Трэці – не лішні, або Якія вузлы ў беларуска-расійскіх дачыненнях Лукашэнка разрульвае на Валааме

Смяротны вырак грамадзяніну Германіі, спроба ўклініцца ў супрацоўніцтва РФ і КНДР, а таксама супярэчнасці паміж саюзнікамі.

Share

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі гэтага тыдня.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Мінскі абласны суд асудзіў грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера да смяротнага пакарання. Яго судзілі нібыта за агентурную дзейнасць, найміцтва і акт тэрарызму (яму прыпісваюць выбух на станцыі Азярышча ў ноч на 6 кастрычніка 2023 года).

Смяротны прысуд грамадзяніну Германіі Рыку Крыгеру ўступае ў дысананс з крокамі, якія беларуская ўлада рабіла ў бок Захаду. Тут была і рытарычная спроба міралюбства адносна Украіны, і прапанова аб перамовах Польшчы, і вызваленне каля двух дзясяткаў палітвязняў, і ўвядзенне бязвізу для грамадзян 35 краін Еўрапейскага Звяза. І на гэтым фоне смяротны прысуд грамадзяніну Нямеччыны ў пэўным сэнсе разбурае гэты трэнд.

Што за гэтым стаіць?

— Хутчэй за ўсё, гэта сумесная спецаперацыя Расіі і Беларусі, расійскіх і беларускіх спецслужб. З дапамогай гэтага прысуду ўлады дзвюх краін хочуць нешта атрымаць ад Нямеччыны, хутчэй за ўсё, афіцэра ФСБ Віктара Красікава, які забіў у Берліне аднаго з палявых камандзіраў Чачні. Гэтая версія зараз актыўна абмяркоўваецца ў медыях, — кажа Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: С начала действия безвиза 19 июля в Беларусь приехали 450 европейцев. Рассказываем, что их ждет в нашей стране

Спроба ўклініцца ў супрацоўніцтва РФ і КНДР

Палітолаг называе «нечаканым» візіт міністра змежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў КНДР.

Як паведамляе МЗС, 23—25 ліпеня міністр наведаў КНДР з візітам у адказ. 25 ліпеня яго прыняў прэм’ер-міністр КНДР Кім Док Хун.

— Паўночная Карэя – гэта самая адыёзная краіна ў свеце, з самым адыёзным рэжымам. Не думаю, што ад Карэі можна атрымаць нейкія эканамічныя дывідэнды: у КНДР абсалютна няма валюты, няма чым плаціць за беларускія тавары, за беларускі экспарт (калі гаворка ідзе пра эканамічнае супрацоўніцтва). А вось страта палітычнай рэпутацыі тут вялікая, бо аб’яўленне партнёрам такой адыёзнай краіны, такога адыёзнага рэжыму дрэнна адбіваецца на рэпутацыі любой краіны. Але рэпутацыя беларускага палітычнага рэжыму такая, што губляць ужо і нечага, — кажа палітычны аглядальнік.

З іншага боку, візіт Рыжанкова ў КНДР укладваецца ў агульны трэнд развароту ад Еўропы ў бок Азіі, Поўдня.

— Прыклад паказаў нядаўні візіт Пуціна ў КНДР, актыўнае супрацоўніцтва Расіі і КНДР у ваенна-прамысловым комплексе. Я думаю, Беларусь хоча неяк уклініцца ў гэтае актыўнае супрацоўніцтва на мільярды долараў: Расія нібыта збіраецца паставіць у Паўночную Карэю збройныя тэхналогіі, а ўзамен хоча атрымаць артылерыйскія снарады, якіх у Паўночнай Карэі вельмі шмат.

Якое месца Беларусі адводзіцца ў гэтым супрацоўніцтве, цяжка сказаць. Але, думаю, спроба стаць трэцім у гэтай кампаніі прадыктавала візіт Максіма Рыжанкова ў Паўночную Карэю.

Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко расчищает поле для маневра, чтобы не остаться один на один с Кремлем

Пуцін не задаволены жэстамі Лукашэнкі ў бок Захаду

25 ліпеня Аляксандр Лукашэнка выправіўся ў чарговы «працоўны візіт» у Расію. А дакладней, на Валаам. 25 ліпеня Лукашэнка прыбыў у Расію, дзе, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, перыядычна вядзе закрытыя перамовы тэт-а-тэт з Пуціным. А дэталяў гэтых перамоў – ніякіх.

— Закрыты фармат перамоў звязаны з тым, што назапашаны пэўны комплекс праблем у адносінах Беларусі і Расіі. Расія не задаволена тымі жэстамі ў бок Захаду, якія апошнім часам спрабаваў рабіць афіцыйны Мінск. Асабліва пазіцыяй адносна Украіны, калі Лукашэнка заявіў, што Беларусь адводзіць дадатковыя войскі ад украінскай мяжы. І ўвядзенне бязвіза для грамадзян 35 краін Еўропы. З улікам таго, што беларуска-расійская мяжа адкрытая, тэарэтычна еўрапейцы могуць трапіць і ў Расію, а падчас вайны ў Расіі могуць палічыць гэта пэўнай небяспекай для сябе.

Чытайце далей: Александр Фридман: У Лукашенко ничего не получилось с перебежчиками

І нарэшце кітайскі кейс: тут таксама існуюць пэўныя рознагалоссі. Лукашэнка падчас сустрэчы з Сі Цзіньпінем на саміце ШАС у Астане заявіў, што Беларусь падтрымлівае кітайскі план па ўрэгуляванні вайны ва Украіне. Гэтую ж тэзу пацвердзіў і міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў падчас візіту ў Кітай. Як вядома, Расія не падзяляе мірны план Кітая. У гэтым я бачу рэальныя рознагалоссі паміж саюзнікамі. Апошнім часам вядзецца шмат размоў пра магчымыя перамовы паміж Расіяй і Украінай з дапамогай пасярэднікаў ці без – пра нейкае замірэнне. Можна меркаваць, што Лукашэнка хацеў бы ўдзельнічаць у гэтых перамовах і атрымаць магчымы дывідэнд міру пасля іх заканчэння. Ва ўсякім разе хацеў бы ўплываць на ўмовы, на якіх будзе заключаныя новыя дамоўленасці аб прымірэнні. Гэта таксама магло быць прадметам перамоў, пра што Лукашэнка казаў падчас наведвання вайсковай часткі ў Лунінцы 13 ліпеня.

І, нарэшце, тэма наконт умоваў, на якіх можа быць вызвалены нямецкі грамадзянін Рык Крыгер, таксама была прадметам перамоў падчас візіту Лукашэнкі на валаам. Бо трэба думаць, што яго затрыманне – сумесная спецаперацыя, дык і ўмовы яго вызвалення варта было б абмеркаваць сумесна.

Recent Posts

«Денацификация» от гауляйтера Лукашенко: режим продолжает паразитировать на памяти войны

Вместо честного диалога — прокаты документалок и ярлыки «нацистов» для инакомыслящих. Беларуские власти продолжают топтать…

19.04.2025

«Три метра мусора»: возле усадьбы Мицкевичей в Барановичском районе устроили свалку

В деревне Заосье, рядом с музеем-усадьбой Мицкевичей растет не интерес к культуре, а гора мусора.…

19.04.2025

«На многие вещи требовали чеки, хотя они копеечные». Что говорят о работе таможенников в пункте пропуска «Брест»

Беларусы отмечают, что прохождение таможенного контроля — лотерея. Если попадется «плохой» таможенник, то застрянешь на…

19.04.2025

В санаториях Беларуси почти все места забронированы. Узнали, как обстоят дела на Брестчине

Летний сезон еще не начался, а беларуские санатории почти полностью заполнены. Выяснили, остались ли путевки…

19.04.2025

Картошки нет — но вы держитесь: власти Беларуси, наконец, признали проблему со «вторым хлебом»

После негодования в соцсетях и пустых полок в магазинах власти все же признали: с картофелем…

18.04.2025

Дверь сломана — виновных нет. Почему пенсионерка из Бреста осталась без защиты и справедливости?

Бывший муж брестчанки с помощью МЧС и милиции вскрыл входную дверь и проник в ее…

18.04.2025