У Гомелі разгараецца чарговы канфлікт вакол праблемы безнаглядных жывёл. Пасля заяў новага старшыні гарвыканкама Руслана Пархамовіча пра ўзмацненне мер па адлове бадзяжных сабак у сацыяльных сетках з’явіліся дзясяткі зваротаў да гарадскіх уладаў ад валанцёраў, зоаабаронцаў і неабыякавых жыхароў.
Чытайце таксама: У Жыткавічах заўважылі сабаку з дроцікам у ілбе. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што ў ім мог быць яд
Людзі сцвярджаюць, што пад выглядам барацьбы з небяспечнымі зграямі адбываецца не толькі адлоў, але і масавае знішчэнне жывёлаў. У сваіх паведамленнях яны заклікаюць улады адмовіцца ад жорсткіх метадаў і замест гэтага заняцца стварэннем прытулку для жывёл і развіццём праграм стэрылізацыі. На гэта звярнуў увагу «Флагшток».

«Апошні тыдзень Гомель жыве ў пекле»
Пасля паведамленняў пра ўзмацненне адлову ў зааабарончых супольнасцях пачалі масава з’яўляцца эмацыйныя публікацыі.
- «Апошні тыдзень Гомель жыве ў пекле».
- «Крывавы май. Столькі загубленых жыццяў».
- «Хопіць забіваць, лепш пабудуйце прытулак для жывёл, а не павялічвайце адлоў».
Такія паведамленні ўсё часцей з’яўляюцца ў сацыяльных сетках і гарадскіх чатах.
Адна з зоаабаронцаў у сваім відэазвароце заявіла, што па ўсёй Гомельскай вобласці адбываюцца жорсткія адловы і масавыя забойствы сабак і катоў. Паводле яе слоў, у некаторых выпадках выкарыстоўваюцца атрутныя рэчывы, ад якіх жывёлы могуць доўга і пакутліва гінуць.
Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.
Валанцёры таксама заклікаюць улады перайсці да гуманнага адлову, які не выклікае шок у людзей, што становяцца сведкамі такіх сцэн.
Ніхто не ведае, які сайт у вашай краіне заблакуюць заўтра раніцай. Не чакайце, пакуль ваш інтэрнэт канчаткова ператворыцца ў пустыню. Будзьце гатовыя да любых забарон разам з BGlobalVPN.
Заставайцеся на сувязі. Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Пасля нападаў сабак улады абвясцілі пра жорсткія меры
Тэма безнаглядных жывёл ізноў стала адной з самых абмяркоўваемых у Гомелі пасля некалькіх выпадкаў нападу сабак на дзяцей.
У кантэксце апошніх падзеяў Руслан Пархамовіч заявіў, што бяспека жыхароў горада павінна быць галоўным прыярытэтам.
«У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў горадзе, будуць прыняты жорсткія меры па адлове бадзяжных жывёл. Бяспека гараджан і ў першую чаргу нашых дзяцей — гэта прыярытэт», — адзначыў кіраўнік горада.

Раней таксама паведамлялася, што пункт часовага ўтрымання безнаглядных жывёл прадпрыемства «Спецкамунтранс» перапоўнены.
Акрамя таго, улады абвясцілі пра стварэнне мабільных брыгад для адлову сабак і запуск гарачай лініі, куды гамяльчане могуць паведамляць пра зграі жывёл на вуліцах.
Жыхароў таксама заклікалі не карміць бадзяжных сабак і паведамляць пра месцы іх знаходжання.
Валанцёры просяць не раскрываць месцы знаходжання жывёл
У адказ на дзеянні ўладаў у гарадскіх чатах і групах дапамогі жывёлам пачалі распаўсюджвацца паведамленні з просьбай не публікаваць дакладныя адрасы і арыенціры, дзе знаходзяцца сабакі.
«Адрасы, прыпынкі, вуліцы, арыенціры месцазнаходжання жывёл не ўказваць! Усю асабістую інфармацыю — толькі па нумары тэлефона. Так вы, магчыма, зберажаце жыццё жывёле!» — пішуць валанцёры.
Яны мяркуюць, што паведамленні ў сацыяльных сетках могуць выкарыстоўвацца для пошуку бадзяжных жывёл і перадачы інфармацыі службам адлову.
«Зараз намячаецца масавая зачыстка горада ад бадзяжных сабак!» — сцвярджаюць актывісты.
Чытайце таксама: Валанцёры паскардзіліся на стаўленне да жывёлаў у дзяржпрадпрыемстве «Фаўна горада»
«Добрыя людзі Гомеля проста ў шоку»
Пад відэазваротамі і публікацыямі пра сітуацыю з’явілася вялікая колькасць рэзкіх каментароў.
«Усё, што цяпер адбываецца ў Гомелі, — гэта проста крывавая мясарубка, якая не вырашае абсалютна нічога. Ганьба ўладам за прыняцце такога рашэння. Добрыя людзі Гомеля проста ў шоку ад таго, што адбываецца. Гэта недапушчальна», — напісаў адзін з карыстальнікаў.
Іншы каментатар заявіў, што ўсе датычныя да таго, што ён назваў «крывавай бойняй», павінны быць пакараныя, калі будуць даказаныя факты парушэння закона.

Гучаць і крытычныя выказванні непасрэдна ў адрас новага кіраўніка горада.
«Новаму мэру няма розніцы: людзей перасяляць ці жывёл забіваць», — напісаў адзін з каментатараў.
Верагодна, гэтая рэпліка звязаная з раней агучанай Пархамовічам ідэяй развіцця Веткі і Добруша як гарадоў-спадарожнікаў Гомеля.
У другім па велічыні горадзе Беларусі няма дзяржаўнага прытулку
Зоаабаронцы звяртаюць увагу, што ў Гомелі дагэтуль няма дзяржаўнага прытулку для жывёл і не дзейнічае паўнавартасная гарадская праграма стэрылізацыі безнаглядных сабак і катоў.
На іх думку, без такіх мер адным толькі адловам вырашыць праблему немагчыма. Менавіта таму валанцёры патрабуюць ад уладаў не толькі змагацца з наступствамі, але і займацца прычынамі з’яўлення ўсё новых бадзяжных жывёл на вуліцах горада.
Чытайце таксама: Валанцёрка з Лельчыцаў ратавала шчанюкоў ад адлову камунальных службаў
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: