19 журналістаў і блогераў затрымала міліцыя 12 сакавіка, у тым ліку двух з Берасця

13.03.2017 12:26 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

Гаворка ідзе пра затрыманні ў сувязі з Маршамі недармаедаў, якія штотыдзень праходзяць у розных гарадах Беларусі.
Читайте BGmedia в:

Спіс затрыманых надрукавала на сваім сайце Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ён яшчэ не канчатковы і ўдакладняецца. Сярод затрыманых — два журналіста з Берасця, пытанне наконт якіх сёння (у панядзелак 13 сакавіка) вырашаецца ў судзе Ленінскага раёна горада.

Некаторых журналістаў затрымлівалі на некалькі гадзін для праверкі дакументаў. Іншых пасля акцый спынялі супрацоўнікі ДАІ. Каля сямі затрыманых супрацоўнікаў СМІ не адпусцілі да гэтага часу.

 

  Горад Імя і прозвішча СМІ Акалічнасці затрымання
1 Орша Адар’я Гуштын БелаПАН Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
2 Орша Сяргей Гудзілін «Наша Ніва» Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
3 Орша Таццяна Мацвеева tut.by Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
4 Орша Ігар Мацвееў tut.by Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
5 Орша Сяргей Серабро «Народныя навіны Віцебска» Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны.
6 Орша Аляксандр Баразенка журналіст-фрылансер Затрымлівалі 2 разы. Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ пасля акцыі пратэсту, аштрафаваны за парушэнне правілаў стаянкі на 23 рублі.
7 Орша Анастасія Пілюгіна журналіст-фрылансер Затрымалі пасля акцыі пратэсту, адпушчана пасля разбіральніцтва
8 Орша Андрэй Шаўлюга БелаПАН Затрымалі пасля акцыі пратэсту, адпушчана пасля разбіральніцтва
9 Орша Галіна Абакунчык «Радыё Свабода» Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання.
10 Орша Кацярына Бахвалава журналіст-фрылансер Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання.
11 Рагачоў Яўген Меркіс журналіст-фрылансер Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну.
12 Рагачоў Сяргей Кавалёў журналіст-фрылансер Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну.
13 Рагачоў Вольга Чайчыц журналіст-фрылансер Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну.
14 Рагачоў Андрэй Козел журналіст-фрылансер Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну.
15 Віцебск Уладзімір Лунёў журналіст-фрылансер Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ ў Віцебскім раёне, журналісты вызваленыя прыкладна праз 1,5 гадзіны
16 Віцебск Сяргей Русецкі журналіст-фрылансер Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ ў Віцебскім раёне, журналісты вызваленыя прыкладна праз 1,5 гадзіны
17 Берасце Сяргей Пятрухін журналіст-фрылансер Затрыманы пасля акцыі, чакаецца суд
18 Берасце Зміцер Гарбуноў журналіст-фрылансер Затрыманы пасля акцыі, чакаецца суд
19 Віцебск Віктар Андрэеў зачыненая ўладамі аршанская газета «Куцейна» Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання.

 

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае грамадзян падзяліцца наяўнымі дадатковымі звесткамі пра затрыманні журналістаў і блогераў на press@baj.by.

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.