У снежні аб’ём куплі валюты апынуўся максімальным з чэрвеня 2016 года. Ужо 11 месяцаў насельніцтва застаецца чыстым прадаўцом наяўнай валюты, паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі.
За 12 месяцаў 2016 года грамадзяне купілі валюты ў пераліку на даляры 5 млрд 723,42 млн, прадалі 7 млрд 617,44 млн, розніца склала 1 млрд 894,02 млн. Пры гэтым наяўнай валюты насельніцтва купіла 4 млрд 312,55 млн даляраў, прадало 6 млрд 753,71 млн (сальда — 2 млрд 441,16 млн). Безнаяўнай валюты набыта 1 млрд 410,87 млн даляраў, рэалізавана 863,73 млн (сальда — 547,14 млн).
Летась насельніцтва таксама было чыстым прадаўцом валюты, аднак розніца паміж купляй і продажам была амаль у 15 раз менш — 130 млн даляраў (7 млрд 167 млн супраць 7 млрд 297 млн).
Па версіі Нацбанка, у насельніцтва Беларусі пры зніжэнні ўзроўню прыбыткаў захоўваецца звычка да спажывання, якое падае менш, чым прыбыткі, то бок трацяцца зберажэнні. Пры гэтым эксперты прагназуюць, што з часам аб’ёмы чыстага продажу валюты насельніцтвам будуць зніжацца, таму што зберажэнні будуць скарачацца.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: