Тры ўрокі, якія Лукашэнка вынес з падзеяў 2020 года

10.08.2024 17:39 Разгон акцыі пратэсту ў Мінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Фота: Getty Images. Источник фото

Нейтралізаваць ці знішчыць праціўнікаў, змяніць цывілізацыйны код грамадства, адрэзаць дыяспару ад Беларусі.
Читайте BGmedia в:

Як доўга рэпрэсіі дазволяць Лукашэнку ўтрымліваць уладу?

Падзеі 2020 года сталі кропкай біфуркацыі, пасля якой гісторыя Беларусі пайшла па іншым рэчышчы.

Праз чатыры гады пасля тых векапомных падзей палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч зрабіў тры галоўныя высновы.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

На думку палітычнага аглядальніка, падзеі чатырохгадовай даўніны з’яўляюцца не столькі важнай вехай для дэмакратычных сілаў, колькі для самых беларускіх уладаў, для палітычнага рэжыму, для Аляксандра Лукашэнкі.

— Лукашэнка для сябе зрабіў выснову, што дзеля ўтрымання ўлады патрэбная радыкальная трансфармацыя: трансфармацы яне толькі палітычнай сістэмы, але і беларускага грамадства. Бо ў тым стане, у якім грамадства знаходзілася да 2020 года, ён утрымаць уладу не можа. Таму і пачалася трансфармацыя, якую можна характарызаваць як эвалюцыя ад аўтарытарнай да таталітарнай сістэмы, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Евгений Магда: Путин не объявит войну Украине, а Лукашенко не введет войска в Курскую область

Насамрэч палітычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць проста знішчаныя як інстытуты, а іншадумства аб’яўлена палітычным злачынствам:

— Цяпер у Беларусі дазваляецца толькі любіць і хваліць уладу, а ўсе астатнія публічныя дзеянні, крытыка ўлады забароненыя, — кажа аналітык.

Падзеі 2020 года сталі прычынай радыкальнага павароту замежнай палітыкі – разварот з Захаду на Усход, і найперш у бок Расіі. Фактычна рэжым даў згоду, каб «уплыў Расіі на грамадска-палітычныя працэсы ўнутры Беларусі, замежнай палітыцы, вайсковай палітыцы сталі дамінуючымі».

Чытайце далей: «Корову нужно поставить во дворец». Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію

Але адбыўся геапалітычны разварот не толькі ў бок Расіі, але Усхода і Поўдня, што палітычны аглядальнік называе «цывілізацыйным разрывам з Захадам, з еўрапейскай цывілізацыяй».

— Змена цывілізацыйнага коду, як лічыць Лукашэнка, — важны чыннік дзеля ўтрымання ўлады. Без падтрымкі Расіі, без таго, каб упісацца ўва ўсе цывілізацыйныя канфлікты Расіі з Захадам, Лукашэнка ўтрымаць уладу не можа. Як вынік – на заходняй, паўночнай, паўднёвай мяжы Беларусі ўсталёўваецца тое, што можна назваць жалезнай заслонай, — лічыць Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Павел Латушко: Лукашенко сформулировал переговорную позицию – капитуляция в обмен на политзаключенных

І, нарэшце, трэцяя выснова – курс на выдаўліванне з тэрыторыі Беларусі праціўнікаў рэжыму:

— Людзі, нязгодныя з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі, вымушаныя ці то садзіцца ў турму, ці то эміграваць. У выніку гэтага з’явілася беларуская дыяспара як суб’ект палітыкі. Беларускую дыяспару ўлады фактычна выразаюць з Беларусі, робіцца ўсё магчымае, каб пазбавіць эмігрантаў і грамадзянства, і маёмасці, і выбарчых правоў. Эімгранты не павінны лічыцца беларускімі грамадзянамі – такую задачу паставіў сёння рэжым Лукашэнкі, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.