СИЗО №7 Бреста

Алег Кулеша: «Мы ўцякалі з Беларусі, каб паўторна не стаць палітвязнямі»

03.10.2023 15:29 СИЗО-7 в Бресте. Источник фото

Працаваць над рэалізацыяй канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным трэба ўжо зараз, а не чакаць перамен, якія невядома калі наступяць, упэўнены рэпрэсаваны з Пружан.
Читайте BGmedia в:

Зьявіўся праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд праўлення Лукашэнкі. Ен распрацаваны Офісам Святланы Ціханоўскай ў супрацоўніцтве з беларускімі праваабаронцамі, НДА, юрыстамі, адвакатамі.

Канцэпцыя распісвае механізм вызвалення палітычных зняволеных у транзітны перыяд і забеспячэнне справядлівага правасуддзя. Гэта азначае спыненне крымінальных справаў, апраўдальныя прысуды і адпаведныя змены ў заканадаўстве – у тым ліку дэкрыміналізацыя некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паведамляюць аўтары праекта.

Папрасілі Алега Кулешу, прадстаўніка штаба Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі!”, ацаніць моцныя і слабыя бакі дакумента.

Алег Кулеша. Фота: BGмedia

– Аўтары пачынаюць згадваць палітвязняў з 1994 года – гэта рух у правільным накірунку. Але застаецца адзін хіб: на якія законы разлічаная гэтая праграма? На тыя, якія сёння дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь, ці на законы, скасаваныя пасля 94-га? Законы Еўразвяза ўвогуле не працуюць на тэрыторыі Беларусі. Дык чаму аўтары палічылі, што пасля семрці Лукашэнкі менавіта яны прыйдуць да ўлады і менавіта яны будуць пісаць законы?

Читайте также: Большая маленькая ложь: ОНТ показало пропагандистский сюжет об оппозиционном марше в Польше

І паўстае адвечнае пытанне: што рабіць будзем? Гэтая канцэпцыя юрыдычна адпрацаваная, адшліфаваная – з юрыдычнага боку яна мне вельмі падабаецца. Упершыню з’явілася такога кшталту бачанне вырашэння праблемы рэабілітацыі палітвязняў. Бачна, што над дакументам грунтоўна папрацавалі праваабаронцы.

 

Калі Канцэпцыя пачнецца рэалізоўвацца?

– Уявім карціну: мы перамаглі, заўтра мы вярнуліся ў Рэспубліку Беларусь. Як вы думаеце – заўтра ўся краіна затурбуецца лёсам палітвязняў? Перш зоймемся выбарамі, пасля эканомікай, на кожны дзень знойдзецца важная справа – краіна разбураная амаль дашчэнту. Калгасы разбураныя, прамысловасці няма, а Расійская Федэрацыя імкліва выкачвае з нашай краіны рэсурсы. Пенсіянеры нікуды не дзеліся, студэнты вучацца, нацыянальнае войска давядзецца наноў ствараць, спецслужбы з нуля рабіць.

І дзе зноў апынуцца палітвязні? І мы пасядзем вакол парожняга вядра з дзіркамі і не будзем ведаць, каму ў першую чаргу грошы выдаваць, а хто можа трохі патрываць. Аўтары лічаць, што адказнасць за рэпрэсіі, а таксама за кампенсацыю шкоды рэпрэсаваным у перыяд рэжыму Лукашэнкі павінна ўзяць на сябе дзяржава. Дапусцім, узяла – а далей што? Гісторыя 1953-1954 гадоў паўтараецца: час для рэабілітацыі прыйдзе толькі гадоў праз 30-40?

Дык чаму не прыступіць да рэабілітацыі палітвязняў ужо сёння? Чаму Аб’яднаны пераходны кабінет не бярэ на сябе адказнасць? Чаму не рабіць гаманцы кожнаму палітвязню?

Читайте также: Выборы без выборов: и отменить нельзя, и проводить страшно

Калі канцэпцыя распрацаваная на будучыню, то гэта цудоўны дакумент. Але ёсць невялікія хібы, не без гэтага, – адвакаты, юрысты, праваабаронцы могуць падправіць. Але што рабіць з палітвязнямі? Многія асуджаныя на 20 і больш гадоў. Будзем чакаць, пакуль прыйдзе гэты час? Мы ўсе даўно разумеем, што іншага шляху, акрамя як зруйнаваць лукашэнкаўскі рэжым, вызваліць палітвязняў няма. Вызвалім радзіму ад лукашызму – вызвалім палітвязняў.

 

Каго прызнаваць палітвязнямі?

– Мне здаецца, дакумент выпрацоўваўся на памылковым уяўленні, што праваабаронцы робяць асуджаных палітвязнямі. Насамрэч, асуджаных людзей палітвязнямі робяць артыкулы, па якіх рэжым іх судзіць. А права праваабаронцаў – разабрацца, ці звязаныя «чыста» крымінальныя артыкулы (328-мы, 339-ты або 147 артыкул) з палітычным пераследам. Напрамую гэтыя артыкулы не звязаныя з палітыкай, але яны існуюць і выкарыстоўваюцца як інструмент расправы над палітычнымі апанентамі. І справа праваабаронцаў – разабрацца: дзе прысуд палітычна матываваны, а дзе – крымінальны.

АПК мусіць звярнуць увагу праваабаронцаў на тое, што працэдура прызнання палітвязняў недакладная. Не трэба пытацца дазволу ў сваякоў – прызнаваць ці не прызнаваць блізкага чалавека палітвязнем. Калі на зоне на цябе начапілі жоўтую бірку, гэта значыць, цябе пазначыў палітвязнем опер часткі, а не Ціханоўская, не Пазьняк, не дэмсілы.

Адпаведна, калі мы тут, у замежжы, прызнаем іх палітвязнямі, там, на зоне, ім будзе ні холадна, ні жарка. Страх у людзей існуе, і гэта зразумела. Зараз у Беларусі ўсе ўсяго палохаюцца. Зараз на суседа баяцца паглядзець і павітацца – а раптам здасць, што ўчора разам выпілі пляшку? Але тут сітуацыя іншая (я не дакараю правабаронцаў).

ААН выпрацавала дакладныя крытэрыі, па якіх людзі прызнаюцца палітвязнямі альбо рэпрэсаванымі па палітычных матывах. Мы не прызнаем хатніх хімікаў палітвязнямі – чаму? Я ведаю 300-400 гісторый, у якіх хатняя хімія мела горшыя ўмовы, чым калонія. Я ведаю людзей, якіх даводзілі да самагубства, да вар’яцтва на хатніх хіміях. Я ведаю, што зараз “хімікі” фактычна з’яўляюцца парабкамі, і ніхто на гэта не звяртае ўвагі.

Читайте также: Евгений Магда: «Я не вижу хэппи-энда в правлении Лукашенко»

Чаму мы не звяртаем увагі на словы Шведа пра 12 тысяч крымінальных спраў, узбуджаных пасля 2020 года? Лукашэнка падчас выступаў, калі адкладае ў бок паперку, прагаворваецца, многія чыноўнікі пачалі прагаворвацца пра рэальны стан рэпрэсіяў. Ёсць мясцовыя раёнкі, якія друкуюць праўдзівую інфармацыю пра рэпрэсіі.

Пружанская раённая газета “Раённыя будні” выдала, напрыклад, інфармацыю пра «514 крымінальных спраў у раёне па артыкуле 369» за абразу прадстаўнікоў улады ў 2020 годзе. А мы проста пасмяяліся з гора-журналістаў: як сеюць і жнуць, так і справаздачы выдаюць. А насамрэч раёнка сказала праўду, а КГБ заўважыла гэты пракол і хуценька загадаў выдаліць артыкул – ён знік. Але ж інтэрнэт памятае ўсё…

Мяне насцярожвае лічба 1500, якой ацэньваюць колькасць палітвязняў у Беларусі. Як толькі колькасць палітвязняў зніжаецца да 1450, статыстыку тут жа даганяюць да 1525-1530 палітвязняў, і зноў чакаюць спаду колькасці палітвязняў да 1450. Гэта ўжо статыстыка. Ад імя сваёй асацыяцыі мы кажам: не, сітуацыя ў нашай краіне намнога горшая. Нас, хто вызваліўся, запісалі ў былыя палітвязні. Што за бздура: мы ўцякалі адтуль, каб паўторна не стаць палітвязнямі…

Безумоўна, вельмі важна цягнуць беларускае пытанне па свету, вельмі важна ствараць законы на будучыню. Але ці гэта рабіць тады, калі ты ў акопе з вырванай чакой у руках?..

Читайте также: «Искренне «не догоняют», какие могут быть нарушения». Режим оправдывается за депортацию украинских детей

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: