Categories: Общество

Алесь Лапко: «Не трэба ствараць у Варшаве Зыбiцкую. Трэба супрацоўнiчаць, абменьвацца досведам, гаварыць пра Беларусь»

Пра «Беларускі Моладзевы Хаб» сёння ведаюць амаль ўсе актыўныя беларусы і беларускi, якiя жывуць у Варшаве i Польшчы. I гэта не толькi з-за канфлiкту з Сяргеем Бульбай, якi адбыўся ўлетку. Каманда не спыняла сваю дзейнасць i з кастрычнiка працуе ў новым памяшканнi.

БМХ — гэта пляцоўка, на якой дзейнічаюць больш за 20 ініцыятыў і арганізацый: Беларуская музычная школа, Мужчынскія спевы з Сяржуком Доўгушавым, сацыяльны клуб «Лісты палітвязням», моладзевы клуб «Суполка», клуб інтэлектуальных гульняў «Што? Дзе? Калі?», кінапрагляды i шмат iншых.

У «Беларускiм Моладзевым Хабе» можна наведаць цікавыя беларускія імпрэзы, зладзіць сваё мерапрыемства, пазнаёмiцца з беларусамi ці проста прыемна правесці час з сябрамi. Журналiсты BGmedia паразмаўлялі з кіраўніком БМХ Алесем Лапко пра працу арганiзацыi, яе каманду, iнiцыятывы, падтрымку i патрэбы беларусаў, планы на будучыню i iншае.

Кіраўнік «Беларускага Моладзевагоа Хаба» Алесь Лапко: «Я спадзяваўся i чакаў, але быў прыемна здзiўлены менавiта масштабам таго, што вельмi шмат простых людзей так актыуна нас падтрымалi». Фота: BGmedia

Чытайце таксама: Што з «Моладзевым Хабам»? Алесь Лапко: «Пачынаецца навучальны год, ініцыятывам трэба працягваць працаваць»

— Як зараз справы ў БМХ? Ужо працуеце ў штатным рэжыме?

— У штатнам рэжыме мы пачалi працаваць з пачатку кастрычнiка, калi адчынiлi новае памяшканне БМХ ў Варшаве на вулiцы Дажынкавай, 6А. Са жнiўня па кастрычнiк мы працавалi ў нашых сяброўскiх лакацыях. Гэта ў першую чаргу Free Belarus Center, якiя прапанавалi свой каворкiнг для працы каманды.

Насамрэч наша праца не спынялася. Мы проста трошкi скарэктавалi нашыя мэты, задачы. А так каманда працавала далей, каб iнiцыятывы з новага навучальнага года маглi працягнуць сваю працу.

Мы плануем пашырацца, таму што запатрабаванасць у нашай падтрымцы з боку беларускiх НДА, актывiстаў i актывiстак, культурнiцкiх дзеячоў вельмi высокая. Мы павiнны гэтую запатрабаванасць таксама неяк задавольваць. Канешне, камунiкуем з партнёрамi, у тым лiку з Варшаўскай мэрыяй, з польскiмi дзяржаўнымi ўстановамi для таго, каб беларускiя мiгранты маглi самi вырашаць i задавольваць тыя патрэбы, якiя ў iх з’яўляюцца.

— Вы былі здзіўлены той падтрымкай беларусаў, якія сталі на ваш бок у канфлікце?

— Я дагэтуль працаваў для таго, каб у пэўны момант атрымаць такую падтрымку. Канешне, я спадзяваўся i чакаў, але быў прыемна здзiўлены менавiта масштабам таго, што вельмi шмат простых людзей так актыуна нас падтрымалi. Беларускiя НДА, якiя знаходзяцца ў Польшчы, у iншых краiнах, таксама не засталіся ўбаку. Палiтычныя дзеячы сваёй увагай дадалi значнасцi ўсёй гэтай падтрымцы.

Гэта вельмi важна i для беларусаў, якiя жывуць у Беларусi: паказаць, што любы гвалт, любы захоп беларусы не прымаюць, асуджаюць i ўсяляк гэтаму супрацiўляюцца, нават калi знешне падаецца, што гэта робiцца па законах. Як кажуць: закон як дышла — дзе ўвайшло, там i вышла. Але у прававых дзяржавах, да якiх адносiцца Польшча, законы працуюць.

З сённяшняга пункту гледжання праз тры месяца пасля захопу можна пабачыць, што ў юрыдычнай асобе БМХ не засталося нiводнага чалавека, якi быў датычны да гэтай арганiзацыi да 26 лiпеня 2023 года: нi ў кiраўнiцтве, нi ў назiральных органах, нi ў сябрах арганiзацыi. Самае галоўнае, там няма тых людзей, якiя стваралi гэтую арганiзацыю: прадстаўнiкоў iнiцыятыў i арганiзацый, якiя былi пад нашым парасонам.

I гэта вельмi важна, таму што не ўсе разумеюць, нажаль, што арганiзацыя — гэта людзi ў першую чаргу. Увесь грамадскi рух — гэта людзi, гэта не юрыдычная асоба, не нейкiя там пасады, гэта вось тыя, хто мае iдэю i яе рэалiзоўвае.

БМХ — гэта пляцоўка, на якой дзейнічаюць больш за 20 ініцыятыў і арганізацый. Сацыяльны клуб «Лісты палітвязням». Фота: БМХ.

— Ёсць надзея вярнуць памяшканне на Пляцы Канстытуцыі?

— Мы вядзем камунiкацыю з усiмi польскiмi партнёрамi на гэты конт. Яны ўсё ведаюць, усё разумеюць. Польская бюракратыя вельмi дасцiпная i марудная, але гэта ўсё можа вельмi хутка i iмклiва вырашыцца, таму трэба трошкi пачакаць.

Я думаю, ёсць шанец. Прынамсi мы гэтага прагнем. Ёсць некаторыя дамоўленасцi i нават палiтычная воля для таго, каб гэтае пытанне было вырашана на карысць менавiта беларускай грамадскасцi, а не канкрэтных асоб.

Алесь Лапко: «Увесь грамадскi рух — гэта людзi, гэта не юрыдычная асоба, не нейкiя там пасады, гэта вось тыя, хто мае iдэю i яе рэалiзоўвае».

Чытайце таксама: Чей «Хаб»? Что привело к конфликту вокруг «Беларускага Моладзевага Хаба» и у кого юридические права на организацию

— У чым унікальнасць БМХ? Якая галоўная мэта ў вашай працы?

— Унiкальнасць БМХ у тым, што мы стараемся не ствараць нейкiх рамак і абмежаванняў. Мы ствараем умовы для рэалiзацыi, прапануем рабiць тое, што людзi хочуць, i што карыснае для беларускай справы ў Варшаве, у Польшчы, для беларускай справы ўвогуле. Тое, што адпавядае нашым каштоўнасцям.

Таму я б хацеў, каб i iншыя арганiзацыi, iнiцыятывы карысталiся гэтым досведам, таму што тады ўсе гэтыя нiзавыя iнiцыятывы вельмi хутка растуць i самi становяцца на ногi. Добрым прыкладам у Беларусi сталi дваравыя iнiцыятывы ў 2020 годзе. У нас больш за пяць iнiцыятыў, якiя былi напачатку ў Моладзевым Хабе, сёння інстытуцыялізуюцца. Яны рэгiструюцца, ствараюць свае арганiзацыi, становяцца больш суб’ектнымi.

Гэта таксама вельмi важна. Гэта не толькi нейкi патэрналiзм над тымi, хто да нас прыходзiць. Гэта падтрымка iх дзеля таго, каб яны самi станавiлiся самастойнымi. Вельмi важна, каб як мага больш беларусак i беларусаў, асаблiва тыя, хто зараз знаходзiцца за мяжой у больш спрыяльных умовах, маглi навучацца станавiцца самастойнымi, каб гэты досвед потым прынесцi ў Беларусь.

— Раскажыце пра ініцыятывы, якія працуюць у БМХ.

— За два гады iснавання прасторы БМХ больш за 40 iнiцыятыў рэальна прайшло праз нашу дзейнасць. Канешне, адначасова гэта вельмi складана, але ў розныя часы так i было. На топе максiмальна было каля 20 [iнiцыятыў]. I далей ужо рэальна вельмi цяжка пашырацца.

БМХ — гэта пляцоўка, на якой дзейнічаюць больш за 20 ініцыятыў і арганізацый. «Беларуская музычная школа». Фота:БМХ.

Мы вельмi хацелi б больш прымаць, але праз абмежаванне прасторы i часу, на жаль, мы не можам праходзiць у метафiзiку ў гэтых пытаннях. Мы не можам усiх задаволiць, але мы працуем з гэтым i робiм усё, што ад нас залежыць, для таго, каб з’яўлялiся нейкiя дадатковыя пляцоўкi i магчымасцi нават на нашых сяброўскiх польскiх пляцоўках.

Таму мы прапануем тым, хто да нас звяртаецца, таксама разглядаць супрацу беларуска-польскую. Гэта вельмi важна. Не трэба ствараць штучныя гета, ужо ў Варшаве Зыбiцкую i Кастрычнiцкую. Трэба супрацоўнiчаць, абменьвацца досведам, расказваць i паказваць пра Беларусь у тым лiку i палякам.

— Якія ініцыятывы самыя папулярныя, а над прывабнасцю якіх яшчэ трэба папрацаваць?

— У нас ёсць некалькi iнiцыятыў, якiя iснуюць вельмi даўно, нават да стварэння БМХ. Напрыклад, варшаўскi клуб «Што? Дзе? Калi?», якi згрунтоўвае iнтэлектуалаў у Варшаве з 2016 года.

На гэтым тыднi два гады спаўняецца iнiцыятыве «Лiсты палiтвязням». Кожны тыдзень па серадах сустракаюцца людзi, пiшуць лiсты беларускiм палiтвязням, камунiкуюць. Гэта нейкi сацыяльны клуб. Людзi збiраюцца не толькi дзеля лiстоў, але i дзеля таго, каб бачыць адзiн аднаго, падтрымлiваць адзiн аднаго, не губляць сувязi ў Варшаве, сувязi з Беларуссю.

Ёсць яшчэ некалькi вельмi файных iнiцыятыў, якiя з’явiлiся ў новым БМХ. Гэта iнiцыятывы, стовараныя вядомымi людзьмi, якiя проста чакалi магчымасцi, i тут яна з’явiлася. Гэта ў тым лiку «Мужчынскiя спевы» — iнiцыятыва, створаная Сяржуком Доўгушавым, вядомым у Беларусi арганiзатарам спеўных сходаў. Па панядзелках можна прыходзiць i вучыцца спяваць, ствараць мужчынскi беларускi хор.

Вельмi шмат ствараецца нейкiх iніцыятыў у першую чаргу жанчынамi для жанчын. I гэта нармальна. Часам да нас з абурэннем пiшуць мужчыны, кажуць: «Чаму для мужчын нiчога няма?». Мы адказваем: «Так зрабiце, калi ласка, мы можам падтрымаць». Нiхто за вас вашыя патрэбы, хутчэй за ўсё, не задаволiць. Вельмi добра, што ёсць у Варшаве i жаночы хор. Я спадзяюся, што ў iх [мужчынскага хора] можа таксама быць магчымасць плённай супрацы.

— У чым вы бачыце прывабнасць БМХ для беларусаў?

— У беларусаў i беларусак у Варшаве ёсць патрэба ў беларускасцi. Гэта мы бачым ад 2020 года, але гэта было i раней. Ёсць патрэба сустракацца са сваiмi людзьмi, размаўляць на агульныя тэмы, якiя нас аб’ядноўваюць. Мы ствараем пляцоўкi для абмеркавання гэтых тэм у розных кiрунках i плоскасцях. Гэта i штосьцi культурнiцкае, гэта i iнтэлектуальныя гульнi, гэта i спевы, гэта i нейкiя больш фармалiзаваныя фарматы, як семiнары, воркшопы.

Таму з’яўленне i iснаванне беларускiх месцаў у Варшаве вельмi запатрабаванае ў беларусаў. Мы заўважаем, што гэтых месцаў не хапае. I хацелася б, каб [ix] было больш. Не трэба баяцца ствараць нешта сваё цi проста карыстацца ўжо iснуючым: трэба проста рабiць, i далей ужо будзе вынiк. Людзi пацягнуцца да тых, хто робiць вартую справу.

— Што БМХ можа прапанаваць беларусам, якія хочуць правесці нейкую імпрэзу ці запусціць ініцыятыву?

— Па-першае, да нас можна звярнуцца. Можна прыйсцi i папрацаваць у каворкiнгу. На сайте byhub.org можна зарэзерваваць час, можна напiсаць мэйл, патэлефанаваць, прыйсцi пазнаёмiцца i прадставiць сваю iдэю, свой праект. Калi ёсць магчымасць у нашых прасторах гэта правесцi, мы дапамагаем: прапаноўваем памяшканне, тэхнiчную падтрымку, падтрымку нашых спецыялiстаў, напрыклад, вядучых.

Таксама раiм супрацу з ужо iснуючымi iнiцыятывамi, таму што вельмi шмат людзей прыходзiць з iдэямi, якія могуць упісацца ў існуючы канцэпт на базе БМХ. Кожны, хто мае такую патрэбу, атрымае нашу падтрымку. Мы зможам скiраваць iх туды, дзе рэальна гэта будзе найбольш эфектыўна.

Алесь Лапко. Фота: BGmedia

Чытайце таксама: Алесь Лапко: «Расказваем палякам, што хочам таго ж, чаго іх бацькі і дзяды дабіваліся ў 80-я гады — свабоды»

— Як рыхтуецеся да навагодніх свят? Ці будуць нейкія прыемныя сюрпрызы для беларусаў у Варшаве?

— Пачалi абмяркоўваць, што трэба рыхтавацца i да калядных святаў, i да наступнага года. Беларускiя iнiцыятывы ў БМХ плануюць праграмы i для дзяцей, i для дарослых.

Для таго, каб ствараць магчымасць iнтэграцыi, магчыма, гэта будуць нейкiя польска-беларуская сустрэчы, каб беларусы дазнавалiся i вывучалi польскiя традыцыi, заўважалi, што насамрэч вельмi шмат агульных рысаў i традыцый i ў палякаў, i ў беларусаў. Асаблiва што тычыцца нейкiх памежных i хрысцiанскiх святаў. Вельмi важна паказваць тое, што мы дастаткова блiзкiя i можам паразумецца. Не павiнна быць нейкiх праблем у супрацы, ва ўзаемадзеяннi беларусаў i палякаў.

— Падзяліцеся планамі БМХ на бліжэйшую перспектыву і, магчыма, на больш аддаленую.

— Мы плануем пашырэнне сеткi Belarusam.pl, праекта беларускiх арганiзацый Польшчы, на больш шырокi спектр для нашага супрацоўнiцтва, для рэалiзацыi агульных праектаў, планаў. Гэта падтрымка беларускiх хабаў i прастораў у iншых гарадах i краiнах.

BELARUSAM.PL — гэта інфармацыйная дапамога беларусам, якія вымушаны былі з’ехаць у Польшчу, а таксама ўзмацненне беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў у Польшчы.

Калi глядзець зусiм наперад, вельмi хацелi б, каб нашыя напрацоўкi, досвед i, магчыма, цэлыя хабы, аб’яднаннi ў Польшчы i за мяжой можна было перанесцi ў Беларусь у тым цi iншым выглядзе.

Не абавязкова, каб 100% людзей вярталася. Канешне, мы ведаем, што так не будзе. Але трэба будаваць масты, наладжваць кантакты памiж беларусамi за мяжой, памiж беларусамi ўнутры краiны, памiж нашымi еўрапейскiмi партнёрамi, памiж тымi, хто зацiкаўлены у тым, каб Беларусь i беларусы былi свабоднай, дэмакратычнай краiнай i нацыяй.

— Што вы яшчэ хацелі б сказаць беларусам, якія прачытаюць гэтае інтэрв’ю?

— Вельмi хацелася б, каб беларусы i беларускi за мяжой не баялiся супрацоўнiчаць адзiн з адным, не баялiся на персанальных узроўнях падтрымлiваць арганiзацыi, якiя потым падтрымлiваюць iх.

Ёсць розныя магчымасцi ў тым лiку падтрымаць. Не абавязкова фiнансава ўкладацца — можна быць валанцёрам, можна распаўсюджваць iнфармацыю пра дзейнасць той цi iншай арганiзацыi i iнiцыятывы. У Хаба ёсць старонка, дзе можна падтрымаць.

У Польшчы, напрыклад, ёсць магчымасць раз на год, калi разлiчваеш сваю падатковую дэкларацыю, упiсаць тую цi iншую арганiзацыю, каб 1,5% твайго падатку пайшло на яе падтрымку. Вельмi важна, што беларусы i беларускi за мяжой могуць навучыцца ўплываць i размяркоўваць падаткi. У Беларусi толькi ўлады маюць такі прывiлей.

Насамрэч беларусы павiнны ўдзельнiчаць у размяркаваннi i адсочваць эфект ад унёскаў. Вось таму вельмi добра было б, каб гэтая iнфармацыя таксама даходзiла да беларусаў, каб людзi вучылiся i карысталiся тым цi iншым iнструментам для падтрымкi ў вынiку самiх сябе.

— У чым галоўная сіла БМХ?

— Галоўны моц БМХ — людзi. Людзi, якiя нас узрушваюць, людзi, якiя нас падтрымлiваюць, людзi, якiя ствараюць гэты вiхор энергii для каманды, для нашых iнiцыятыў, для жадання працаваць i дзейнiчаць далей.

— А ў чым галоўная сіла беларусаў?

— Галоўная сiла беларусаў — ва ўпартасцi. Лiчу, што мы можам вельмi крытычна адносiцца да сябе, да iншых, можам вельмi доўга да чагосьцi iсцi, але мы iдзем упарта, iдзем самааддана. Я веру, што ў самым канцы шляху ўсё будзе добра.

Алесь Лапко: «Галоўны моц БМХ — людзi. Людзi, якiя нас узрушваюць, людзi, якiя нас падтрымлiваюць, людзi, якiя ствараюць гэты вiхор энергii для каманды, для нашых iнiцыятыў, для жадання працаваць i дзейнiчаць далей». Фота: BGmedia

Чытайце таксама: Каардынатар BY_Help, аўтар калажу пра ганцавіцкага даішніка: «Беларускаму «балоту» карысна ўбачыць польскую Бядронку»

Avtor1

Recent Posts

Музей на дому: в Бресте продается квартира с картинной галереей. Рассмотрели ее поближе

Комнаты в трехкомнатной квартире в Южном напоминают выставку картин. Узнали, сколько стоит такой мини-музей. 

2 часа ago

«Опрашивали около 15 минут с проверкой телефона». Что пишут в чатах про допросы на границе Беларуси с Евросоюзом

Если силовики во время допроса находят в телефоне критику властей Беларуси и России, то могут…

3 часа ago

Брестчанина задержали за комментарии, на границе вернулись автобусные очереди: что произошло в Бресте и области 1 июля

А в Брестской и Гомельской областях продолжается внезапная проверка боеготовности. Подробности этих и других новостей…

14 часов ago

Что снится Лукашенко? Петкевич в ответе за переизбрание, фальшивый сигнал Западу и в доску свой Крутой

Лукашенко возобновляет игру на два фронта: последние кадровые решения показаны как сигнал Западу, но на…

1 день ago

Тэст. Шампіньёны ці пячýрыцы? Апяты ці апéнькі? Як гучаць на беларускай мове назвы вядомых грыбоў беларускага лесу?

Баравікі, абабкі, імшарнікі... Назвы грыбоў мы часцей за ўсе засвойваем ад бабуляў-дзядуляў ці бацькоў разам…

2 дня ago

Не реалполитик: Беларусь за одну неделю лишилась сразу двух «министров иностранных дел»

Последнее заявление министра Алейника. Европа обсуждает стену на границе с Беларусью. Чего хочет Макрон? Координационный…

2 дня ago