Як Пуцін захапіў лукашэнкаў Палац незалежнасці і што гэта азначае

Пуцін, які ў адзіноце правёў прэс-канферэнцыю па выніках саміта ЕАЭС у Мінску ў лукашэнкавай рэзідэнцыі, паказаў, хто камандуе ў Беларусі.

Share

Галоўная падзея тыдня – саміт Еўразійскага эканамічнага саюза ў Мінску, куды завітаў і Уладзімір Пуцін. Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч аналізуе папярэднія вынікі форума.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў—удзельніц КАЭС адбываюцца не радзей, чым раз на год, і праходзяць у той краіне, якая старшынюе ў блоку. Сёлета ў ЕАЭС старшынюе Беларусь, адпаведна, усе мерапрыемствы праводзяцца ў Мінску.

— Чатыры гады таму з’явілася новая традыцыя, паводле якой разам з самітам праводзіцца і так званы Еўразійскі эканамічны форум. На гэтае мерапрыемства збіраецца вялікая колькасць чыноўнікаў і разважае пра тое, як добра працуе эканамічны саюз. Усё гэта сумясцілася ў Мінску, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Что стоит за встречей Лукашенко с Келлогом и освобождением Тихановского?

Лукашэнка па праву гаспадара выступаў першым на абодвух мерапрыемствах.

— На такіх мерапрыемствах, як правіла, рэдка абмяркоўваюць сур’ёзныя праблемы, прынамсі, публічна. У публічных выступах усе кажуць, як усё добра, як усё цудоўна, якія велізарныя поспехі ў ЕАЭС. А таксама кажуць пра велізарныя перспектывы: трэба павысіць, паглыбіць, пашырыць і палепшыць. Ну і трошкі пра недахопы, — кажа аналітык.

Да прыкладу, Лукашэнка дазволіў сабе паразважаць пра недахопы ЕАЭС:

— Саюз паспяхова прайшоў этап станаўлення і дэманструе добрыя тэмпы развіцця. У мінулым годзе ВУП нашага аб’яднання вырас амаль на 4,5 працэнта, перасягнуўшы $2,5 трлн. Рост прамысловасці склаў 4,5 працэнта, інвестыцый у асноўны капітал — 7,5 працэнта. Пагадзіцеся, дастойны вынік. Дай бог на гэтым узроўні ўтрымаць.

Але чорт, як заўсёды, хаваецца ў дэталях. ВУП ЕАЭС складае ўсяго 4% ад сусветнага.

— Ці шмат гэта? Напрыклад, ВУП аднаго амерыканскага штата Каліфорнія – таксама прыкладна 4% сусветнага ВУП. Вось такія маштабы, — падкрэсліў палітычны аглядальнік.

Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: Лукашэнка гандлюе тым «таварам», які мае

Лукашэнка таксама заклікаў цясней інтэгравацца, папракаў ананімных кіраўнікоў, якія глядзяць у неназваны бок, шукаюць іншых партнёраў па-за межамі ЕАЭС. Гучалі мантры 30—гадовай вытрымкі кшталту «нас нідзе не чакаюць, трэба аб’ядноўвацца на постсавецкай прасторы».

Звяртае ўвагу адсутнасць у Мінску прэм’ер-міністра Арменіі Нікала Пашыняна, які не прыехаў «з-за асабістага канфлікту з Лукашэнкам». Армянскі прэм’ер лічыць, што ў нядаўнім канфлікце Арменіі і Азербайджана Лукашэнка заняў бок Азербайджана.

— Можна сказаць, што Лукашэнка скарыстаўся гэтым самітам дзеля сустрэч з кіраўнікамі тых дзяржаў, якія прыехалі ў Мінск, ці з кіраўнікамі дэллегацый. Сустракаўся з кіраўнікамі постсавецкіх краін, але гэта руціна. Лукашэнка паспеў сустрэча з прэзідэнтам Кубы, прэм’ерам М’янмы і іншымі прадстаўнікамі дэлегацый. Але якая добрая ілюстрацыя: падчас сустрэчы з прэзідэнтам Кубы Лукашэнка казаў, што адносіны сяброўскія, а эканомікі амаль няма. Гандлёвы абарот трохі больш чым 10 мільёнаў долараў – гэта мізэр, гэта нішто, — канстатаваў Валерый Карбалевіч. – А чаму тады мізэрны гадлёвы абарот? Прычына простая: Куба вельмі бедная краіна, ёй няма чым плаціць за беларускі экспарт.

Таму ўсё большую папулярнасць набывае бізнэс па—лукашэнкаўску: беларускі Банк разіцця дае Кубе крэдыты, каб за гэтыя грошы Куба купляла беларускія тавары. А калі яна верне крэдыты і ці верне ўвогуле – пад вялікім пытаннем.

Чытайце далей: Фридман: Лукашенко совершенно точно показал: каждый политзаключенный в Беларуси имеет свою цену

Што яшчэ ўразіла падчас гэтых мерапрыемстваў, дык гэта адсутнасць двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна.

— Але як Лукашэнка ні імкнуўся, выкарыстоўваючы статус гаспадара форума, іграць першую скрыпку, давесці гэтую лінію да канца не ўдалося. Напрыканцы Уладзімір Пуцін паказаў, хто ў хаце гаспадар. Наўпрост у Палацы незалежнасці ён правёў прэс—канферэнцыю нібыта па выніках саміта. Ён гаварыў пар свае справы: вонкавую палітыку Расіі, адносіны з Захадам, ЗША, Украінай. У чым парадокс? Лагічна было б, каб да прэсы выйшлі прэзідэнты ўсіх краін – сябраў ЕАЭС дзеля падвядзення вынікаў саміта. А калі ўжо эканомілі час, то паводле пратаколу і палітэсу падвесці высновы павінен быў гаспадар саміта, ён жа – цяперашні старшыня ў саюзе, то—бок Лукашэнка. Але не: Пуцін ў беларускім палацы незалежнасці павёў сябе як паўнаўладны гаспадар. Ён правёў прэс—канферэнцыю нават без прысутнасці апошняга. І гэты сюжэт вельмі паказальны, — рэзюмаваў Валерый Карбалевіч.

Recent Posts

«Брэнд для абраных ці хамаватыя кансультанты?». Беларуска распавяла пра айчынны брэнд

Блогерка Ганна падзялілася сваёй гісторыяй пра вядомы беларускі брэнд. Многія адзначылі грубае стаўленне да кліентак.

29.09.2025

«Это точно он!»: под Кобрином грибники нашли грибы, похожие на знаменитые трюфели

В одном из лесов под Кобрином грибники записали видео, где демонстрируют необычные клубни и утверждают,…

29.09.2025

«Страна для жизни»: в Могилеве, чтобы попасть к детскому стоматологу, нужно ждать полгода

Чтобы вылечить ребенку зуб в Могилеве, надо в сентябре 2025 года взять талончик на... март…

29.09.2025

Картошка по рублю, клюква за 15. Узнали, что почем на осенних сельскохозяйственных ярмарках в Бресте

В Бресте открылись осенние ярмарки. На прилавках —  тонны овощей и фруктов. Узнали цены на…

29.09.2025

Власти обещают чистую воду в кране жителям поселка Уваровичи в 2030 году. Но и это неточно

Чистая вода в Уваровичах, что на Гомельщине, появится… когда трубы отметят 70-летний юбилей — власти…

29.09.2025

«Назвалі нелегалам і адмовілі ў прапісцы». Гісторыя беларуса ў Польшчы

Беларус прыехаў у Польшчу па шэнгенскай візе, каб паступіць у ВНУ. На новым жытле яму…

29.09.2025