Запатрабавана ўнутры Беларусі. Чаго чакаць ад новага сезону праекта па лічбавым самакіраванні

У мінулым годзе каманда «Новай Беларусі» правяла першы пілотны сезон праекта па лічбавым самакіраванні. Беларусы пералічвалі адсотак на дабрачыннасць са сваіх падаткаў «у адну капілку» і потым вырашалі, на што сабраныя грошы патраціць. У рэзультаце ў Вільні адкрылася «Чытальня» — бібліятэка пры Цэнтры беларускай супольнасьці і культуры, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі. Пакуль толькі людзі з гэтых двух краін маглі ўдзельнічаць у праекце.

Чытайце таксама: Новы сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні стартаваў! І цяпер — для беларусаў па ўсім свеце

Новы сезон стартаваў 6 лютага, і ў ім могуць паўдзельнічаць беларусы і беларускі з любой краіны. Для гэтага запушчаны новы накірунак — Global.

Стваральнікі праекту не разлічвалі, што ўдасца сабраць такую суму грошай. Пра гэта распавяла BGmedia прадстаўніца «Новай Беларусі» па сувязях са СМІ Марыя Грыц.  

Людзі, якія перамаглі падчас адмеркавання праектаў, выстаўлялі меншы кошт сваіх праектаў. Напрыклад, у Вільні, спачатку планавалі зрабіць палічку з беларускімі кнігамі, але праект вырас у цэлую бібліятэку. 

«Было вельмі ўсцешна працаваць над літоўскім праектам. Калі быў дзень адкрыцця, гэта была маленькая перамога. Калі замежжа абрастае беларускімі месцамі, гэта дадае адчування таго, што насамрэч мы Беларусь носім у сабе.

Павел Лібер заўжды казаў, што наша місія — гэта гуртаваць беларусаў і беларусак, каб вяртаць нам суб’ектнасць. За нас вырашалі 30 гадоў, як мы будзем жыць, што мы будзем рабіць, а тут вось мы самі скінуліся і самі абралі, на што патраціць грошы», — дзеліцца ўражаннямі Марыя Грыц. 

Чітайте также: «Хотим нести пользу людям»: Павел Либер об итогах проекта «Новая Беларусь» за год и планах на будущее

Пераможац па Польшчы таксама бачыў сваю ідэю спачатку больш сціпла, але прыйшло звыш 28 тысяч еўра, і праект разгарнуўся ў масштабе. 

Гэты пры тым, што было складана данесці людзям: яны аддаюць не дадатковыя грошы, а тыя, якія ў любым выпадку з іх спішуцца. Далучаючыся да праекту, яны нічога не губляюць. 

У гэтым годзе стваральнікі перагледзелі магчымыя формы ўдзелу ў праекце. Выявілася, што ёсць людзі, якія толькі даслалі грошы, але не заходзілі ў закрытыя суполкі, не ўдзельнічалі ў абмеркаванні. 

«Паглядзеўшы на тое, што адбывалася, мы зрабілі «хатнюю працу» за гэты год і зразумелі, што трэба людзям прапаноўваць розныя віды ўдзелу. Для кагосьці дастаткова проста перавесці гэтыя 1,5 ці 1,2 адсоткі. Хтосьці можа прымерыць на сябе ролю «надзеі нацыі», калі гатовы і фундаваць, і ўдзельнічаць у абмеркаваннях, і свае ідэі прапанаваць, і ўзяцца іх рабіць. І магчымыя прамежкавыя сітуацыі, калі чалавек можа зафундаваць і заходзіць у суполку, глядзець, што там як, галасаваць, калі трэба». 

Таксама да аўтараў праекта прыходзілі запыты, ці можна такое ж правесці ў іншых краінах, не толькі ў Літве і Польшчы. На гэты год не знайшлося партнерскіх арганізацый, праз якія можна было б збіраць грошы, або юрыдычна гэта было вельмі складана правесці. Рашэннем стаў напрамак Global. За ўнёскі людзі з любой краіны могуць скінуцца на нейкі анлайнавы праект. Для іх будзе асобная група па абмеркаваннях. Або, як варыянт, яны могуць абраць падтрымліваць супольнасць Літвы або Польшчы. 

«Канешне, класна было б рабіць праекты, якімі могуць карыстацца людзі і ў Беларусі. Адна гісторыя — падтрымліваць дыяспару, і іншая — не рабіць водападзел: тыя, што з’ехалі, — адна супольнасць, тыя, што засталіся, — іншая».

Па словах Марыі Грыц, на польскі праект ёсць вялікія надзеі. 

«Трошачкі цізера распавяду: магчыма, там будуць выявы замкаў, якія мы страцілі. Прынамсі, мы вядзем перамовы. Гэта будзе цікава і для людзей, якія ў Беларусі, і для вучняў, і для бацькоў вучняў. Зараз ідуць размовы пра ўніфікаваныя падручнікі гісторыі з Расеяй. Гэта можа быць вялікім болем для нас у будучыні, калі людзі вырастуць з галавой цалкам у «рускім свеце». Гэта можа быць зусім іншая краіна». 

Спачатку праект меўся быць англамоўным, для таго, каб прэзентаваць беларускую гісторыю ў свеце, але потым стала зразумела, што і ў Беларусі гэта можа быць вельмі запатрабавана. Таму праект будзе таксама на беларускай мове.   

Avtor2

Recent Posts

Тихая роскошь: нашли в Бресте квартиру в стиле old money. Она как будто из другой эпохи

Квартира с высокими потолками и дизайнерским ремонтом находится в самом сердце города и напоминает жилье…

4 часа ago

«С автобуса сняли на беседу, автобус отправили без нее». Что пишут в чатах о задержаниях на границе Беларуси с ЕС

В основном силовики допрашивают на границе людей, которые участвовали в 2020 году в протестах. Но…

6 часов ago

Павел Латушко: Китай заставит Лукашенко прекратить гибридную войну против Польши?

Повлияет ли ультиматум Варшавы на дальнейший ход гибридной войны?

15 часов ago

В Жабинке нашли землю для нового микрорайона, задержали брестчанина: что произошло в Бресте и области 24 июня

А Полина Шарендо-Панасюк с начала года 70 дней провела в штрафном изоляторе. Подробности этих и…

17 часов ago

«Не по душе людям мусор выбрасывать цивилизованно»: брестские пропагандисты обвинили в стихийных свалках самих жителей

ГосСМИ никак не отпускает резонансная тема мусора в Бресте. Недовольных называют нытиками. Журналист BGmedia почитал…

19 часов ago

Сны в летнюю ночь: диктатор бредит коровами, а его генералы — вторжением со стороны Украины

Социологи отмечают рост провластных настроений в Беларуси. Визит Путина в Пхеньян. Военные учения вблизи украинской…

2 дня ago