Валерый Карбалевіч: Лукашэнка пужае магчымым удзелам Беларусі ў вайне з пратэстаў 2020 года

Лукашэнкавы страшылкі пра вайну дапамагаюць фарміраваць мадэль «крэпасці ў аблозе», якая закліканая аб’яднаць расколатае і рэпрэсаванае грамадства вакол вядомай персоны.

Share

«Ніякіх прыкметаў на сённяшні дзень нейкага ваеннага абвастрэння на мяжы Беларусі з суседнімі дзяржавамі я не бачу. І я б не прагназаваў сілавых ваенных дзеянняў з таго ці з іншага боку». Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч не лічыць нарастанне мілітарысцкай рыторыкі Лукашэнкі прыкметай падрыхтоўкі да вайны з Захадам, піша BGmedia.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

— Тэма магчымай вайны, у якой будзе ўдзельнічаць Беларусь, пастаянна прысутнічае ў інфармацыйнай прасторы краіны, пачынаючы з пачатку паўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну. А можа нават і раней — з моманту пратэстаў 2020 года, калі Лукашэнка заявіў, што Польшча вось-вось гатовая напасці на Беларусь, Гарадзенскую вобласць далучыць да сябе і нават накіраваў туды нейкія вайсковыя падраздзяленні. Беларускія ўлады зацікаўленыя ў пастаянным фармаванні напружанасці, пастаяннай мілітарысцкай ліхаманцы. Гэта патрэбна Лукашэнку дзеля фармавання мадэлі крэпасці ў аблозе, — мяркуе палітычны аглядальнік.

Чытайце далей: Латушка: Танкавы ўдар па Літве — рэалістычны сцэнар. Але гэты сцэнар больш рэалістычны ў адносінах да Латвіі

Прыезд Лукашэнкі 26 сакавіка ў Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці на так званую «праверку баявой гатоўнасці» — з той жа самай оперы пра фармаванне «крэпасці ў аблозе». Як і ваяўнічыя заявы Лукашэнкі, якія перамяжаліся апраўданнямі:

«Мы і не збіраемся супраць іх ваяваць. Нам гэта не трэба. Заўсёды казаў і кажу: нам чужога не трэба, але сваё не аддадзім. Вось нашая логіка. Нам не трэба гэта вайна. Навошта нам лоб у лоб стаяць ды ваяваць адзін з адным? Нас проста ўцягваюць у гэта, правакуюць, а інтарасанты — далёка… Яны хочуць, каб мы тут адзін аднаго калашмацілі. Яны прыйдуць на папялішча, долары надрукуюць і будуць аднаўляць гэтыя землі, але ўжо не ў інтарэсах нашых народаў. Ні літоўскага, ні польскага, ні беларускага».

Валерый Карбалевіч звяртае ўвагу на супярэчлівасць лукашэнкавых пагроз-апраўданняў:

— З аднаго боку, Лукашэнка запэўніваў, што ні на кога не збіраецца нападаць, а з другога боку заклікаў рыхтавацца да вайны, маўляў, вось адтуль рыхтуецца нейкі напад.

Заява прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыя Сахашчыка пра магчымае выкарыстанне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільнюс» толькі паднялі градус мілітарысцкай напружанасці.

— Але наколькі ўсе гэтыя пужалкі рэальныя? Тэарэтычна магчыма любое развіццё падзей, тым больш у той атмасферы напружанасці, якая склалася ў нашым рэгіёне. Але я не думаю, што Аляксандр Лукашэнка, беларускае кіраўніцтва, беларуская эліта хацела б цяпер нейкай вайны, нейкага рэальнага ваеннага абвастрэння і рэальнага задзейнічання вайсковых падраздзяленняў. Падтрымліваць сітуацыю напружання — так, але ваяваць — наўрад ці, бо да гэтага адмоўна ставіцца беларускае грамадства, і беларускія эліты, і сілавыя структуры. Для беларусаў гэта чужая вайна, якая адбываецца ва Украіне. Зразумела, што і самі беларускія вайскоўцы наўрад ці захочуць захопліваць Сувалкскі калідор і гэтак далей, — адзначае Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Сахащик: Сегодня нет условий для нападения. Если соседи подготовятся, то никакого «блицкрига на Вильнюс» и не будет

Ваеннае абвастрэнне выключаць нельга. Але пры адной умове:

— Іншая справа, што гэта магчыма пры ўдзеле Расіі, пры ціску з боку Расіі. Але я пакуль не бачу ні рацыянальных, ні чыста тэхнічных фактараў, якія б паказвалі на магчымасць вайны. Я ўпэўнены, што пакуль Расія не разбярэцца са сваім украінскім фронтам, не закончыць вайну ва Украіне — тым ці іншым чынам, адкрываць другі фронт, ваяваць з НАТА з тэрыторыі Беларусі проста глупства. Тым больш што ў Расіі няма рэсурсаў нават на тое, каб атрымаць рашучую перамогу нават на ўкраінскім фронце. Выдзяляць дадатковыя рэсурсы на вайну з Літвой, з Польшчай — гэта наўрад ці, — адзначае аналітык.

Па яго словах, колькасць расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, якія неабходныя для гіпатэтычнага нападу на суседзяў, не павялічваецца, а наадварот — толькі памяншаецца:

— Колькасць расійскага войска на тэрыторыі Беларусі скарачаецца, тут знаходзяцца толькі войскі і падраздзяленні, якія займаюцца аховай двух вайсковых аб’ектаў, якія ўжо даўно існуюць у Беларусі, і для аховы вайсковай інфраструктуры: аэрадромаў, чыгуначных вузлоў і ўсё.

Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко некуда бежать, а любой преемник является потенциальным перебежчиком

Таму, кажа аналітык, зараз няма прыкметаў падрыхтоўкі да вайны:

— Ніякіх прыкметаў на сённяшні дзень нейкага ваеннага абвастрэння на мяжы Беларусі з суседнімі дзяржавамі я не бачу. І я б не прагназаваў сілавых ваенных дзеянняў з аднаго ці з іншага боку, — рэзюмаваў Валерый Карбалевіч.

Recent Posts

«У падвале мяне сустрэлі, як муху на г****»: жыхарка Бабруйска абурылася працай ЖЭУ ў падвале яе дома

Жыхарка Бабруйска Ірына абурылася паводзінамі ЖЭУ №5 пасля забруджвання падвала. На яе погляд, камунальнікі «неадэкватна…

26.02.2026

На вокзале «Брест-Центральный» появился робот-уборщик с искусственным интеллектом. Узнали, сколько он стоит

Начальник вокзала заявил, что его работники первые на Беларуской железной дороге, кто применяет такие технологии.…

26.02.2026

В деревне Ганцевичского района продают школу за цену чашки кофе

В Ганцевичском районе продается здание бывшей школы в деревне Будча Чудинского сельсовета. Цена — всего…

26.02.2026

«Драгічынскае мора»: у горадзе падтапіла месцы, дзе раней не прыбралі снег

Драгічын пасля адлігі ператварыўся ў «горад на вадзе»: на вуліцах разліліся патокі. Жыхары жартуюць, што…

26.02.2026

8 марта близко: власти анонсировали продажу тюльпанов, но умолчали о главном

До 8 марта осталась без малого неделя. В Брестском горисполкоме рассказали о сроках проведения цветочных…

26.02.2026

«С 2008 года жалобы». В Молодечно в доме, где обрушились козырьки, установили новые, но главные проблемы не решили

Начальник отдела ЖКХ Молодечненского райисполкома отчитался об установке новых козырьков, но промолчал о том, когда…

26.02.2026