Гаворка ідзе пра затрыманні ў сувязі з Маршамі недармаедаў, якія штотыдзень праходзяць у розных гарадах Беларусі.
19 журналістаў і блогераў затрымала міліцыя 12 сакавіка, у тым ліку двух з Берасця
Спіс затрыманых надрукавала на сваім сайце Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ён яшчэ не канчатковы і ўдакладняецца. Сярод затрыманых — два журналіста з Берасця, пытанне наконт якіх сёння (у панядзелак 13 сакавіка) вырашаецца ў судзе Ленінскага раёна горада.
Некаторых журналістаў затрымлівалі на некалькі гадзін для праверкі дакументаў. Іншых пасля акцый спынялі супрацоўнікі ДАІ. Каля сямі затрыманых супрацоўнікаў СМІ не адпусцілі да гэтага часу.
| Горад | Імя і прозвішча | СМІ | Акалічнасці затрымання | |
| 1 | Орша | Адар’я Гуштын | БелаПАН | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны. |
| 2 | Орша | Сяргей Гудзілін | «Наша Ніва» | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны. |
| 3 | Орша | Таццяна Мацвеева | tut.by | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны. |
| 4 | Орша | Ігар Мацвееў | tut.by | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны. |
| 5 | Орша | Сяргей Серабро | «Народныя навіны Віцебска» | Затрымалі на вакзале нібыта для праверкі дакументаў. Вызвалілі праз 3 гадзіны. |
| 6 | Орша | Аляксандр Баразенка | журналіст-фрылансер | Затрымлівалі 2 разы. Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ пасля акцыі пратэсту, аштрафаваны за парушэнне правілаў стаянкі на 23 рублі. |
| 7 | Орша | Анастасія Пілюгіна | журналіст-фрылансер | Затрымалі пасля акцыі пратэсту, адпушчана пасля разбіральніцтва |
| 8 | Орша | Андрэй Шаўлюга | БелаПАН | Затрымалі пасля акцыі пратэсту, адпушчана пасля разбіральніцтва |
| 9 | Орша | Галіна Абакунчык | «Радыё Свабода» | Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання. |
| 10 | Орша | Кацярына Бахвалава | журналіст-фрылансер | Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання. |
| 11 | Рагачоў | Яўген Меркіс | журналіст-фрылансер | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну. |
| 12 | Рагачоў | Сяргей Кавалёў | журналіст-фрылансер | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну. |
| 13 | Рагачоў | Вольга Чайчыц | журналіст-фрылансер | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну. |
| 14 | Рагачоў | Андрэй Козел | журналіст-фрылансер | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ на пад’ездзе да Рагачова, вызвалена прыкладна праз гадзіну. |
| 15 | Віцебск | Уладзімір Лунёў | журналіст-фрылансер | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ ў Віцебскім раёне, журналісты вызваленыя прыкладна праз 1,5 гадзіны |
| 16 | Віцебск | Сяргей Русецкі | журналіст-фрылансер | Здымачная група затрымана супрацоўнікамі ДАІ ў Віцебскім раёне, журналісты вызваленыя прыкладна праз 1,5 гадзіны |
| 17 | Берасце | Сяргей Пятрухін | журналіст-фрылансер | Затрыманы пасля акцыі, чакаецца суд |
| 18 | Берасце | Зміцер Гарбуноў | журналіст-фрылансер | Затрыманы пасля акцыі, чакаецца суд |
| 19 | Віцебск | Віктар Андрэеў | зачыненая ўладамі аршанская газета «Куцейна» | Затрымалі пасля акцыі пратэсту, складзены пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Да суда адпраўлена ў ізалятар часовага ўтрымання. |
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае грамадзян падзяліцца наяўнымі дадатковымі звесткамі пра затрыманні журналістаў і блогераў на press@baj.by.
Беларус пачысціў ад снегу два паркавальныя месцы, але адно з іх заняў іншы кіроўца. Гісторыя…
Цыклон «Улі» прынёс у Беларусь моцныя снегапады, але ў шэрагу вёсак Слуцкага раёна людзі так…
На могилевском заводе «Метиз» в рабочее время открыли молитвенную комнату БПЦ. Церковь продолжает укреплять позиции…
Моцныя снегапады, прынесеныя цыклонам «Уілі», заблакавалі пад’езды да папраўчых калоній Магілёўскай вобласці і нават сарвалі…
Спустя три недели после взрыва газа в доме на улице Косарева в Гомеле власти не…
У Беларусі кіроўцы не маюць доступу да анлайн-камер на дарогах нават падчас цыклону «Уілі», які…