Дарагія парафіяне і ўсе тыя, хто радуецца з Нараджэння Езуса Хрыста!

23.12.2009 15:10

Читайте BGmedia в:

«Абвяшчаю вам вялікую радасць… Бо сёння нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсць Хрыстус Пан». (Евангелле ад Св. Лукі 2, 10-11)

Дарагія парафіяне і ўсе тыя, хто радуецца з Нараджэння Езуса Хрыста!

У жыцці кожнага веруючага чалавека свята Божага Нараджэння займае асаблівае месца. Цёплыя ўспаміны, шчаслівыя хвіліны, праведзеныя разам з блізкімі і роднымі, ціхая радасць сэрца – усё гэта з’яўляецца неад’емнай часткай свята Раства Хрыстова. Менавіта нараджэнне Бога, Яго прыйсце ў наш поўны мітусні свет напаўняе кожны новы дзень сэнсам, надзеяй і верай у вартасць жыцця.

Няхай гэты святочны дзень пераменіць вашыя сэрцы, прынясе ў вашыя душы супакой, любоў да бліжняга і шчырае імкненне да святасці. Благаслаўленне маленькага Езуса няхай агарне вашыя сем’і, напаўняючы кожнае імгненне, праведзенае з роднымі, сапраўднымі цудамі Святога Божага Нараджэння.

З паважаннем, кс. канонік Тадэвуш Альшэўскі, настаяцель Рымска-Каталіцкага прыхода ім. Багародзіцы ў Брэсце, дэкан Брэсцкі і святары Брэсцкага дэканата Брэст, Божае Нараджэнне 2009 г.

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: