16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. За апошнія суткі з калоній па памілаванні пачалі выходзіць палітзняволеныя.
Праваабаронцы ведаюць 16 вызваленых вязняў, прозвішчы астатніх не пулікуюцца з меркаванняў бяспекі.
Між тым, яшчэ на пачатку ліпеня з турмаў выйшлі 18 палітвязняў. Таму і ўзнікла блытаніна: 18 вязняў плюс 30 вязняў раўняецца 48 вязняў? Ці проста ліпеньскія вязні ўключаныя ў склад 30-ці, якія фігуруюць ва ўказе?
Чытайце далей: Пётр Рудкоўскі: Вызваленне палітвязняў коштам санкцый лічу разумнай цаной
Рэжым Лукашэнкі напускае туману і выдае інфармацыю па крупіцах.
Што насамрэч прымусіла Лукашэнку вызваліць асобных палітвязняў і як ён збіраецца скарыстацца сваім «гуманізмам»?
Пагаварылі з правабаронцам Васілём Завадскім.
— На жаль, «западозрыць» беларускія ўлады у гуманных матывах гэтай акцыі не выпадае. Хаця б таму, што канвеер затрыманняў і судоў працягваецца. Зараз вызваляецца 18 чалавек, а штомесяц спіс палітвязняў папаўняецца нашмат большай колькасцю людзей.
Я б назваў некалькі прычын вызвалення, ці «памілавання», палітвязняў. Вызваленне хворых палітвязняў ці тых, якія маюць паважны ўзрост, а часта – адначасова і хворых, і немаладых, найперш сведчыць за тое, што рэжым непакоіць шкода свайму ўласнаму іміджу. Беларускі рэжым прыкладаюць шмат намаганняў, каб выглядаць для спажыўцоў уладнай прапаганды як унутры краіны, так і за яе межамі няхай строгім, але клапатлівым і гуманным. Трагічныя і рэзанансныя выпадкі смерцяў палітычных вязняў за кратамі перакрэсліваюць гэтыя намаганні, паказваюць рэальную сітуацыю.
Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко досиживает свой срок без легитимности, а политзаключенные понадобятся для торга
З іншага боку, трэба меркаваць, пачынае праяўляцца ціск, які аказваюць праваабронцы, а таксама міжнародная супольнасць на беларускую ўладу. Верагодна, вызваленне некаторых палітвязняў будуць спрабаваць падаць як падставу для паляпшэння стасункаў з заходнімі краінамі.
— Ці праглядваецца сістэма памілавання палітвязняў? Глядзіце: Васіль Бераснеў і Генадзь Фядыніч – два лідары ліквідаванага прафсаюза РЭП, абодва атрымалі па 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, абодва асуджаныя па аднолькавым абвінавачванні, абодва сур’ёзна хворыя. Васіля Бераснева памілавалі, Генадзь Фядыніч – застаецца за кратамі (як мінімум, пакуль). Беларускі рэжым дзейнічае па пэўнай сістэме ці ад балды, што называецца?
— Сапраўды складана ўбачыць у дзеяннях рэжыма нейкую сістэму. Хутчэй за ўсё дзейнічаюць суб’ектыўныя фактары. Я не хацеў бы зараз падрабязней адказваць на гэтае пытанне, каб не нанесці шкоду тым вязням, якія яшчэ застаюцца ў палоне, як і тым, хто з яго вырваўся. Адзінае, што дадам – я перакананы, што калі з’яўляецца шанец вырвацца з лапаў катаў, то ім трэба скарыстацца.
— Ці варта грамадству чакаць далейшага вызвалення палітвязняў? Ці цяперашняя кампанія носіць выключна прапагандысцкі характар?
— Далейшыя дзеянні рэжыму прагназаваць немагчыма, можна толькі выказаць надзею. Мы ведаем, што ў гуманітарным спісе шмат людзей: і хворых, і людзей сталага ўзросту, і людзей з інваліднасцю. Прычым усе гэтыя людзі не вінаватыя, і гэта не мая эмацыйная ацэнка: міжнародная, правабарончая, грамадзянская супольнасць, прызнаючы людзей палітзняволенымі, тым самым прызнае, што яны зняволеныя незаконна, без віны. Вось пра гэта трэба ўвесь час памятаць, што палітвязні не проста зняволеныя, але яны яшчэ і ні ў чым не вінаватыя. Канешне, хацялася б спадзявацца на працяг вызвалення. Але сапраўдны працяг гісторыя атрымае тады, калі на волю выйдуць усе ні ў чым не вінаватыя людзі, якія знаходзяцца за кратамі.
Чытайце далей: Евгений Магда: Лукашенко очень боится, что Путин его разменяет уже в ближайшее время
— Ці бачыце вы сувязь паміж прэзідэнцкай кампаніяй 2025 года і цяперашняй кампаніяй «памілавання»?
— Безумоўна. Але сувязь гэта адваротная: адсутнасць масавага вызвалення палітвязняў сведчыць за тое, што рэжым рыхтуецца да прэзідэнцкай кампаніі. Улады баяцца вызваляць людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія папулярныя ў грамадстве і маюць на яго ўплыў. Калі б не надыходзячая прэзідэнцкая кампанія, можна было б спадзявацца на значна большую колькасць вызваленых.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: