Берасцейскія праваабаронцы наведалі Нямеччыну

08.10.2009 14:28

Напярэдадні 20-гадовага юбілею сяброўства гарадоў-партнёраў Бярэсця і Равенсбурга берасцейския праваабаронцы Уладзімір Вялічкін, Уладзімір Малей і Ігар Маслоўскі пабывалі ў Нямеччыне. Запрасіла іх у горад-партнёр, што знаходзіцца на зямлі Бадэн-Вюртэмберг, нямецкая няўрадавая арганізацыя «Еўрапейскі абмен».

Читайте BGmedia в:

Арганізатары паклапаціліся, каб наведванне беларусамі Нямеччыны было максімальна плённым. Так, візіт делегацыі з Бярэсця 23 — 29 верасня ў Равенсбург супаў з выбарчай кампаніяй у Бундэстаг. Уласнымі вачамі яны змаглі пабачыць увесь працэс.

На пачатку падчас семінару ў Фондзе Фрыдрыха Эберта беларусы пазнаёміліся з выбарчай сістэмай Нямеччыны, сустрэліся з назіральнікамі АБСЕ, якія сачылі за выбарамі ў Бундэстаг. «Для нас гэта было нечакана, бо мы чулі па беларускім тэлебачанні, што АБСЕ праводзіць назіранне толькі ў краінах СНД», — адзначыў праваабаронца У.Вялічкін.

«Падчас агітацыі мы сустракаліся з кандыдатамі ў дэпутаты, паўсюль пыталіся, ці выставілі яны назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі, і паўсюль на нас глядзелі са здзіўленнем і казалі: «Навошта? Мы давяраем нашай уладзе. А выбары ў нас адкрытыя. Кожны можа пабачыць, як ідзе галасаванне і падлік галасоў: дзверы на ўчастках па заканчэнні галасавання не зачыняюцца».

Агітатары раздавалі не толькі агітацыйныя матэрыялы, якіх, дарэчы, было няшмат, але і разнастайныя падарункі і пачастункі з сімваламі партый. Агітацыйных плакатаў было мала, і мы пацікавіліся чаму. Нам адказалі, што больш мэтазгодным яны лічаць пускаць асноўную частку выбарчага фонду на агітацыю праз СМІ. І сапраўды, жыхары Равенсбургу добра ведалі, за каго будуць галасаваць і чаму», — распавялі берасцейцы.

Уразіла праваабаронцаў адсутнасць паліцыі на выбарчых участках і каля іх: «Паліцыі не было як перад, так і ў дзень выбараў. Не бачылі мы і скрынь для датэрміновага галасавання і для галасавання «на даму». У Нямеччыне такіх з’яў няма. Але можна галасаваць па пошце ці праз апекуна, які атрымлівае даверанасць ад выбаршчыка з абмежаванымі фізічнымі здольнасцямі».

Па заканчэнні візіту кіраўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў зямлі Бадэн-Вюртэмберг выказалі надзею, што сустрэнуцца з праваабаронцамі ў перыяд 20-гадовага юбілею сяброўства гарадоў-партнёраў, які плануецца правесці ў другой палове кастрычніка ў Бярэсці. «У нас была магчымасць паразмаўляць з простымі гараджанамі, пазнаёміцца з гісторыяй горада і ваколіц, наведаць ратушу, сустрэцца з некаторымі дэпутатамі мясцовай Рады, бургамістрам суседняга горада Вайнгартэна спадаром Эвальдам. Усе былі зацікаўлены ў пашырэнні сяброўства гарадоў-партнёраў, завязванні больш шчыльных і рознабаковых кантактаў паміж грамадзянскімі супольнасцямі Равесбурга і Бярэсця і выказвалі надзею, што мясцовыя ўлады Бярэсця будуць спрыяць развіццю сяброўства і супрацоўніцтва гарадоў-партнёраў і замацаванню грамадзянскай супольнасці Бярэсця», — падзяліўся ўражаннямі Уладзімір Вялічкін.

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: