдолгую, даже если очень старается? Мнение историка
— Рэжым Лукашэнкі ад пачатку свайго існавання арыентаваўся на Расію, называючы яе «галоўным саюзнікам». Але пры гэтым перыядычна Мінск запускаў арэлі «Масква-Захад», каб стварыць бачнасць знешнепаліычнай самастойнасці. 2020 год змяніў многае ў двубаковых стасунках. Што канкрэтна змянілася?
— Гэтую змену можна вобразна апісаць як пераход ад «сядзення на двух крэслах» да статусу «кватэранта з пажыццёвай запазычанасцю».
Да 2020 года Лукашэнка палохаў Маскву сыходам на Захад, а Захад — «братэрскімі абдымкамі» з Расіяй. Пасля жніўня 2020-га адно крэсла (заходняе) было выбіта з-пад яго.
У ваенным плане Крэмль карыстаецца тэрыторыяй Беларусі як уласным гаражом: захоча — паставіць там ядзерную зброю, захоча — запусціць з яе ракеты ці экспартуе сюды «вагнераўцаў».
Доля Расіі ў знешнім гандлі Беларусі вырасла да 70%, а калі ўлічыць залежнасць беларускага транзіту праз расійскія парты, то гэта роля проста каласальная.
Тым не менш, няма пакуль што падставаў цвердзіць, што ва ўнутранай палітыцы Лукашэнка страціў самастойнасць. Унутраныя працэсы, паводле маіх ацэнак, надалей у значнай ступені пад яго кантролем.
Читать также: «Коллективный Запад». Как власти навязывали беларусам образ врагов по ту сторону границы
— Пасля нападу Расіі на Украіну сітуацыя толькі пагоршылася. Калі верыць словам Лукашэнкі пра тое, што ён не быў папярэджаны пра расійскі напад, то гэта не падобна на саюзніцкія паводзіны. Як змяніўся статус Расіі ў двухбаковых стасунках?
— Так, канешне пагоршылася. Пасля лютага 2022 года статус і роля Расіі ператварыліся з «вялікага брата» і донара ў гегемона і фактычнага ўладальніка стратэгічнай прасторы Беларусі.
Варта, аднак, адзначыць, што «малы брат» цягам трох дэкадаў выдатна авалодаў гульнёй выкарыстання стратэгічных страхаў і геапалітычных амбіцый «вялікага». І пакуль Беларусь застаецца фармальна незалежнай, магчымасці гуляць гэтым застаюцца.
Нават пасля 2022 года, знаходзячыся пад поўным кантролем расійскага Генштаба, Лукашэнка так згуляў, каб пазбегнуць прамога ўдзелу беларускай арміі ў баявых дзеяннях ва Украіне. Маўляў, вось, мой дарагі брат, карыстайся тэрыторыяй, але свае войскі я пакіну пры сабе, ну, бо раптам прыйдзецца Расію ад НАТА абараняць!
Читать также: «Кто, если не он?» Как в Беларуси работает миф о незаменимом правителе
— Апошнія гады Лукашэнка па 10-12 разоў ездзіць у Расію на сустрэчу з Пуціным. Пры гэтым не даюць бачнага эфекту намаганні на «дальняй дузе», адносіны з Захадам у стадыі замарозкі. Беларускі экспарт ідзе пераважна ў Расію, Масква спансуе беларускі рэжым і пастаўляе яму зброю (прынамсі, так заяўляюць Пуцін і Лукашэнка). Як можна характарызаваць стасункі дзвюх краінаў на гэты момант?
— Можна ахарактарызаваць як адносіны «капітана буксіруемага судна» і крэйсера. Капітан можа аддаваць каманды свайму экіпажу і нават часам паварочваць штурвал, але хуткасць і напрамак руху цалкам вызначаюцца тросам, які злучае яго з расійскім крэйсерам.
Толькі тут зноў жа, пазначым: крэйсер не новы, трос не стальны, а экіпаж крэйсера не ў найлепшай псіхалагічнай кандыцыі. Таму экіпаж не менш баіцца бунту капітана, чым капітан – патаплення.
Читать также: Медиагигиена по-беларуски. Как фильтровать информационный шум и оставаться в здравом уме
— Як Расія карыстаецца новым статусам у дачыненнях з Беларуссю? Сцвярджаюць, што на тэрыторыі РБ актывізавала сваю дзейнасць «Россотрудничество» і іншыя падобныя структуры, праз якія ідзе фінансаванне прарасійскіх сілаў. З якой мэтай ідзе ўзмацненне прарасійскіх сілаў на тэрыторыі галоўнага саюзніка?
— Ведаю, «Россотрудничество» актывізавалася пасля 2014 года. Не маніторыў пільна яе актыўнасць, складана сказаць, які размах яе цяперашняй працы. Так ці інакш, Лукашэнка, пры ўсёй яго залежнасці ад Крамля, актыўна стрымлівае расійскі актывізм.
Адразу ж пасля падаўлення пратэстаў прарасійскія сілы пачалі ствараць партыю «Саюз». У 2021 прайшоў нават устаноўчы з’езд партыі. Але не зарэгістравалі. У процівагу «Бессмертный полк» беларускія ўлады працягваюць прасоўваць сваю акцыю «Беларусь памятае».
Няма сумневу, што Расія будуе інфраструктуру «мяккай сілы», каб мець магчымасць уплываць на Беларусь, асабліва ў выпадку змены лідара. Лукашэнка, са свайго боку, актыўна мадэрыруе гэта дзейнасць, прычым жорстка блакуе стварэнне палітычных структураў (той самай партыі), якія маглі б стаць прамым інструментам Крамля.
Читать также: Переупаковка прошлого. Как нарратив о «геноциде» превращается в оружие дезинформации
— Як мяняўся вобраз Расіі ў беларускай прапагандзе пасля 2020 года? Часцяком даводзіцца чуць: рэжымы Лукашэнкі і Пуціна настолькі пераплеценыя, што толькі паражэнне Крамля прывядзе да зменаў у Беларусі. Ці згодныя вы з такім тэзісам, асабліва на фоне апошніх падзеяў у Венесуэле?
— Палітыка не ведае такіх слоў як «толькі» і «прывядзе». Затое ведае такія словы як «магутны фактар» або «вялікая імавернасць». Ці паражэнне Крамля – адзіны фактар, адзіная надзея? Не, не адзіная. Ці, калі б яно здарылася, то змены ў Беларусі гарантаваныя? Не, не гарантаваныя.
Правільней сказаць так: калі б здарылася паражэнне Крамля – гэта быў бы магутны фактар пераўтварэнняў у Беларусі. Гэта не гарантавала б дэмакратызацыю, але значна павысіла б шанцы.
Лебеди и утки остаются зимовать в городах Беларуси и выходят к людям. Брест, Могилев и…
19 снежня ў Варшаве прэзентавалі ілюстраваную кнігу «Каляды 1992» — настальгічную гісторыю пра дзяцінства ў…
Чиновники предлагают жителям Бреста поучаствовать в общественном обсуждении названия улицы «Михаила Иоффе». Результаты опубликуют в…
Беларуска разместила видео в соцсетях, в котором показала, как выглядит картофель в известном сетевом магазине.…
7 января жительница Пинска с дочкой впервые пошли колядовать в жилгородок. Ребенок готовился, но праздник…
Некоторые не понимают, почему соседи не собрались у кого-нибудь в квартире. Другие объясняют им, что…