Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падсумоўвае вынікі мінулага тыдня.

Чаму ЗША не заўважылі знявагі Лукашэнкі?
Дональд Трамп прызначыў Джона Коўла спецыяльным прадстаўніком ЗША па Беларусі.
— Гэта даволі важная акалічнасць у плане беларуска-амерыканскіх адносінаў. Сам факт, што пра гэта аб’явіў сам Дональд Трамп, кажа пра тое, што ЗША не хочуць закрываць перамоўны трэк па Беларусі. Прызначэнне Джона Коўла спецпрадстаўніком па Беларусі азначае падвышэнне ягонага статусу і ўвогуле падвышэнне статусу Беларусі ў замежнай палітыцы ЗША, — лічыць Валерый Карбалевіч.
Прызначэнне спецпрадстаўніка па Беларусі адбылося пасля вельмі недыпламатычных заяваў Лукашэнкі, якія ў Вашынгтоне або не заўважылі, або зрабілі выгляд, што не заўважылі.
Чытайце далей: «Как жив-здоров, кардинал?» Не признает Трамп, так хотя бы Папа Римский
Так, 31 кастрыччніка, падчас паездкі ў Лепельскі раён, Лукашэнка заявіў, што амерыканцы нібыта патрабавалі ад яго выбачэнняў перад Літвой за кантрабандныя метэазонды. Вось як выглядае ягоная рэакцыя:
— Адкрыю сакрэт: мы з амерыканцамі вядзём перамовы па-рознаму, цяжка ідуць гэтыя перамовы. І літаральна на наступны дзень, у той жа дзень, пасля ночы, калі шарыкі паляцелі, амерыканцы месэдж нам прыслалі, ліст, што беларусы вінаватыя, што гэта здарылася, і што ўлады і Лукашэнка мусяць неадкладна выбачыцца перад Літвой, прычым публічна, за гэта. Ну я і кажу: пайшлі нах… і гэтак далей.
Палітычны аглядальнік адзначае, што да новага прызначэння Джон Коўл з’яўляўся намеснікам спецпрадстаўніка па Украіне Кіта Келага.
— А цяпер ён фактычна стаў на такі ж узровень, як і Келаг, і цяпер Беларусь з’яўляецца асобным, аўтаномным перамоўным трэкам ЗША і Беларусі, — канстатуе Валерый Карбалевіч.
Аналітык звяртае ўвагу на яшчэ адзін тэзіс, які прагучаў у заяве Дональда Трампа.
— Ён сказаў, што падчас перамоваў будзе абмяркоўвацца вызваленне 50 закладнікаў – то бок, палітзняволеных. Іншых пытанняў на парадку дня прэзідэнт ЗША не ўзгадаў, што азначае даволі важны статус пытання пра палітвязняў у гэтым перамоўным працэсе, — адзначае Валерый Карбалевіч.
– Гэты працэс настолькі важны, што да яго спрабуюць не тое што далучыцца, але мець датычнасць да яго і іншыя краіны. У прыватнасці, кіраўніцтва Літвы апелюе да Злучаных Штатаў, каб яны паўплывалі на паводзіны афіцыйнага Мінска. Міністр замежных спраў Літвы падчас знаходжання ў ЗША правёў перамовы з кіраўніцтвам і з дыпламатамі ЗША, дзе беларускае пытанне было вельмі акцэнтавана ўзгадана.
Канфлікт паміж Мінскам і Вільняй разруляць амерыканцы?
Увогуле канфлікт і напружанне паміж Беларуссю і Літвой павялічваецца. А пачалося ўсё з таго, што ў адказ на «шарыкі» з кантрабандай з беларускай тэрыторыі зачыніла мяжу з Беларуссю. Забарона ўведзеная на пасажырскія перавозкі і перавозку грузаў аўтамабілямі, захаваўшы чыгуначныя перавозкі.
Чытайце далей: «Ябацька» здзівілася коштам на партрэты Лукашэнкі — ёй жорстка адказалі людзі
Рэжым Лукашэнкі ў даўгу не застаўся і заблакаваў літоўскія фуры на тэрыторыі Беларусі. Колькі адзінак літоўскага грузавога транспарту трапілі ў беларускі палон, сказаць дакладна не выпадае з-за розных схем падліку. Але мінімум 1200—1500 фур не могуцуь пакінуць беларускую тэрыторыю. Па патрабаванні Лукашэнкі аўтамабілі сабралі на спецыяльнай стаянцы, а іхнія гаспадары мусяць штосуткі плаціць 120 еўра за «ахову» транспарту. Адмова «ахоўнага» пабору прывядзе да канфіскацыі транспарту, заявіў беларускі правіцель.
Лукашэнка даў адназначны загад сваёй вертыкалі: не выпускаць аўтамабілі з краіны да таго часу, пакуль Літва не адкрые мяжу.
Рэакцыя афіцыйнага Мінска моцна абурыла кіраўніцтва Літвы, якое шукае шляхі вызвалення з палону сваіх аўтамабіляў.
— Літва ставіць умову: мяжа адчыніцца толькі тады, калі кантрабандныя зонды перастануць лётаць цераз мяжу і перастануць блакаваць працу Віленскага аэрапорта, — кажа Валерый Карбалевіч.
Апошні раз Віленскі аэрапорт прыпыняў працу з-за кантрабандных балонаў 11 лістапада.
— Беларускі бок нібыта дэманструе гатоўнасць да перамоў. Апошнімі днямі Лукашэнка тры разы прымаў кіраўніка Памежнага камітэта Беларусі, дзе абмяркоўвалася сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы: і з фурамі, і з кантрабанднымі балонамі. А міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову даручана весці перамовы з Літвой, — нагадаў палітычны аглядальнік.
Чытайце далей: «Сумеют ли автобусы быстро получить разрешение?» Беларусы не спешат радоваться открытию Польшей двух пунктов пропуска
Літва пакуль адмаўляецца ад перамоў з Мінскам на дыпламатычным ці палітычным узроўні, але гатовая да перамоў толькі на тэхнічным узроўні:
— То бок з кіраўнікамі беларускіх памежных застаў і гэтак далей, таму што высокі ўзровень перамоў фактычна легалізуе беларускі рэжым, а Літва, як і іншыя краіны Еўразвяза, імкнуцца не дапусціць гэтай легітымізацыі, — канстатуе Валерый Карбалевіч. – У выніку сітуацыя сёння тупіковая. І мне падаецца, што кіраўніцтва літвы ўскладае ўсю надзею на перамовы амерыканскай дэлегацыі, якая днямі павінна з’явіцца на тэрыторыі Беларусі. Магчыма, сапраўды падчас гэтых перамоваў можа адбыцца пэўная здзелка не толькі па палітвязнях, але і па зняцці напружанасці на беларуска-літоўскай мяжы.
Праўда, дакладную дату візіту амерыканцаў у Мінск дагэтуль ніхто не назваў.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: