zond

Валерый Карбалевіч: Сігналы афіцыйнага Мінска на размарозку адносінаў выклікалі новыя санкцыі

25.10.2025 18:53 Кантрабандныя зонды могуць стаць прычынай закрыцця літоўска-беларускай мяжы. Фота: AP Photo. Источник фото

Рэжым Лукашэнкі канкрэтнымі дзеяннямі мусіць пераканаць Еўрапейскі Звяз, што ўзяў курс на размарозку адносінаў.
Читайте BGmedia в:

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падводзіць вынікі адыходзячага тыдня. «Вялікая здзелка» з ЗША і прапановы беларускага рэжыму «давайце жыць дружна» на адрас Еўразвяза сталі цэнтральнымі падзеямі апошніх дзён.

karbalevich-partret
Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Лукашэнка правёў нараду наконт далейшых стасункаў з Захадам, па выніках якой прынята рашэнне сігналізаваць Еўропе пра гатоўнасць да разрадкі напружанасці.

Здавалася б, гэты трэнд будзе ўплываць на ўсе ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Захадам. Група беларускіх экспертаў нават прапанавала дарожную мапу – план дээскалацыі ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам, калі абодва бакі робяць крокі адзін насустрач другому.

Афмцыйны Мінск пачаў падаваць сігналы Еўразвязу на фоне «поспехаў» у беларуска-амерыканскіх стасунках. Лукашэнка лічыць, што абранне прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа прывяло да хуткіх пераменаў у міжнародных адносінах. Пасля вызвалення некалькі партый беларускіх зняволеных на пэўныя саступкі з амерыканскага боку Лукашэнка аб’явіў пра гатоўнасць да «вялікай здзелкі».

Чытайце далей: Как неуемные аппетиты Лукашенко влияют на «большую сделку» с США

Беларускі амбасадар у Ватыкане Юрый Амбразевіч ужо правёў некалькі кулуарных сустрэчаў з еўрапейскімі дыпламатамі наконт магчымай размарозкі.

Як Пуцін зрывае «вялікую здзелку» Лукашэнкі

— Аднак гэтым тыднем выявіўся зусім процілеглы трэнд. Адносіны паміж Расіяй і Злучанымі Штатамі сапсаваліся, сарвалася планаваная сустрэча Трампа і Пуціна ў Будапешце, ЗША ўвялі сакцыі супраць дзвюх расійскіх нафтавых кампаній «Лукойл» і «Роснефть» – гэта вельмі дрэнны фон для палітычкі дээскалацыі паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам», — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Падобна на тое, што і беларускі рэжым прыклаў руку да пагаршэння адносінаў з суседзямі.

— Днямі ў паветранай прасторы Літвы з’явіліся метэазонды з кантрабандай, якія прыляцелі з тэрыторыі Беларусі. Літоўскія ўлады адрэагавалі на гэтую сітуацыю вельмі рэзка. Быў зачынены аэрапорт Вільні, былі зачыненыя памежныя пераходы намяжы з Беларуссю, і літоўскія ўлады пагражаюць закрыць мяжу паміж краінамі, калі Беларусь працягне такія дзеянні, — нагадвае палітычны аглядальнік.

Літоўскае папярэджанне не спрацавала: у пятніцу Літва зноў зачыніла пнкты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» пасля чарговага залёту кантрабандных метэазондаў з Беларусі. З-за кантрабандных метэазондаў зноў зачыняліся аэрапорты ў Вільні і Коўне, адкладзеныя або не прынятыя 40 рэйсаў. Пагрозы зачыніць літоўска-беларускую мяжу на доўгі час пакуль не выкананыя, але эксперты лічаць такі сцэнар верагодным.

Чытайце далей: Лукашенко ведет тайные переговоры с Кремлем об отправке беларуских военных на войну?

А тым часам у Еўрапейскім парламенце выступілі Святлана і Сяргей Ціханоўскія.

— Еўрапарламент прыняў даволі жорсткую рэзалюцыю адносна сітуацыі ў Беларусі, у якой падкрэслена, што Лукашэнка – не легітымны, ён не з’яўляецца паўнапраўным прэзідэнтам, — адзначыў Валерый Карбалевіч.

Адначасова Еўрапарламент узнагародзіў прэміяй імя Андрэя Сахарахава беларускага журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута і зняволеную журналістку з Грузіі Мзію Амаглабелі. Аналітык лічыць, што ўручэнне прэміі падкрэслівае рэальнае стаўленне Еўрапардамента да сітуацыі ў Беларусі.

Санкцыі ў адказ на сігналы Мінска

Еўрасаюз прыняў дзевятнаццаты пакет санкцый адносна Расіі і Беларусі.

Еўразвяз наклаў санкцыі на тры беларускія банкі і Альфа-Банк (Беларусь), Сбер Банк (Беларусь) і ВТБ Банк (Беларусь, а таксама на ЗАТ «Галаграфічная індустрыя»; навукова—даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут лічбавай тэлевізіі «Гарызонт»; холдынг «Гарызонт».

Раней пад санкцыямі аказаліся «Белінвестбанк», «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк развіцця.

Санкцыі ўступаюць у дзеянне з 2 снежня 2025 года. Для падпісаных да 24 кастрычніка 2025 года кантрактаў устаноўлены пераходны перыяд да 25 красавіка 2026 года.

Чытайце далей: Александр Фридман: Правила должен устанавливать Евросоюз, а не Лукашенко

— У адказ на нейкія сігналы з боку афіцыйнага Мінска мы бачым супрацьлеглы трэнд – трэнд на ўзмацненне санкцыйнага ціску з боку Еўрапейскага Звяза. Беларускаму кіраўніцтву, каб сапраўды пачаць праэс разрадкі, трэба пачаць нейкія дзеянні, не словы, а дзеянні, рэальныя крокі, якія змаглі б пераканаць Еўрапейскі Звяз, што Беларусь сур’ёзна арыентавана на пачатак размарожвання адносін. Пакуль такіх дзеянняў з беларускага боку няма. З’явілася паўза ў двухбаковых стасунках, магчыма, яна будзе перарваная чарговым вызваленнем палітвязняў з беларускіх турмаў і калоніяў, — дапускае Валерый Карбалевіч.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: