Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня.
Чытайце далей: План Лукашенко: подлизаться к Трампу, стать посредником в мирных переговорах и выторговать индульгенцию
УНС можа парадзіць палітчны крызіс у краіне
Лукашэнка ўпершыню сабраў прэзідыўм «Усебеларускага народнага сходу», які быў выбраны на паседжанні ў красавіку.
Больш чым паўгода пра існаванне прэзідыўма УНС ніхто не чуў. І вось Лукашэнка збірае гэты орган і паставіў на ім дзіўнае пытанне: што ж нам рабіць з «Усебеларускім народным сходам»? якія функцыі і задачы ён павінен выконваць?
— Гэта вельмі дзіўна, бо, здаецца, у канстытуцыі ўсё прапісана, і тым не менш пытанне: што рабіць з гэтым органам? – вынесена на парадак дня. А ўся справа ў тым, што УНС запісаны як галоўны орган дзяржаўнай улады ў новай канстытуцыі дзеля таго, каб з яго дапамогай ажыццяўляць транзіт улады. То-бок, Лукашэнка планаваў узначаліць гэты орган, які павінен быць нейкім механізмам дзеля кантролю над будучым прэзідэнтам ужо з іншым прозвішчам, — адзначае Валерый Карбалевіч.
УНС стварылі, надалі яму статус канстытуцыйнага органа – выбірай, краіна, новага кіраўніка.
— А сам Лукашэнка перадумаў сыходзіць, перадумаў ажыццяўляць транзіт. Таму цяпер гэты «Усебеларускі народны сход не патрэбны ў якасці галоўнага органа ўлады. Таму рэальна паўстае пытанне: а што ж з ім рабіць? – смяецца аналітык. – Нарэшце правялі першае паседжанне прэзідыўма. Відаць, доўга думалі, які павінен быць парадак дня. І нарэшце прыдумалі: абмеркаванне ўказа аб паўнамоцтвах старшыняў райвыканкамаў. Чамусьці Лукашэнка назваў гэта «тратэгічным дакументам», хаця нічога стратэгічнага там няма – банальная бюракратычная працэдура.
Чытайце далей: Лукашэнка спадзяецца на прагматызм Трампа і на тэрор
Палітычны аглядальнік кажа, што ўпершыню за мінулыя паўгода Лукашэнку назвалі не толькі «прэзідэнтам», але і «старшынём УНС».
— Паўгода пра другі тытул ніхто не ўзгадваў, а цяпер, у звязку з паседжаннем прэзідыўма, успомнілі. Лукашэнка так і сказаў: пакуль я займаю дзве пасады, то ўсё нармальна, а як мяне не будзе, то пачнецца разбалансіроўка дзяржаўнага кіравання, — адзначае Валерый Карбалевіч. – Гэты УНС – пятае кола ў дзяржаўным вазку, і ён там зусім не патрэбен.
— Як толькі Лукашэнкі не стане, канфлікт паміж «Усебеларускім народным сходам», прэзідэнтам і парламентам будзе, і гэта можа стварыць палітычны крызіс у краіне, — канстатуе Валерый Карбалевіч.
Пад прымусам
Прапаганда адсправаздачылася, што Лукашэнка загадаў не спыняць збор подпісаў у ягоную падтрымку, хаця і так ўжо «сабрана» больш за паўтара мільёна подпісаў. Як вядома, для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты трэба сабраць мінімум 100 тысяч подпісаў. Лукашэнка разагнаўся так, што, можа, хоча сабраць усе 10 мільёнаў у краіне з 9 мільёнамі насельніцтва (калі столькі засталося)?
— Працэс збору подпісаў яшчэ раз паказвае, што «выбары» ў Беларусі не свабодныя і не дэмакратычныя. Лукашэнка хваліцца, што сабралі ўжо 1,7 мільёна подпісаў. Але: высвятляецца, што зборам подпісаў займаюцца не столькі сябры ініцыятыўнай групы Лукашэнкі, колькі дзяржаўны апарат. Працэс збора подпісаў праходзіць пад вялікім прымусам: людзей прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку, а тыя, хто адмаўляецца, трапляюць у чорны спіс і наступствы для іх могуць быць даволі дрэнныя. Такога ў Беларусі ніколі не было, — канстатуе аналітык.
Сігналы, якія нейтралізуюць адзін аднаго
На мінулым тыдні Лукашэнка выпусціў з турмаў 32 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітвязнямі.
— Гэта адбываецца на тле ўзмацнення рэпрэсій. Слова «ўзмацненне» я хачу падкрэсліць. Тыдзень таму адбылася вялікая аблава, вялікі хапун у рэгіёнах, затрымлівалі, праводзілі ператрусы ў вялікай колькасці людзей, якія тым ці іншым чынам адзначыліся ў пратэстнай дзейнасці. Тым не менш Лукашэнка хоча прадэманстраваць вобраз чалавека, які мае дачыненне да гуманізму, які вызваляе палітвязняў: хворых, сталых, людзей, у якіх маленькія дзеці, — кажа Валерый Карбалевіч.
Чытайце далей: Ни одна сторона не приползет на коленях. Что такое «переговоры с режимом» и неизбежны ли они?
Тым самым Лукашэнка ізноў шле сігнал Захаду з прапановай пачаць нейкія перамовы.
— Але пакуль сустрэчных сігналаў з Захаду няма. Там сігналы Лукашэнкі не чуюць па той прычыне, што яны супярэчлівыя: калі з аднаго боку людзей вызваляюць, а з другога – затрымліваюць яшчэ больш, то гэтыя сігналы нейтралізуюць адзін другога. Таму, калі ўлады спадзяюцца ўбачыць нейкія крокі насустрач, то трэба пачаць сістэмную лібералізацыю: спыніць рэпрэсіі, адмяніць рэпрэсіўнае заканадаўства, вызваленне ЎСІХ палітвязняў і так далей. Але пакуль да гэтага вельмі далёка і невядома, ці ўвогуле магчыма пры кіраванні Лукашэнкі, — канстатаваў аналітык.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: