Валерый Карбалевіч – пра «ідэальнага прэзідэнта», міністэрства прапаганды і чырвоныя лініі

28.09.2024 16:47 Адкрыты мікрафон з «беларускім унікумам», якім сябе бачыць Лукашэнка. Фота: president.gov.by. Источник фото

Лукашэнка недвухсэнсоўна аб’явіў, што сам пойдзе на прэзідэнцкую кампанію-2025, таму што дастойнай замены няма.
Читайте BGmedia в:

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валерый Карбалевіч падвёў вынікі адыходзячага тыдня.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Хітом гэтага тыдня, безумоўна, стала палітычная сціпласць Лукашэнкі, які не бачыць сабе роўні, а таму ізноў «пойдзе ратаваць» краіну на прэзідэнцкай кампаніі 2025 года.

27 верасня беларускі правіцель сустрэўся са студэнтамі інжынерна-тэхнічных вну Мінска і аб’явіў, што яму замены няма.

Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: У Беларусі дзейнічае толькі адзін дзяржаўны інстытут – асоба самога Лукашэнкі 

Пра «ідэальнага прэзідэнта»

«Не хачу нікога пакрыўдзіць, не хачу нічога прыўзняць. Памятаеце, я казаў, што прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца. Калі ў цябе ад прыроды няма асноўных момантаў, уласцівасцей і якасцей прэзідэнта, то ты нават не лезь у гэту сферу… І я думаю: вось яны ўсе прэзыдэнты ў нас на вачах. У вас менш, а ў мяне яны ўсе на вачах, пачынаючы ад вашага рэктара і заканчваючы прэм’ер-міністрам, кіраўнікамі парламента нашага, — сказаў Лукашэнка. — Усе яны, хто навідавоку, валодаюць унікальнымі якасцямі. Унікальнымі. Значна вышэй, чым у мяне, асобнымі якасцямі. І ўчора я падумаў: вось калі б у адным чалавеку гэтыя якасці злучыць, унікальны бы быў чалавек і ідэальны быў бы прэзідэнт».

Валерый Карбалевіч: З развагаў Лукашэнкі вынікае, што прэзідэнт павінен быць талентавітым ад прыроды… Ёсць у Беларусі палітыкі, якія валодаюць нядрэннымі якасцямі: і прэм’ер-міністр, і кіраўнікі палат парламента. У кожнага ёсць добрыя якасці, вось толькі каб сабраць іх разам, атрымаўся б добры прэзідэнт. Але паколькі добрымі якасцямі валодаюць розныя людзі, то на сённяшні дзень няма замены Аляксандру Лукашэнку. Таму, калі слухаць яго ўважліва і паспрабаваць перакласці ягоныя заявы на зразумелую мову, то выходзіць, што акрамя яго самога, Аляксандра Лукашэнкі, няма сёння ў Беларусі людзей, якія маглі б стаць сёння якасным прэзідэнтам. Адсюль і вынікае зразумелы вывад: раз няма каму, значыць, зноў давядзецца яму ісці на прэзідэнцкія выбары 2025 года.

Чытайце далей: Павел Латушко: Литва не откроет дорогу в Клайпеду, пока Лукашенко у власти

МЗС пад кіраўніцтвам Рыжанкова ператвараецца ў міністэрства прапаганды

26 верасня кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў апублікаваў у «СБ. Беларусь сегодня» артыкул «Рыженков — о важности перезагрузки белорусско-литовских отношений. Равноправный диалог — в наших общих интересах». Па форме – заклік да дээскалацыі двухбаковых стасункаў, па сутнасці – суцэльная абраза на адрас суседняй Літвы.

Валерый Карбалевіч: Гэтая прапанова была зробленая ў надзвычай абразлівай форме. Рыжанкоў абвінаваціў Літву, літоўскую эліту ва ўсіх смяротных грахах, апавядаў, як дрэнна жывецца літоўскаму народу пад прыгнётам літоўскай эліты. І прапанаваў, маўляў. Давайце дамаўляцца, інакш вам будзе вельмі дрэнна.

Гэта нагадвае не рэальную прапанову аб перамовах, хутчэй, гэта прапагандысцкі дакумент, які прапануе вельмі маніпулятыўную канцэпцыю двухбаковых адносін. То-бок, мы бачым, што міністэрства замежных спраў пры новым міністру Рыжанкову ўсё больш ператвараецца ў нейкае міністэрства прапаганды.

Хутчэй, гэты артыкул арыентаваны на ўнутраную беларускую аўдыторыю, каб паказаць: маўляў, Беларусь прапануе, робіць крокі насустрач, а вось суседняя Літва гэтага не робіць. Хоць пэўныя эксперты кажуць, што гэты выпад арыентаваны на літоўскае грамадства: маўляў, у кастрычніку ў Літве пройдуць парламенцкія выбары, і Рыжанкоў хацеў бы паўплываць на ход гэтага галасавання. Але наўрад ці гэта магчыма: не думаю, што літоўскія выбаршчыкі будуць чытаць газету «СБ. Беларусь сегодня». А тое, што літоўскія палітыкі рэзка адмоўна ацанілі гэты артыкул, — гэта факт.

Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: Лукашэнку трэба прызнанне Захаду, але мяняць рэпрэсіі на адлігу ён не збіраецца 

Пужалка на адрас Захаду

Пуцін аб’явіў пра змены ў ваеннай дактрыне РФ. Змяншаецца парог прымянення ядзернай зброі, і Расія прыменіць ядзерную зброю ў выпадку нападу на яе саюзніка – Беларусь.

Валерый Карбалевіч: Гэтыя заявы носяць характар пагрозлівай рыторыкі, як, дарэчы, і пра размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Гэта спроба правесці новыя чырвоныя лініі, папярэдзіць Захад, каб ён не так настойліва і рашуча дапамагаў Украіне ў ходзе вайны. Такая пужалка на адрас Захаду: калі будзеце дапамагаць Украіне, то мы прыменім ядзерную зброю. Такая рыторыка ўжываецца больш як тры гады, але чым далей, тым большае ўражданне, што гэта ўсё-такі проста рыторыка.

Расія і Беларусь знаходзяцца ў ізаляцыі

У Нью-Ёрку прайшла сесія Генеральнай асамблеі ААН, на якой паралельна прысутнічалі і дэлегацыя беларускага рэжыма, і дэмакратычных сілаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі і міністрамі замежных справаў больш чым 40 краінаў, лідарамі міжнародных арганізацыяў і прадстаўнікамі ААН.

Савет па правах чалавека ААН даволі крытычна ацаніў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі: і правабаронцы, і шэраг краін асудзілі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Валерый Карбалевіч: Звычайна апошнімі гадамі ў Нью-Ёрку сутыкаюцца дзве беларускія дэлегацыі: афіцыйная і Святлана Ціханоўская і ейная каманда. Можам скааць, што падчас прыняцця рашэнняў Генеральнай асамблеяй ААН беларуска-расійская дыпламатыя атрымала непрыемны вынік. Праведзены так званы «саміт будучыні” падчас якога абмяркоўвалася праграма далейшых дзеянняў у межах ААН, у тым ліку рэфармаванне самой арганізацыі – ААН, у тым ліку рэфармаванне Рады ААН.

Апошнім часам афіцыйныя асобы Расіі і Беларусі ўвесь час сцвярджалі, што Зхаад апынуўся у меншасці, а супраць яго выступае глабальная большасць, і менавіта Расія разам з Беларуссю ідуць у авангардзе гэтай «глабальнай большасці», наступаючы на пазіцыі Захаду. Падчас галасавання па выніковай рэзалюцыі саміта высветлілася цікавая акалічнасць: «за» рэзалюцыі прагаласавалі 133 краіны, «супраць» – 7 краін, сярод іх Расія і Беларусь. Расія ўнесла прапраўку, якую не падтрымалі, таму РФ і яе бліжэйшыя сатэліты паргаласавалі супраць гэтай рэзалюцыі. Гэты саміт паказаў, што Расія разам з Беларуссю апынулася ў пэўнай міжнарожнай ізаляцыі, што пацвярджаецца рашэннямі, якія нават не тычацца вайны Расіі супраць Украіны.

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.