Гэтыя словы гучаць ва ўсіх каталіцкіх святынях 25 снежня, абвяшчаючы, што ў наш свет прыйшоў Сын Божы, Езус Хрыстус. Збаўца нарадзіўся, каб раздзяліць з чалавекам яго лёс, дапамагчы несці крыж штодзённага жыцця і адарыць спакоем.
Сардэчна віншуем з Божым нараджэннем усіх жыхароў Брэста, якія адзначаюць гэтае свята паводле грыгарыянскага календара. Жадаем кожнаму перажыць Божае нараджэнне ў атмасферы цяпла і любові. «Бог ёсць любоў», — так кажа евангеліст Ян. Няхай жа гэтая любоў трывае ў сэрцы кожнага чалавека, умацоўвае веру і дапамагае з надзеяй глядзець у будучыню.
Таксама жадаем шчасця, моцнага здароўя і аптымізму ўсім вам, дарагія браты і сёстры, у надыходзячым 2016-м годзе. Няхай новы год прынясе шмат радасці, а нованароджанае Божае Дзіця благаслаўляе вас, вашых блізкіх і вашыя сем’і!
З павагай, кс. канонік Тадэвуш Альшэўскі, настаяцель рымска-каталіцкай парафіі імя Багародзіцы ў Брэсце, і каталіцкія святары Брэста
Материал по теме:
Брестские католики могут посетить рождественские мессы в трех костелах
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: