У праўладным медыя «Мінская праўда» выйшаў артыкул пра праблемы ў Цэнтральнай Раённай Бальніцы (ЦРБ) Капыля. Аднак узнятыя праблемы у ім абверглі. BGmedia даведалася, што пра бальніцу кажуць мясцовыя жыхары.
Чытайце таксама: Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады
У матэрыяле mlyn.by адзначылі, што капыльчане часта скардзяцца на праблему чэргаў у бальніцы. І, на меркаванне аўтара тэксту, іх скаргі не апраўданыя. Журналісты выдання адправіліся ў бальніцу, каб пераканацца ў тым, ці сапраўды ўсё так дрэнна, як паказваюць у TikTok.
«З парога — цішыня і парадак», — вось, як сітуацыю апісалі журналісты «Мінскай праўды». На калідоры, які паказваюць на пачатку відэа, сапраўды не бачна шмат людзей. Прычынай гэтаму назвалі зладжаную працу медыцынскага персаналу.

Аднак напрыканцы відэа можна заўважыць чэргу каля працэдурнага кабінета, якую збольшага занялі людзі пенсійнага ўзросту. Па словах журналістаў, гэтыя чэргі праходзяць даволі хутка, а сітуацыю «трымаюць пад кантролем».

Што кажуць мясцовыя жыхары
Самі капыльчане неаднойчы звярталі ўвагу на праблемы ў чэргах розных бальніц Капыля, у прыватнасці ЦРБ. Часта гэта тлумачаць недахопам урачэй у клініках.
«У Капылі сапраўды творыцца хаос — і не толькі ў дзіцячай бальніцы, але і ў дарослай паліклініцы. Там сітуацыя яшчэ горшая!» — пішуць карыстальнікі пад адным з відэа, у якім маці дзяцей скардзіцца на непрымальныя ўмовы і стаўленне да хворых у дзіцячай паліклініцы Капыля.
@devochka_vitaminka_diana Извиняюсь за звук, записывала сразу как вышла из поликлиники на эмоциях)#минскаяобласть #рекомендации #реки #красота #копыль🇧🇾 ♬ оригинальный звук — ТГК Дневник мамочки Ди🌸
У якасці прыклада таксама варта прывесці гісторыю жанчыны, якая звярталася ў «хуткую» ЦРБ Капыля. У яе хроснага бацькі было падазрэнне на інфаркт галоўнага мозгу. Яго не здолелі адразу забраць: больш за тры гадзіны чакалі «хуткую»: «ці то мясцовую, ці з Салігорскай бальніцы», як кажа сама жанчына. Яны распавяла пра сваю гісторыю ў TikTok. Людзі, што пабачылі відэа, мяркуюць, што гэта ўсё звязана з недахопам урачэй як у Капылі, так і ў іншых гарадах. Падобную праблему людзі заўважылі ў Салігорску, Дзяржынску і розных рэгіёнах.
- «З’ехалі! Урачы з’ехалі, засталіся міліцыянты, чыноўнікі. Яны не лекуюць, толькі адныя мазгі», — пішуць людзі пра сітуацыю.
@gazetaby Беларуска пожаловалась на копыльскую больницу #медыясалідарнасць #новостибеларуси #копыль #солигорск #медицинабеларусь #беларусьсейчас #тиктокбеларусь #беларусыпоймут #белтикток ♬ оригинальный звук — Салідарнасць
Меркаванне ўрача
Беларускі ўрач Станіслаў Салавей у прамым эфіры тэлеканала «Обычное утро» распавёў пра розніцу паміж сістэмай аховы здароўя Беларусі і Польшчы. Паводле яго слоў, у Варшаве нават у межах аднаго раёна могуць працаваць дзесяць і больш спецыялістаў, і такая ж сітуацыя назіраецца ў невялікіх гарадах краіны.
Дзякуючы гэтаму, прызнаецца Салавей, у яго, як у жыхара Польшчы, цалкам адпадае неабходнасць ездзіць у Беларусь па «даступную медыцыну» — тым больш, што ў Польшчы цяпер працуе шмат беларускіх урачоў.
Тым часам у Беларусі, зыходзячы з апошніх тэндэнцый, становішча ў сферы аховы здароўя толькі пагаршаецца. Ва многіх рэгіёнах адчуваецца востры недахоп медыцынскіх кадраў: закрываюцца радзільныя дамы, скарачаюцца бальніцы і аддзяленні, а нагрузка на тых, хто застаецца працаваць, пастаянна расце.
Чытайце таксама: Государственная медицина по выходным: платные услуги узких специалистов станут постоянными
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: