Categories: Общество

«Год беларускай жанчыны ва ўсёй красе»: беларускі абмяркоўваюць сэксісцкі жарт у эфіры брэсцкага радыё

Жарт у эфіры брэсцкага радыё пра жанчыну і бытавыя абавязкі выклікаў абурэнне ў беларусак. Карыстальніцы таксама прыгадалі спрэчны гумар ад іншых радыёстанцый.

Share

У Threads беларуска звярнула ўвагу на жарт, які прагучаў у эфіры радыё «Брэст». Яна апублікавала фрагмент і абурылася тым, што сэксісцкія выказванні зноў падаюцца як звычайны гумар.

Чытайце таксама: Дзяржаўныя СМІ пачалі распаўсюджваць відэа з заклікамі да жанчын не рабіць аборты

«А долго мы будем молчать о том, что на брестском радио крутят отвратительные сексистские шутки? Буквально только что было следующее: “Папа, а куда делать эта штука, чтоб картошку чистить? — В магазин пошла”. Это что вообще было?» — напісала аўтарка допісу.

 

View on Threads

 

Публікацыя выклікала рэакцыю карыстальнікаў. Людзі звяртаюць увагу не толькі на сам жарт, але і на тое, што падобныя выказванні працягваюць успрымацца як нешта бяскрыўднае.

«Год беларускай жанчыны»?

У каментарах беларусы не хавалі абурэння.

  • «Ні здзіўляе, на жаль. Гэта мы з вамі ведаем, што так нельга. А ім — “а чотакова”», — напісала адна з карыстальніц.

Іншая адзначыла:

  • «Год белорусской женщины во все красе. Не перестаем удивляться».

Яшчэ адзін каментар звяртае ўвагу на тое, што праблема не толькі ў няўдалым жарце:

  • «Неужели вот нельзя включить мозг и примерить эту шутку на себя? Думаю вряд ли найдется такой папа, кому было бы приятно быть в семье штукой для чистки картошки или вещью для зарабатывания денег. А не человеком».

Некаторыя карыстальнікі заклікалі звяртаць на такія выпадкі больш увагі:

  • «Хотелось бы чуть больше резонанса таким делам».

Пры гэтым знайшліся і тыя, хто прывёў прыклады з іншых радыёстанцый:

  • «Юнистар, диджеи мужики точно также об***аются», — напісаў адзін з каментатараў.
  • «На Авторадио в Минске тоже постоянно сексисткие шутки шутят на утреннем шоу».

Іншая беларуска распавяла, што пасля гэтага допісу наогул перадумала слухаць радыё:

  • «Пару дзён таму падчас шпацыру прыгадвала часы, калі радыё было часткай будзённасці, думала, мо і пашукаць якую радыёстанцыю, паслухаць, што гучыць у эфіры, якая музыка ў плэйлісце. Зразумела, нічога добрага я не чакаю, але пасля вашага допісу думаю, што як жыла без радыё, так і працягну далей».

Яшчэ адзін каментар быў больш рэзкім:

  • «Долго. Будем молчать и терпеть, терпеть и молчать. Год белОрусской женщины. Дальше — хуже».

Падобны жарт з’явіўся і ў МТС

У каментарах да абмеркавання карыстальнікі таксама звярнулі ўвагу на іншы прыклад — жарт, якім падзялілася беларуска і які яна палічыла сэксісцкім.

У ім распавядаецца пра чалавека, які знайшоў кацяня і не ведае, хлопчык гэта ці дзяўчынка. На пытанне, як гэта праверыць, прапануецца пасадзіць кацяня ў машыну і паглядзець, як яно прыпаркуецца.

 

View on Threads

 

Жарт зводзіцца да распаўсюджанага стэрэатыпу, нібыта жанчыны горш кіруюць аўтамабілем і не ўмеюць паркавацца. Менавіта гэта і выклікала крытыку карыстальнікаў.

Для многіх беларусаў, што адзначыліся ў каментарах, праблема ў тым, што такія жарты дагэтуль успрымаюцца як звычайны гумар, хоць яны будуюцца на прыніжальных стэрэатыпах.

Чытайце таксама: «Квест: пройди медкомиссию»: жительница Молодечно пожаловалась на длинные очереди к гинекологу — в больнице ответили

Recent Posts

Пад Рэчыцай мужчыны нацкавалі сабак на ласяня: інспектары ўбачылі гэта падчас рэйду. Беларусы не хаваюць абурэння

Падчас сумеснага рэйду прыродааховы і лясгаса мужчыны на аўтамабілі нацкавалі сабак на ласяня. Жывёлу ўратавалі,…

16.10.2026

«А дату назовете?» Гомельчане требуют включить отопление, пока в квартирах холодно и сыро

Гомельчане жалуются на холод в квартирах и требуют назвать дату включения отопления. Жителей не устраивает…

16.10.2026

«Я больше не буду падать на велике». В Бресте коммунальщики за два дня перенесли столб, который 17 лет мешал пешеходам

Житель дома на улице Колесника снял видео про фонарь посреди тротуара. К удивлению брестчан, многолетняя…

16.10.2026

Превысил на 83 км/ч — заплатил и поехал: брестчане не понимают, почему 18-летнего лихача на Opel не лишили прав

В ГАИ отчитались о наказании молодого «гонщика», который летел по трассе со скоростью 155 км/ч.…

16.10.2026

«На него упали грузы, а не люлька». Как на самом деле погиб рабочий при ремонте треш-общежития в Бресте

Следственный комитет назвал виновного в трагедии, которая произошла почти год назад на улице Менжинского. Первоначальная…

16.10.2026

«Государство когда будет делать?» В Барановичах за деньги «Савушкина» заасфальтировали лишь часть улицы

Местная газета расхвалила новый комфортный тротуар и свежее покрытие на Волоховской. Но чиновники не имеют…

16.10.2026