Categories: Общество

Актывіст Валянцін Лазарэнкаў членам выбарчых камісій і прадстаўнікам улады: “З-за вашай хлусні пралілася кроў”

З таго, што 9 000 грамадзян пабывала на “свяце 80%”, у тым ліку больш за 800 берасцейцаў, Беларусь стала прадметам сусветнага скандала, лічыць Лазарэнкаў.

Share

Меркаваннем аб выніках і наступствах выбараў падзяліўся лідэр Брэсцкай абласной рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага, сябра абласнога камітэта Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і Беларускага Хельсінскага камітэта Валянцін Лазарэнкаў.

— Як чалавек, які быў назіральнікам, і як грамадскі дзеяч, выкажыце, калі ласка, свае меркаванне наконт адбыўшыхся выбараў.

— На ўчастку, дзе я быў назіральнікам, ад спіска выбаршчыкаў прагаласавала 72%, у тым ліку: “ЗА” Аляксандра Лукашэнка – 32%, “ЗА”Святлану Ціханоўскую – 52%. Камісія доўга лічыла вынікі. Некалькі разоў пералічвалі бюлетэні “ЗА” Лукашэнку і “ЗА” Ціханоўскую. Мне дазволілі знаходзіцца каля стала, каб я бачыў падлік.

Валянцін Лазарэнкаў, фота «Вячэрні Брэст»

Ёсць пратаколы, у якіх за Ціханоўскую прагаласавала 70% выбаршчыкаў. Агулам, па нашых дадзеных па Берасцю, Лукашэнка не выйшаў за 50%, а Ціханоўская набрала больш за 50%.

У іншых камісіях было інакш. Да прыкладу, назіральнік Аляксандр Казлянка ў першы дзень быў выдалены з памяшкання школы №35. А праз два дні незаконна ў хатніх тапках і трусах быў затрыманы міліцыянтамі ў сябе дома і дастаўлены ў ізалятар спачатку Маскоўскага РАУС, потым Ленінскага РАУС. Яго выбарчыя правы, як назіральніка і як грамадзяніна, увогуле былі скасаваныя. 10 жніўня ён быў дастаўлены міліцыянтамі ў суд Маскоўскага раёну Брэста, без магчымасці паведаміць аб гэтым родным, дзе атрымаў пяць сутак за хуліганскія дзеянні.

Читайте также: «Буквально вытесняют с избирательного участка». «БГ» пообщалась с независимым наблюдателем, чье фото взорвало интернет

За што? За тое, што сядзеў у калідоры ля ўвахода ў выбарчы ўчастак на сваім складным стуле і выкарыстоўваў сваё права прысутнічаць пры папярэднім галасаванні. Выбарчы кодекс прадугледжвае, што адміністрацыя памяшканняў, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі, павінна ствараць неабходныя ўмовы ўсім удзельнікам выбарчага працэсса. Ён на стульчыку сядзеў без праблемаў дзве гадзіны, чакаючы сваей магчымасці знаходзіцца на выбарчым участку, нікому не перашкаджаў. Прадстаўніца адміністрацыш выклікала міліцыянера і запатрабавала, каб наглядальнік пакінуў “рэжымную” установу і назіраў за працэдурай папярэдняга галасавання па-за памяшканнем школы.

Гэты выпадак не выключэнне. Як толькі пачынаюцца выбары, усе школы становяцца рэжымнымі аб’ектамі для незалежных назіральнікаў. Хаця, па вялікім рахунку, школы даўно ўжо сталі рэжымнымі ўстановамі для дзяцей, настаўнікаў, іх бацькоў, таму што там пануе ідэалогія партыі ўлады.

Па Канстытуцыі РБ у “дэідэалагізаваных” школах ды іншых навучальных установах пануе ідэалогія нелегітымнага рэжыму. Гэта ні што іншае, як прыгоннае права. Настаўнікі — рабы, якіх дырэктар і яго намеснікі раз-пораз прымушаюць удзельнічаць у палітычных мерапрыемствах па загаду платнага ідэолага раёна або горада. Яны даўно забыліся, што есць арт.49 Выбарчага кодекса, арт. 191 Адміністрацыйнага кодэксу РБ, арт. 192 Крымінальнага кодэкса.

У дадзеным выпадку і міліцыя, і адміністрацыя самі парушылі патрабаванні арт.191 Адміністрацыйнага кодэкса. А суд яшчэ і пяць сутак ні за што яму ўлупіў. Пракуратура і суды пакрываюць усе парушэнні, звязанныя з выбарчым працэссам на працягу больш за 25 гадоў.

Калі агулам па Беларусі аб’яўлена, што “ЗА” Лукашэнка выказаліся звыш 80% выбаршчыкаў, дык гэта лічба з неба.

Читайте также: «Это уникальный случай, такого никогда не было»: на каких участках в Бресте победила Тихановская (фото протоколов)

Народ вельмі абурыўся і выказаў свае абурэнне па ўсёй краіне. Калі жартаваць, так загад на лічбу быў сціплы (76% абяцалі, зрабілі 80%). Маглі абяцаць 105%, атрымалі бы 110%. Каб не было сумневу.

Якія 80% у першым туры? Відавочная лухта не толькі для навукоўцаў, сацыёлагаў і палітолагаў, але зразумелая і неадукаванаму чалавеку. Гэтак не бывае. Гэта ведаюць кіраўнікі ўсіх дэмакратычных дзяржаў. Гэта ведае нават расійскае, кітайскае, турэцкае кіраўніцтва ды іншыя. Чаму вітаюць – іншая тэма.

Партыі, незалежныя прафсаюзы, шэраг грамадскіх арганізацый не атрымалі права стаць сябрамі камісій. У час выбараў іх назіральнікам на ўчастках месца не хапіла. Толькі тры праўладныя назіральнікі. Чаму? ЦВК (не медыкі) кажа: “Бо каранавірус!”. Які каранавірус, калі яго прэзідэнт у краіне даўно перамог? Што-небудзь зразумелі?

Заканадаўства патрабуе: калі ўладзе стала вядома аб парушэннях ВК і іншых заканадаўчых актаў РБ (Адміністрацыйны і Крымінальны кодексы), то яна павінна АБАВЯЗКОВА інфармаваць адпаведныя структуры (пракуратуру, іншыя і нават КДБ). Наўмысная фальсіфікацыя (падлог дакументаў па выбарам) падліку галасоў і выніковых пратаколаў галасавання (а калі гэта робіцца яшчэ па вашаму загаду або пад прымусам супрацоўнікаў улады) робіць уладу такім жа злачынцам, як і тыя, хто робіць гэтыя злачынствы.

Не уладныя структуры, а грамадства, НАРОД, робяць тое, што павінны рабіць адпаведныя структуры ўлады, якія атрымліваюць грошы з налогаў працоўных. Шукайце, судзіце, цягніце да адказнасці злачынцаў! Кліч ў паветра. Як жа магчыма самога сябе шукаць, судзіць і цягнуць да адказнасці.

Читайте также: Брестчане о «неживом» интернете и выборах: «В телевизоре смеются, улыбаются и поют песни. А в реанимации лежат люди»

Сёння чуем ад першай уладнай асобы “абранай” НАРОДАМ, што тыя, хто заявіў ХОПІЦЬ ІЛЖЫ, — за грошы купленыя прадстаўнікі ЗША, Польшы, Літвы і іншых еўрапейскіх краін. Ганарыцца тым, што яго павіншавалі кіраўнікі Расеі, Кітая, Турцыі ды некалькіх іншых краін.

З таго, што 9 000 грамадзян пабывала на “свяце 80%”, у тым ліку больш за 800 берасцейцаў, Беларусь стала сёння прадметам сусветнага скандала. З маўчання кіраўнікоў, тых, хто мае ўладу, пачнуцца нашы беды. Сёння вы супраць народа.

— Сёння ў школах, як і па ўсей краіне, напружаная сітуацыя, бо значная частка настаўнікаў паставіла пытанне аб адказнасці тых, хто фальсіфікаваў выбары. Што Вы прапаноўваеце тым, хто ўдзельнічаў у фальсіфікацыях?

— Я выкладчык з 25-гадовым стажам, я іх калега, я звяртаюся да настаўнікаў. Спадары настаўнікі, той, хто ўдзельнічаў у падробках выніковых пратаколаў, заведама хлуслівым падліку галасоў, — пакайцеся. Калі вас да гэтага прымушалі, — паведаміце хто і калі. З-за вашай хлусні пралілася кроў, людзі страцілі жыццё. Менавіта тыя, хто гэта рабіў, дазволілі катаваць ад мала да вяліку сотні берасцейцаў і тысячы ні ў чым не вінаватых грамадзян Беларусі. Праўда нікуды не дзенецца. Ёсць пратаколы і зафіксавана, дзе іх не было. Назіральнікі і грамадзяне зафіксавалі ўсе гэтыя выпадкі.

А з 1-га верасня вам, настаўнікі, прыйдзецца глядзець у вочы тым, хто прывядзе да вас сваіх дзяцей вучыцца. Дырэктарам школ, якія ўдзельнічалі ў гэтым падмане, лепш сёння падаць у адстаўку. Твар школы, дырэктар – хлус. Ну як гэта!? Штодня будуць казаць дарослыя, нават дзеці. Непазбежна так будзе.

Беларусы – мірныя людзі, думаю, даруюць вам шмат што. Суд Божы – пазней. Грамадскі суд пачнецца не пазней 1 верасня. Судзіць будуць доўга. Вы падрыхтаваныя да гэтага? Сёння пакаяцца не позна. Прызнаная віна ёсць яе змякчэнне. Калі сёння сябры камісій прызнаюць, што пісалі ліпавыя пратаколы на выбарчых участках, тады знімецца пытанне да іх. Увогуле зменіцца падстава казаць пра нейкія вынікі таму, хто заяўляе аб сваёй усенароднай падтрымцы.

З вашага прызнання стане вядома: адбыліся ці не адбыліся выбары. Вы засведчыце грамадскі падман. Станеце на сторану народу, знімецца супрацьстаянне улады і грамадзян. Ніхто іншы, як вы, далі падставу праліць кроў. Вашыя ілжывыя падлікі і падлогі сталі не толькі пачаткам першай крыві. Калі не сказаць праўду, кроў будзе ліцца і далей. Я не свой, я чужы. Вашыя калегі, сваякі скажуць вам яшчэ больш рэзка аб гэтым. Выпускнікі скажуць сваё слова таксама. Магчыма і ваші дзеці запатрабуюць праўды. Праўда бывае балючай, але яна лечыць.

Хай думаюць аб гэтым. Усё роўна грамадскасць спытае з іх. За імі гэты адказ. І я чакаю, што яны гэта зробяць. Я ведаю, што выпускнікі школ ужо звярнуліся да іх з такой прапановай – пакаяцца, пакуль яшчэ не позна.

— Валянцін Дзмітрыевіч, якія перамены, на ваш погляд, нам патрабуюцца?

— Калі рабіць нейкія перамены, то найперш патрэбна падрыхтаваць прастору, прыбраць тое, што перашкаджае пачатку працэса перамен.

Лёгка прыбраць сённяшніх ідэолагаў. Гэта непатрэбная абуза для дзяржавы і прадпрыемстваў.  Уладныя прапагандысты (ідэолагі) у нас самыя першыя туняядцы, якія існуюць на прадпрыемствах і ва уладзе за грошы працоўных. Антыканстытуцыйныя пасады гебельсаўскага тыпу. Яны забіраюць значны час на тэлерадыёканалах, маюць шмат іншых СМІ, праз якія топяць грамадства ў хлусні за грошы працаўнікоў.

Читайте также: Властелин меняется. Как рулить страной, если вы внезапно оказались в числе 80 процентов

Вось у нас ёсць Аляксандр Машэнскі. Яму што: абкам, райкам патрэбныя, каб працавала прадпрыемства? Санта у 74 краіны свету пастаўляе сваю прадукцыю. Не праз Макея ды іншых дзяржаўных пасрэднікаў, а праз рынкавыя структуры.

Калі больш за 70% прадпрыемстваў у дзяржаўнай маёмасці, дык кіраўнікам гэтых прадпрыемстваў ніколі памяшканняў не хопіць. Навошта ім такія вялікія памяшканні – аблвыканкам, райвыканкамы (Маскоўскі мае мянушку Пентагон, Ленінскі кажа сам за сябе), гарвыканкам – навошта іх столькі? Калі б дзяржаўная маёмасць, як у Швецыі, была прыватнай, то два паверхі хапіла б. Іх скараціць сёння без болю можна напалову. Але сама прыватызацыя — справа не простая і не імгненная. Але і адцягваць яе таксама часу няма.

З кіраваннем лепш бачна на калгасах і саўгасах. Мы — адзіная краіна ў Еўропе, дзе яны засталіся. Калі яны ёсць, то ў райвыканкаме сядзіць той, хто за пастаўку тэхнікі ў калгасы адказвае, другі — за сельгасхімію, трэці — за пастаўкі керасіну, асобны — за бычкоў і гэтак бясконца. І ўсе кіраўнікі маюць намеснікаў, памочнікаў, малодшых і старшых спецыялістаў, сакратара або сакратарку. Усе ўсё пастаўляюць, сядзяць на бюджэце, але ніхто не адказвае за канцавы прадукт: зерне, малако ці мяса.

Пры фермерстве такога нідзе няма. У нас адзін фермер са сваёй сям’ёй можа больш даць прадукцыі, чым сёння 2-3 стратных калгасы ці саўгасы. Паглядзіце, як прыватнік спраўляецца з садавінай ды гароднінай. Ім ніхто не кіруе. Сам ведае, што ды як. Калі не рэфармаваць сістэму кіравання, яна не дасць нарадзіцца прыватніку. Маск, прыватнік, збіраецца ляцець на Марс, як на таксі возіць мільянераў у космас. А мы 25 гадоў рэфармуем калгасы. А палова з іх — стратныя. Гэта рэформы?

Калі былі б розныя партыі ва ўладзе, ды мянялі адна адну, заўседы існавала б апазіцыя. Апазіцыя — гэта добра. Як Цэрбэр сачыла б за тымі, хто пры ўладзе. Незалежныя СМІ, фрылансеры так і чакаюць, як бы ўладная партыя зрабіла памылку. Адразу кінуць інфармацыю у інтернет праз пэўныя терміналы грамадства. Грамадства адразу, на наступных выбарах прагаласуе за іншых. І ўлада зменіцца. А калі ўлада не мяняецца, уздоўж і ўпоперак расце толькі карыта. Вынікаў падвышэння ВУП практычна няма. Калі яны час ад часу з’яўляюцца, то іх тут жа з’ядае інфляцыя.

Канешне, не за адзін дзень, і нават не адзін год робіцца прыватызацыя. Але калі мы бачым, што гэта маёмасць аддаецца тым, хто можа спраўляцца, навошта з гэтага бюджэту трымаць прадпрыемствы, якія не прыносяць ніякага даходу і не з’яўляюцца неабходнымі. Лепш гэтыя грошы накіраваць на перакваліфікацію працаўнікоў.

Калі б 20 год таму гэта ўсё рабілася, мы сёння жылі б як у Швецыі. У іх нават чыгунка абслугоўваецца прадпрымальнікамі: адзін адказвае за дарогі, другі – за пастаўку шпалаў, трэці цягне электракабелі. Рабочых маюць роўна столькі, сколькі ім патрэбна. І ніхто імі не кіруе. Узоры для нас у свеце сёння ёсць, трэба браць лякалы і не трэба нічога выдумляць. Канешне, лякала падганяюцца не метрамі, а міліметрамі. Вось гэта і трэба рабіць. Але ж пакуль што нічога не робіцца.

Recent Posts

Не знаете, что делать, если летучая мышь залетела к вам домой? Рассказывают экоспециалисты

Если летучая мышь случайно залетела к вам в квартиру, постарайтесь не паниковать и вспомните, что…

06.10.2024

Черные лебеди прилетают неожиданно: призрак Милошевича не даст Лукашенко спокойно спать?

МИД Беларуси критикует Запад за нарушение Устава ООН. Перед Лукашенко замаячила Гаага. Израиль бьет по…

05.10.2024

Уборщики, санитары, вальщики леса: какую работу можно найти в Барановичах, если тебе 2 года до пенсии

Барановичская районная газета написала о вакансиях в городе и районе для людей предпенсионного возраста. Варианты…

05.10.2024

«Обрыгали скамейки», «Позорные очереди за билетами». Как путешественники отзываются об автовокзале в Бресте

Интернет-пользователи пишут в отзывах, что на автовокзале в Бресте ночуют бомжи, от которых воняет, а…

05.10.2024

Вертолет Лукашенко против шахедов, памятник корове, мужчинам лень жить: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

05.10.2024

Лукашенко посетил агрогородок в Пинском районе, +1 «террорист»: что произошло в Бресте и области 4 октября

А Под Брестом у трассы М1 продают логистический центр. Стартовая цена — 2,3 млн евро.…

04.10.2024