Categories: Общество

Анатоль Лябедзька: Дзеянні Лукашэнкі – гэта прызнанне поўнай паразы іхняй стратэгіі вярнуць беларусаў назад

Двое сутак не сціхаюць страсці па пашпартах. Апошні ўказ Лукашэнкі пазбавіў беларусаў, якія вымушана апынуліся за мяжой, магчымасці атрымліваць пашпарты ў дыпламатычных місіях Беларусі за мяжой. Атрымаць ці абнавіць пашпарт цяпер можна толькі вярнуўшыся ў Беларусь. Для істотнай часткі беларускай эміграцыі гэта азначае турму.

Пашпартная тэма аднавіла старую дыскусію пра тое, што дэмакратычныя сілы толькі рэагуюць на парадак дня, які фармулюе Лукашэнка. Ці так гэта? Запыталіся ў Анатоля Лябедзькі, дарадцы Святланы Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Анатоль Лябедзька.

– У такіх сітуацыях працуе прынцып “шаляў-вагаў”. З аднаго боку, відавочна, што беларускі рэжым паводзіць сябе як шкадлівы кот, які не знаходзіць лепшага, як нагадзіць у чаравікі. Так можна пракаментаваць з’яўленне ўказа №278. Рэжым стварае праблемы для людзей – гэта трэба прызнаць як факт. Што яшчэ раз пацвярджае: галоўная матывацыя дзеянняў беларускага рэжыма – крыўда. Крыўда на людзей і жаданне ім адпомсціць. Крыўда і помста – вось што відавочна.

Читайте также: Валерий Карбалевич: Нейтрализовать деятельность диаспоры не удастся, а навредить могут

З другога боку, я бачу і пазітыў у цяперашняй сітуацыі. Дзеянні беларускага рэжыма моцна інвестуюць у планы па прасоўванні “пашпарта новай Беларусі”; у некаторых сталіцах і так досыць прыязна ставіліся да гэтай парпановы, а зараз рэжым Лукашэнкі робіць сітуацыю чорна-белай, тым самым прымушае ўлады Польшчы, Літвы, Нямеччыны рэагаваць на відавочнае парушэнне правоў чалавека. Усё-такі Еўрапейскі Звяз грунтуецца на прынцыпах правоў чалавека, таму яны не могуць ігнараваць такое яўнае парушэнне базавых правоў. І гэта прымушае іх у пэўнай ступені станавіцца на бок беларусаў, гэта зніжае верагоднасць дыскусіяў (як нядаўна вялася дыскусія ў Літве пра стварэнне новых перашкодаў для беларусаў). Дзеянні Лукашэнкі матывуюць Еўрапейскі Звяз, асобныя краіны шукаць рашэнне праблемы беларусаў, якія не могуць вярнуццца назад. Калі раней мы меркавалі, што да пашпарта новай Беларусі трэба зрабіць шэсць крокаў, то дзеянні рэжыму напалову скарачаюць гэтую дыстанцыю.

– Пашпартная праблема вярнула ў публічную плоскасць дыскусію пра тое, што Лукашэнка навязвае беларускай апазіцыі (усёй беларускай эміграцыі) уласны парадак дня, а дэмакратычныя сілы, эміграцыя толькі абараняецца…

– Што да рэакцыі, то пункт погляду залежыць ад таго, хто што прапануе. Лукашэнка і ягонае атачэнне таксама рэагуе на дзеянні Святланы Ціханоўскай, на яе сустрэчы ў Еўрапейскім Звязе, на яе прапановы ці то па санкцыях, ці то па новых магчымасцях. Таму я б паспрачаўся наконт таго, хто на што рэагуе.

З іншага боку, пытанне да тых, хто фармулюе праблему такім чынам: а што можна было прыдумаць, каб не рэагаваць на гэтую ініцыятыву Лукашэнкі? Дапускаю, што ўказ Лукашэнкі можа быць рэакцыяй рэжыма на працу, якая вядзецца па пашпарту новай Беларусі.

Читайте также: Беларусы за рубежом не смогут продавать машины, которые остались в Беларуси. Проблемы теперь не только с этим

– Прэс-сакратар Еўракамісіі Пітэр Стана вельмі стрымана адрэагаваў на лукашэнкаўскі ўказ: маўляў, трэба ацэньваць практычныя наступствы дзеянняў беларускага рэжыму. Вы кажаце, што ўказ можа падштурхнуць еўрапейскія краіны да выпрацоўкі новых механізмаў падтрымкі беларусаў у выгнанні. То бок, пэўныя кансультацыі на гэты конт ужо вяліся?

– Было б дзіўна, каб ужо на другі дзень прадстаўнік Еўразвяза выклаў нейкі план контрдзеянняў. Натуральна, Еўразвяз бярэ паўзу, каб вывучыць праблему. Але пазітыў ужо ў тым, што наяўнасць праблемы фіксуецца палітычнымі радарамі ў Бруселі.

Я чакаю больш хуткіх рэакцый ад Польшчы, Літвы – урадаў тых краін, дзе знаходзіцца найбольшая колькасць беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь. Яны матываваныя хутчэй выпрацоўваць механізмы, інструменты і прапанаваць Бруселю. Але ўсе ў адзін голас фіксуюць, што гэта парушэнне правоў чалавека. Раз еўрапейскія палітыкі публічна прызнаюць парушэнне правоў чалавека, то наступны крок – што вы прапануеце, каб мінімізаваць рызыкі.

Адна з прапановаў дэмакратычнай супольнасці – якраз пашпарт новай Беларусі, які б вырашыў пытанне цалкам і ў поўным аб’ёме. Самае галоўнае ў гэтай сітуацыі – свабода людзей. Дзеянні Лукашэнкі – гэта прызнанне поўнай паразы іхняй стратэгіі вярнуць беларусаў назад. Камісія па вяртанні працуе ўжо амаль год – па іх закліку толькі два чалавекі вярнуліся, а ў самой камісіі засядаюць каля 60 чалавек. Рэжым уляпаўся па самыя вушы: матываваць людзей вярнуцца не могуць, бо морквы няма. Таму зараз яны спрабуюць запусціць механізм кнута. Каб зменшыць рызыку для людзей, каб рэжым кнута не аказаўся эфектыўным якраз і патрэбныя дзеянні і дэмакратычнай апазіцыі, і еўрапейскай супольнасці. Бо я перакананы: калі людзі паедуць у Беларусь, яны згубяць самае каштоўнае, што ў іх ёсць, – свабоду.

Читайте также: Случай на границе: из Беларуси не выпустили беларуса со вторым гражданством. Что не понравилось пограничникам?

– Вы адзначылі, што гэты ўказ шасцікрокавую працэдуру запуску пашпарта новай Беларусі скараціў напалову. Дык калі ж нам чакаць новых пашпартоў?

– Я не займаюся непасрэдна праектам пашпарту, таму магу толькі апеляваць да словаў Валерыя Кавалеўскага, Франака Вячоркі, што наступны год – год пашпарта новай Беларусі. Гэта прэцэдэнт, але сёння і свет мяняецца імкліва: калі раней на такое патрэбны былі стагодддзі, то зараз – нават не дзесяцігоддзі.

 

Avtor

Recent Posts

Узнали, где на Брестчине можно отметить Купалье. Пока есть три варианта

Традиционный беларуский праздник отмечают в ночь с 6 на 7 июля. BGmedia выяснило, когда и где…

2 часа ago

«Где он спрятал сигареты?» Как в приграничных чатах шутят про голого иностранца, который прибежал в Беларусь из Польши

Не все пользователи чатов оценили поступок голого мужчины. Некоторые отметили, что он добился своей цели…

3 часа ago

В Каменецком районе пропала 4-летняя девочка, неудачная попытка вывоза денег: что произошло в Бресте и области 2 июля

А сегодня брестчанку начали судить за передачи в СИЗО и денежную помощь заключенным. Подробности этих…

14 часов ago

Польша продлила срок выдачи проездных документов по упрощенной форме для беларусов. Узнали, на сколько

С 1 июля в Польше истек срок выдачи проездных документов по упрощенной схеме, но власти…

16 часов ago

«‎Барановичские Бали»: посмотрели, как «‎поплыла» Брестчина после сильного ливня. Много фото

Вчера Брестскую область накрыл сильный ливень со шквалистым ветром. Больше всего досталось Барановичам.

16 часов ago

«Это не коллапс. Это новая реальность». На беларуско-польской границе сразу с обеих сторон появились автобусные очереди

Схема с пересадкой в ближайшие ко въезду в пункт пропуска автобусы теперь работает с обеих…

16 часов ago