pflitviazni_Vilnia

Валерый Карбалевіч: Афіцыйны Мінск разглядае дачыненні з Захадам праз прызму вызвалення палітвязняў

18.10.2025 16:55 Вызваленыя палітвязні каля амбасады ЗША ў Вільні, Літва. 11 верасня 2025 года. Фота: Белсат. Источник фото

Але рэжыму Лукашэнкі найперш давядзецца развязаць канфліктны вузел з суседзямі: Польшчай, Літвой і Латвіяй.
Читайте BGmedia в:

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня. А гэта найперш гатоўнасць Лукашэнкі да «вялікай здзелкі» з ЗША. Прынамсі, пра гэта ён публічна аб’явіў на нарадзе 14 кастрычніка.

karbalevich-partret
Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

«Мы гатовыя з імі (амерыканцамі) заключыць вялікую здзелку. На адной шалі іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на другой шалі — нашы пытанні і патрабаванні. Рашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовыя. Прапановы Дональда Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна. Але павінны быць улічаныя і нашы інтарэсы», — аб’явіў Лукашэнка.

Шансы на «вялікую здзелку» з ЗША і жаданне адначасова прарваць еўрапейскую блакаду ацаніў Валерый Карбалевіч. Але сітуацыя не настолькі простая, як яе спрабуе падаць беларускі рэжым.

— Цікава тое, што на гэтай сустрэчы не прысутнічалі прадстаўнікі МЗС. То-бок, замежная палітыка ў Беларусі абмяркоўваецца без удзелу МЗС, а галоўным спікерам, які каментаваў вынікі нарады, стаў старшыня КДБ Іван Церцель. З гэтага можна зрабіць такую выснову: паколькі КДБ кантраляе барацьбу беларускага рэжыма з апазіцыяй, кантралюе ўсе працэсы вакол вязняў, то афіцыйны Мінск разглядае дачыненні з Захадам праз прызму вызвалення палітвязняў, — адзначае палітычны аглядальнік.

Чытайце далей: Александр Фридман: Правила должен устанавливать Евросоюз, а не Лукашенко

«Вядома ж, адносіны з нашымі суседзямі. Гэта Польшча традыцыйна, гэта Прыбалтыка. Напэўна, не будзе вялікай таямніцай сказаць, што ў нас ёсць каналы зносін з нашымі партнёрамі. Гэты дыялог вядзецца. І ў тым ліку па лініі спецслужбаў. Я б сказаў, што паразуменне паміж намі паволі наладжваецца. Мы абмяркоўваем вострыя пытанні і недзе выходзім на разуменне ўзаемных інтарэсаў», — аб’явіў старшыня КДБ па выніках нарады. Аднак палякі не пацвердзілі інфармацыю пра «паразуменне паміж намі паволі наладжваецца».

— І галоўная выснова, асноўны мэсэдж гэтай нарады палягае ў тым, што Беларусь прапануе Захаду палітыку разрадкі напружанасці. Гэта вельмі цікавы паварот: упершыню з 2020 года Беларусь звяртаецца да Захаду з прапановай разрадкі. Дасюль усе пяць гадоў усе нарады ў Лукашэнкі зводзіліся да таго, што трэба мабілізавацца, мілітарызавацца дзеля барацьбы з ворагам, трэба даць адпор, бо Захад толькі таго і чакае, каб напасці на Беларусь, палякі хочуць захапіць Заходнюю Беларусь і гэтак далей, — каментуе Валерый Карбалевіч.

Пяць гадоў Лукашэнка закатваў краіну ў асфальт, не зважаючы ўвагі на ўвесь цывілізаваны свет. Што змянілася зараз?

— На такі паварот у замежнай палітыцы на ўзроўні рыторыкі паўплывалі перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам. Злучаныя Штаты праявілі зацікаўленасць да Беларусі, зацікаўленасць да Лукашэнка як да нейкага дадатковага канала сувязі з Расіяй, як спецыяліста па Пуціну. Лукашэнка разумее, што гэтая цікавасць можа хутка закончыцца, а значыць, трэба каваць жалеза, пакуль яно гарачае. Таму ўлады спрабуюць выкарыстаць перамоўны трэк паміж Мінскам і Вашынгтонам дзеля размарожвання, нармалізацыі дачыненняў з Захадам агулам, то-бок і з Еўропай.

Чытайце далей: Евген Магда: Зачем Трамп играет с Лукашенко в «большие сделки»?

Аднак, як кажа аналітык, Еўропа – гэта не Дональд Трамп.

— Тут узнікае адна вялікая праблема. Калі ўдасца дамовіцца з Вашынгтонам пра нейкае зняцце ці прыпыненне амерыканскіх санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў, то ўзнікае іншае пытанне. Санкцыі ўводзіліся ЗША разам з Еўрапейскім Звязам. А значыць, зняцце санкцый толькі амерыканцамі не дасць патрэбнага эфекту: патрэбна, каб у тым жа кірунку шлі і краіны Еўразвяза. Напрыклад, зняцце ці прыпыненне санкцый па калію ўпіраецца ў тое, што краіны Балтыі заблакавалі магчымасць транзіту праз іхнія парты. А значыць, патрэбнае рашэнне і беларускіх суседзяў. Аднак у гэтым пытанні Еўропа пакуль не збіраецца ісці следам за Злучанымі Штатамі. І тут вельмі важную ролю ў палітыцы Еўразвяза ў адносінах да Беларусі адыгрываюць беларускія суседзі: Польшча, Літва, Латвія. А менавіта з гэтымі краінамі ў Беларусі найбольш напружаныя адносіны, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Валерый Карбалевіч згадвае гісторыю, калі Польшча перакрыла мяжу з-за беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2025».

— Таму трэба неяк дамаўляцца з суседзямі. А на мяжы з суседнімі краінамі працягваюцца міграцыйныя атакі, якія ўсяляк ініцыюе беларускі бок, тут і падтрымка ўрадамі Літвы і Польшчы беларускай апазіцыі, што вельмі недаспадобы афіцыйнаму Мінску. Гэта стварае канфліктны вузел, які ў сённяшняй сітуацыі даволі цяжка вырашыць.

Аналітык канстатуе, што вельмі моцным абмежавальнікам у палітыцы размарожвання стасункаў з захадам з’яўляецца Расія:

— Наўрад ці Расіі спадабаецца такі новы паварот, новы курс у палітыцы афіцыйнага Мінска. Больш за тое, сёння мы назіраем эскалацыю адносін Расіі з Захадам. З’яўленне дронаў у паветранай прасторы некаторых краін Еўропы, якія, як лічаць у Еўропе, з’яўляюцца расійскімі і якія з’яўляюцца курсам Расіі на эскалацыю адносін. На гэтым фоне прапанова афіцыйнага Мінска ідзе на супарцьходзе. Гэта супрацьлеглыя трэнды: расія бярэ курс на эскалацыю, а Беларусь бярэ курс на размарожванне адносін – курсы супярэчаць адзін другому.

Чытайце далей: Кривое зеркало: в Telegram-каналах беларуских чиновников разрешено только восторгаться

Але і гэта не апошняя перашкода на шляху да нармалізацыі адносінаў з Захадам:

— Самае галоўнае – патрэбныя не словы, патрэбная не рыторыка, а патрэбныя рэальныя дзеянні. І вось тут узнікае вялікая праблема. Еўрапейскі Звяз лічыць, што спачатку Беларусь павінна спыніць мігранцкія атакі на мяжы, павінна спыніць палітычныя рэпрэсіі, павінна вызваліць палітзняволеных – і толькі потым могуць пачацца перамовы. То-бок, усе названыя дзеянні павінны разглядацца як папярэдняя ўмова. А ў амерыкана-беларускім трэку гэтыя пытанні разглядаюцца як перамоўныя пазіцыі, як элемент торгу. Тут вельмі вялікія супярэчнасці, таму цяжка ўявіць, што прапанова афіцыйнага Мінска ў такім выглядзе, без рэальных дзеянняў, можа прывесці да канкрэтных крокаў. Ва ўсякім разе, не трэба блытаць надзеі з ілюзіямі, — засцерагае Валерый Карбалевіч.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: