Валерый Карбалевіч: У Беларусі дзейнічае толькі адзін дзяржаўны інстытут – асоба самога Лукашэнкі

Усебеларускі народны сход пасля першай сустрэчы ў красавіку больш так і не збіраўся. Ці жывы ты, «галоўны орган улады»?

Share

Прэзідэнцкая кампанія пройдзе не летам 2025 года, а датэрмінова. Лукашэнка хацеў бы атрымаць нейкую падтрымку грамадства, толькі ці не галоўнай задачай кампаніі аб’явіў барацьбу з палітычнымі апанентамі. Да такой высновы прыйшоў палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Лукашэнка аб’явіў пачатак палітычнага сезона, галоўнай падзеяй якога стане прэзідэнцкая кампанія.

— На гэтую прэзідэнцкую кампанію цяпер мала хто звяртае сур’ёзную ўвагу. Апазіцыя лічыць, што выбараў у Беларусі няма, гэта проста кампанія, вынікі якой усім вядомыя. Вонкавыя суб’екты – і на Захадзе, і на Усходзе – разумеюць, што ў Беларусі ў вныіку выбараў улада не мяняецца. Адзіны суб’ект, які сур’ёзна ставіцца да гэтых «выбараў», — сам Аляксандр Лукашэнка і ягонае палітычнае атачэнне, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Чаму сам беларускі правіцель сур’ёзна ставіцца да гэтай кампаніі?

— Засталася траўма, траўматычныя падзеі пра падзеі 2020 года. З-за гэтага Лукашэнка надае вельмі вялікую ўвагу гэтай падзеі. Фактычна гэтае мерапрыемства, гэтая нарада – пачатак мабілізацыі ўсяго дзяржаўнага апарату дзеля паспяховага правядзення палітычнай кампаніі, — патлумачыў палітычны аглядальнік.

Рэжым надае надзвычайную ўвагу даце правядзення гэтага мерапрыемства, што не хаваў Лукашэнка на нарадзе:

«Ёсць адно пытанне, якое я не збіраюся абыходзіць. Проста інтэрнэт і СМІ абсалютна віскочуць штодня. Паток, асабліва ў апошнія тыдні. Усялякія інсінуацыі, ажыятаж узнікаюць вакол гэтага пытання. Гэта дата будучых выбараў прэзідэнта. Ці то амерыканцы, ці то нашыя «беглыя» прызначылі «выбары» ўжо і дату вызначылі».

Гэтак Лукашэнка адрэагаваў на інфармацыю пра тое, што рэжым не стане чакаць да 20 ліпеня 2025 года (па новай Канстытуцыі, менавіта да гэтага дня павінны прайсці «прэзідэнцкія выбары»), а мае намер правесці іх 23 лютага 2025 года. То-бок, фактычна на паўгода раней.

Аднак сам правіцель так і не назваў канкрэтную дату «выбараў». Чаму?

— На гэтай наралзе канчатковае рашэнне пра дату не прынятае. Але, гледзячы па ўсім, «выбары» будуць праведзеныя датэрмінова, не стануць чакаць ліпеня 2020 года, а правядуць іх раней па шэрагу прычынаў.

Якія гэта прычыны?

— Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да высновы, што не трэба паўтараць памылак 2020 года, трэба вынесці пэўныя ўрокі з той траўматычнай, непрыемнай, няўдалай для Лукашэнкі кампаніі. Таму ён і мабілізуе сваё атачэнне, каб не паўтарыць тыя памылкі. Найперш – трэба загадзя рыхтавацца да гэтай падзеі, і мінулая нарада стала пачаткам падрыхтоўкі. Трохі раней Лукашэнка памяняў кіраўніцтва сваёй адміністрацыі, якому і даручана якраз вырашэнне гэтай галоўнай задачы, — адзначыў эксперт.

«Восень – час падводзіць вынікі, выбудоўваць стратэгію на наступны год. Таму самая галоўная нашая задача – дастойна завяршыць гэты год і пачаць наступны. Ад гэтага ўва многім будуць залежаць і вынікі «прэзідэнцкіх выбараў». Прыярытэт – праца з людзьмі», — сказаў Лукашэнка.

— Вельмі важны ўрок – трэба працаваць з насельніцтвам. У 2020 годзе Лукашэнку казалі, што ён прэзідэнт АМАПа, што сваю асноўную дзейнасць ён скіроўвае на тое, каб атрымаць падтрымку сілавікоў, а не грамадства. Гэтым разам Лукашэнка хацеў бы атрымаць нейкую падтрымку грамадства. Праведзеная нарада з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў, на якой Лукашэнка заклікае нейкім чынам падтрымаць яго, хаця няяўна. То-бок, Лукашэнка пачаў сваю электаральную кампанію, сустракаючыся з рознымі электаральнымі групамі, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Лукашэнка хоча атрымаць падтрымку грамадства, сустракаецца з электаральнымі групамі падтрымкі. Аднак, як заўважае палітычны аглядальнік, галоўная задача, якую ставіць Лукашэнка, — «нейтралізацыя палітычных апанентаў». Інакш навошта львіная доля лукашэнкаўскага маналога прысвячалася менавіта дэмакратычным сілам?

— Барацьба з апанентамі – адна з важных, а можа – і галоўная задача ў ходзе гэтай кампаніі, — рэзюмаваў эксперт.

Лукашэнка яшчэ зазначыў, што прэзідэнцкая кампанія завяршае трансфармацыю беларускай палітычнай сістэмы.

— У палітычнай сістэме з’явіўся яшчэ адзін інстытут – Усебеларускі народны сход. Інтэграцыя гэтага інстытута ў палітычную сістэму ўжо ў якасці канстытуцыйнага органа – адзінае, што мяняецца ў палітычнай сістэме. Але цікава тое, што УНС фактычна аб’яўлены галоўным оргаанам улады ў Беларусі. Але мінула ўжо пяць месяцаў з перашага паседжання гэтага органа – ніякіх прыкмет таго, што існуе гэты орган, няма. Быў выбраны прэзідыўм УНС, але за 5 месяцаў ён так і не збіраўся: хоць бы для праформы сабраўся, прыняў якую-небудзь заяву, паказаў людзям, што жывы. Поўнае маўчанне сведчыць пра тое, што усебеларускі народны сход – такая ж імітацыя, як і ўсе дзяржаўныя інстытуты. Фактычна ў Беларусі дзейнічае адзін дзяржаўны інстытут – гэта асоба самога Аляксандра Лукашэнкі, — падкрэсліў Валерый Карбалевіч.

Лукашэнка вельмі хацеў бы, каб усе вакол «перагарнулі старонку» 2020 года. Толькі сам гэтага рабіць не збіраецца: рэпрэсіі застаюцца галоўным інструментам лукашэнкавай палітыкі.

Recent Posts

У Горках абмяркоўваюць стан пешаходнага моста паміж Талстога і Матросава

Жыхары Горак звярнулі ўвагу на пешаходны мост, які злучае вуліцы Талстога і Матросава і выглядае…

27.05.2026

Плёнка, бетон і дрэвы: што пакінула пасля сябе ААТ «Краснапольскі» ў Ясенцы

Тэрыторыя каля сіласных траншэй пры ўездзе ў Ясенку засталася захламленай. Мясцовыя жыхары задаюцца пытаннем, чаму…

27.05.2026

Почему в Пинске закрыли ALMI на Шапошника и из-за чего возникла паника

Жители Радужного в Пинске встревожились из-за закрытия магазина ALMI на Шапошника. Узнали, в чем причина.

27.05.2026

Меньше 900 рублей за 21 смену: зарплата контролера КПП в Брестской области вызвала споры

Жительница Брестской области показала расчетный лист: за 21 день работы контролером на КПП ей начисляют…

27.05.2026

TikTok сработал: после скандального ролика в Толочине ЖКХ срочно взялось за канализацию

После шума в TikTok коммунальщики в Толочине не только начали ремонт, но и записали видеоотчет…

27.05.2026

«Дыры вместо трамплинов». Дети из Молодечно снова просят спасти скейт-площадку в городском парке

Юные жители Молодечно пожаловались на опасное состояние скейт-площадки в парке Победы. Рампы разваливаются, а ремонт,…

27.05.2026