Categories: Общество

Беларус, які жыве ў Фінляндыі: «Я марыў бы, каб у нас так працавала “Хуткая дапамога”»

Беларус Кірыл К. жыве ў Фінляндыі больш за 15 гадоў — паехаў працаваць і застаўся. Спадзяецца, што і ў Беларусі, як і ў Фінляндыі, чалавек стане галоўнай каштоўнасцю дзяржавы.

Share

«Стэндавая стральба — улюбёная забаўка аднаго з сыноў Лукашэнкі»

Кірыл К. — беларус і грамадзянін Фінляндыі. У гэтай скандынаўскай краіне на поўначы Еўропы ён жыве і працуе з 2008 году. Тады 20-гадовага беларуса з Віцебска запрасілі працаваць у Фінляндыю на прадпрыемства па вытворчасці мішэняў для стэндавай стральбы.

— Толькі ў Фінляндыі, “па сакрэту” я даведаўся, што стэндавая стральба — гэта улюбёная забаўка аднаго з сыноў Лукашэнкі. Пад Менскам было адмысловае стрэльбішча і “членскі” унёсак ў тым клубе складаў ад 500 да 1000 даляраў за месяц. Там бываў прынц Дубая, які пазней “знайшоў” сабе дзяўчыну ў Менску — вядомая гісторыя пра “знаёмства ў гатэлі”, — смяецца Кірыл.

Стэндавая стральба — старажытная забава, якую таямніча практыкуюць у некаторых краінах і па сёння. Гэта, калі ў галубоў вырываюць пер’е з хваста і выпускаюць, як мішэнь. Птушка не можа кіраваць палётам з-за вырванага пер’я і кідаецца ва ўсе бакі, а майстры стральбы мусяць па голубу патрапіць. Зараз замест птушкі вырабляюць рознакаляровыя мішэні, спрэсаваныя з бітума і даламіта.

Читайте также: Беларуска, якая жыве ў Ісландыі: «Як выйду на пенсію, то хачу жыць ў доме для састарэлых»

Менавіта на такую вытворчасць Кірыл пераехаў працаваць з беларускага Віцебска ў фінскую сталіцу Хельсінкі ды так і застаўся жыць.

Фінляндыя — краіна Еўразвязу і НАТА з насельніцтвам у пяць з паловаю мільёнаў жыхароў. Мяжуе з Нарвегіяй, Швецыяй ды Расеяй. А Расея любіць ваяваць, чым і праславіла Фінляндыю, як пераможцу ў “Зімовай вайне” 1939 году: тады фіны малымі сіламі адбілі напад арды савецкіх войскаў, страцілі частку тэрыторыі, але захавалі незалежнасць.

 

«Дзеці беларусаў у Фінляндыі болей не баяцца ісці ў школу»

Каб працаваць і жыць у Фінляндыі Кірыл напачатку вывучыў ангельскую мову, а затым і фінскую. Пакінуў вытворчасць, адвучыўся на медбрата і сем гадоў адпрацаваў у медыцыне. Працягвае вучыцца і зараз: сканчае інстытут ў спецыяльнасці інжэнера аўтаматычнай тэхнікі. Навошта? Бо “трэба развівацца”, а інжэнеры —  спецыялісты “запатрабаваная і высокааплатная ў Фінляндыі”.

І ў Фінляндыі можна заставацца беларусам: Кірыл у беларускай кашулі.

Для грамадзян Еўразвязу адукацыя ў Фінляндыі бескаштоўная. Грамадзянам трэціх краінаў трэба плаціць па 3-4 тысячы Еўра за год навучання. Як удакладняе Кірыл, гэтыя лічбы яшчэ “даковідных” часоў, а пандэмія кошты падвысіла ўсюды.

— Дзеці беларусаў у Фінляндыі, якія сюды прыехалі, яны болей не баяцца ісці ў школу. Яны вельмі хочуць і вельмі чакаюць калі пойдуць у школу. Нават я сам, калі пачаў вучыцца на медбрата ў Фінляндыі, толькі тады зразумеў, што такое адукацыя, як гэта цікава і патрэбна вучыцца, — кажа Кірыл.

Паводле ягонага досведу, у Фінляндыі няма такога панятку — ісці ў школу у 6 ці 7 гадоў. Тут індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці. І калі яно не гатовае да школы, то бацькам пра гэта кажуць і прапаноўваюць пакінуць дзіця ў садку яшчэ на адзін год.

— Тут да ўсіх — дзяцей, дарослых, мясцовых жыхароў, мігрантаў — не важна хто і адкуль гэты чалавек, ставяцца заўсёды з вялікай павагай і шанаваннем. Ну, і адпаведна — ад кожнага чакаюць такой жа ўзаемнай павагі.

Читайте также: В беларуских школах введут факультатив по духовно-нравственной культуре и патриотизму. Узнали, что думают брестчане

Яшчэ для маладых людзей, а маладымі у Фінляндыі лічацца людзі да 30 гадоў, існуе целая сістэма розных “бонусаў”. Да прыкладу, ільготныя крэдыты і бясплатнае банкаўскае абслугоўванне, меньшыя падаткі і палова коштаў на розныя віды страховак.

Студэнты маюць ільготны праезд і не важна, калі гэта “малады чалавек” мае больш за 30 гадоў. Школьнікам праезд безкаштоўны, а ўсім навучэнцам — ільготы на квіткі ў музеі, тэатры ды канцэрты. Усё медычнае абслугоўванне і стаматалогія — 60 Еўра на год і шмат іншага.

— Ранней студэнтам былі сацыяльныя выплаты, кшталту, нашай стыпендыі каля 600 Еўра, працягвае Кірыл. — Але цяпер плацяць каля 300 Еўра і даюць крэдыт: на арэнду кватэры, прадукты і рэчы. Калі студэнт паспяхова вучыцца, то палову ад гэтай сумы банку можа сплаціць дзяржава.

 

«Навошта мне ісці працаваць, калі выплата па беспрацоўю будзе такая ж, як і заробак»

Вайна Расеі з Украінай паўплывала на спад эканомікі і рост інфляцыі ў многіх краінах Еўропы і Фінляндыя — не выключэнне.

Выраслі стаўкі па крэдытах: ад 0 да 3,5% за два гады, спад на рынку будаўніцтва, банкруцтва многіх кампаній істотна паўплывалі на рост беспрацоўя. Але ёсць людзі, якія па-просту “не хочуць працаваць” і добра пачуваюцца, атрымоўваючы выплаты па беспрацоўю.

— Як мне ісці працаваць, калі ў мяне няма адпаведных крытэраў для “працы мары”: няма добрай мовы, адукацыі, няма жадання атрымоўваць гэтую адукацыю. А на нейкую звычайную нізкааплатную працу, да прыкладу, кіроўцам, прадаўцом у краму ці тым жа медбратам — навошта наймацца, калі выплата па беспрацоўю будзе прыкладана такая ж, як і заробак, — так Кірыл бачыць матывацыю “прафесійных беспрацоўных”.

Кірыл у час працы – у машыне хуткай дапамогі.

Ваплата па беспрацоўю ў Фінляндыі складае каля 500 Еўра. Але ў дадатак атрымальніку аплочваюцца ўсе ягоныя рахуткі: квартплата, камунальныя і іншыя паслугі, лекаванне, праезд — ўсе абавязковыя выплаты.

— А колькі зарабляць кожны чалавек вырашае сам: праца ў нядзелю аплочваецца ўдвая, у суботу надбаўкі на 20%. Мой заробак медбрата складаў прыкладна 50 тысячаў Еўра за год, гэта крыху больш за 4 тысячы за месяц, але я шмат працаваў, — адзначае суразмоўца.

Найменьшы ж заробак у Фінляндыі маюць прадаўцы і афіцыянты — гэта каля 2,5 тысячаў за месяц.

 

«Сацыяльныя службы аплачваюць усе абавязковыя выплаты і пакідаюць на пражыццё 500 Еўра»

Пенсія ў Фінляндыі залежыць ад колькасці адпрацаваных гадоў, памеру заробкаў і складае ад 1200 да 1700 Еўра. Ёсць магчымасць атрымоўваць прыватную пенсію, але і ўнёскі для гэтага давядзецца плаціць большыя.

— А ёсць такі панятак, як нацыянальная пенсія — такая пенсія выплочваецца, калі чалавек эмігрант ў Фінляндыі ці мясцовы жыхар, але ніколі не працаваў. Гэта 800 Еўра і, калі гэтых грошай не хапае, тады ён звяртаецца па дапамогу ў сацыяльныя службы. І яны тады аплочваюць усе абавязковыя выплаты і таксама пакідаюць на пражыццё 500 Еўра.

300-400 Еўра — гэта прыкладны кошт прадуктовага кошыка на аднаго чалавека. Але Кірыл кажа, што кошты ў крамах таксама трэба выбіраць “індывідуальна”, бо “у кожнай краме свае кошты” і гэты ж самы кошык можа быць даражэйшы уразы.

— Сёння я набыў філе ласося за 13 Еўра, а ў іншай краме ён каштуе 26. У адной краме агуркі каштуюць 90 цэнтаў, а ў суседняй тыя ж самыя агуркі — 3 Еўра. Бульба, мяса, усе іншыя прадукты — кошты могуць розніцца ўтрая. Таму для мяне напоўніць “бюджэтны прадуктовы кошык” — азначае абыйсці тры бліжэйшыя крамы і выбраць самыя нізкія кошты”, — смяецца Кірыл.

 

«За рамонт кватэры буду плаціць каля 100 тысячаў Еўра»

Кошты на кватэры уласныя і арэндаваныя, як правіла, маюць істотную розніцу. Кірыл — уласнік трохпакаёвай кватэры памерам 70 квадратных метраў — “звычайная кватэра для сям’і з дзецьмі ў Фінляндыі”.

Беларус набыў уласнае жыллё ў Фінляндыі, узяўшы банканкаўскі крэдыт і заплаціўшы амаль 170 тысяч Еўра. Цяпер сплочвае банку каля 500 Еўра на месяц і даўжынёю ў 20 гадоў.

Камунальныя паслугі Кірылу каштуюць больш за 300 Еўра, але калі гэтую ж кватэру давялося б арэндаваць, то і выплочваць давялося бы нашмат больш: 1100-1200 Еўра. Затое ўласнік поўнасцю аплочвае рамонт кватэры: ад фарбавання сценаў, да замены даху і ўсіх камунікацыяў.

— Наш дом пабудаваны ў 1983 годзе і яшчэ праз дзесяць гадоў плануецца поўная рэканструкцыя вадаправода, электрычнасці, каналізацыі. Кошт гэтай рэканструкцыі налічваецца паводле памеру кватэры: адзін квадратны метр будзе каштаваць каля 1500 Еўра. Мая кватэра мае 70 квадратных метраў, а гэта значыць, што агулам я буду плаціць каля 100 тысячаў Еўра, — падлічвае гаспадар.

Паводле беларускіх мерак, кошт рамонту ў Хельсінкі роўны кошту новай кватэры ў Менску. Але ў фінаў — іншы памер заробкаў, а “Таварыства уласнікаў” — змякчае фінансавы ўдар: бярэ банкаўскі крэдыт. А па завяршэнні рамонту раскладае пазыку на ўсіх жыхароў і яны вяртаюцца грошы, як звычайную квартплату.

Акрамя таго, у доме Кірыла на першым паверсе працуе цырульня і памяшканне сацыяльнага прызначэння. У адрозненне ад Беларусі, дадатковымі памяшканнямі ў доме тут карыстаюцца не задарма, але арэндуюць у жыхароў за грошы. Плату за арэнду “Таварыства уласнікаў” таксама накіроўвае на ўтрыманне дому і рамонт.

 

«Якасць лячэння ў Фінляндыі — непараўнальная з Беларуссю

Медыцына ў Фінляндыі, як і ў многіх еўрапейскіх краінах: дзяржаўная і прыватная. У дзяржаўнай чарга, але “дапамогу чалавек атрымае і яна будзе якасная”. У прыватнай щсё хутка — плаціш грошы хоць за “з доктарам паразмаўляць”. І вельмі добра працуе “Хуткая дапамога “.

— Я марыў бы, каб у Беларусі так працавала “Хуткая дапамога”, бо гэта не таксі. Яна прыязджае, каб стабілізаваць пацыента, а калі пацыент можа рухацца, то прыязджае да прыёмнага пакою на таксоўцы. Гэта каштуе каля 30 Еўра, гэтулькі каштуе і аплата прыезду “Хуткай”, — дзеліцца досведам працы Кірыл.

Читайте также: Жителям Березы приходится занимать очередь в 5 утра, чтобы получить талон к стоматологу-хирургу в местной поликлинике

Прыём у доктара можа быць бясплатным ці каштаваць да 15-20 Еўра — у залежнасці ад “багатасці” бюджэту гораду. Калі чалавек звяртаецца больш за тры разы на год, то астатнія звароты безкаштоўныя. Таксама лекі — усе, што па рэцэпту лекара вышэй за 600 Еўра на год — таксама безкаштоўнае.

Кірыл на змене: праца медбратам.

Кірыл кажа, што якасць лячэння ў Фінляндыі вельмі высокая — непараўнальная з Беларуссю.

— Двойчы я сам быў пацыентам і першы раз мне выдалялі гланды. У Беларусі мяне запужвалі, што буду мець заўсёдныя бранхіты, буду хварэць — лекары круцілі пальцам каля скроні. У Фінляндыі ж сказалі — давай мы іх выдалім і табе стане лягчэй жыць. Выдалілі пад агульным наркозам і больш за восем гадоў — я шчаслівы чалавек, які не ведае што такое бранхіт, ангіна і кашаль.

Пра яшчэ адну аперацыю апендзыцыта Кірыл кажа, што шнары засталіся не даўжэй за 1,5 сантыметры — “нібыта, драпнуў кот”.

 

«Чым далей ад Хельсінкі, тым больш душэўна і спакойна»

Сталічны рэгіён — гэта Хельсінкі і два ягоныя гарады-спадарожнікі Вантаа і Эспао — гэта мультыкультурная частка Фінляндыі. А ўжо за 150 кіламетраў далей шмат болей фінаў і чым далей, тым больш “душэўна і спакойна”.

Школы ці іншыя ўстановы больш аддаленыя — яны добра абсталяваныя, бо фіны вельмі беражлівыя, “яны не будуць ставіць ногі на прынт ці кампутар, як я гэта бачыў у Хельсінкі”.

У фінаў вельмі шмат лецішчаў, але “не ў тым панятку, як у беларусаў — там адпачываюць”. Сельская гаспадарка мала адрозніваецца ад беларускай: морква, бульба і буракі, каровы, свінні і авечкі — “болей любяць на конях пакатацца. У прамысловых маштабах — гэта фермерства, а “калгасаў-саўгасаў тут ніколі не было”.

Прымысловасць ў Фінляндыі перадусім прэзентуе галіна ІТ-тэхналогій, хімічная прамысовасць і металаапрацоўка. Шмат сервісаў, як лыжныя курорты і экалагічны турызм, дзе працай занятая вялікая колькасць людзей.

 

«Самае ўлюбёнае летняе свята ў фінаў — Юханус — нашае Купалле, фактычна»

Самі фіны адпачываюць, “як усе — па-рознаму”.

— Маладыя фіны любяць выпіць у выходныя: пачынаюць у пятніцу-суботу і ў нядзелю ўжо “адыходзяць”. Але і шмат займаюцца спортам і адпачываюць без алкаголю. З нацыянальных святаў, хіба, самае ўлюбёнае ў фінаў — гэта Юханус ў самую кароткую летнюю ноч. Нашае Купалле, фактычна, — паляць кастры, спяваюць і танчаць.

А вось у царкву, паводле Кірыла, фіны ходзяць “усё меньш і меньш”.

— Калі параўноўваць клімат ў Віцебскай вобласці і ў Хельсінкі, то ён не моцна розніцца. Хельсінкі недалёка ад Балтыйскага мора і блізкая вада працуе, як акумулятар: летам не так горача, бо дае прахалоду, а ўзімку не так халодна, бо дае цяпло.

А яшчэ ў Хельсінкі, як і ва ўсёй Скандынавіі, улетку палярныя ночы.

— Гэта калі сонца прыспускаецца к двум гадзінам ночы, а трэцяй гадзіне ізноў узыходзіць. А на поўначы яно напраўду свеціць і ноччу, як і днём. Ну, а палярная ноч — гэта цемрадзь круглыя суткі.

Фіны вельмі берагуць прыроду: у іх няма “ні звалак, ні смецця, ні нічога занядбанага”.

— Я вось жыву так, што са свайго вакна бачу лес. І штодня назіраю, як там бегаюць і зайцы, і лісы, і вавёркі, і вожыкі. Я толькі ў Фінляндыі ўпершыню пабачыў гэтулькі лясных жывёлаў і не аднойчы, а некалькі разоў на дзень.

 

«Калі кажаш, што ў нас затрымліваюць людзей, то яны перапытваюць: а чаму вы не выклікаеце паліцыю»

Па слвах Кирыла, пасля пратэстаў 2020 году колькасць беларусаў у Фінляндыі павялічылася “на 200%”. Да 2020 году тут было каля паўтысячы, а зараз — паўтары тысячы чалавек. Хоць па прыездзе ў Фінляндыю чалавек “мае справу з вялікай бюракратыяй”.

— Да прыкладу, калі я атрымоўваў грамадзянства, то чакаў рашэння чатыры месяцы. Зараз жа гэтая ж працэдура доўжыцца ад паўтара да двух гадоў.

Дадзеныя Згуртавання беларусаў Фінляндыі.

Кірыл з жалем канстатуе, што вельмі часта сустракае незразуменне фінаў што насамрэч адбываецца ў Беларусі.

— Калі кажаш, што ў нас затрымліваюць людзей, то яны перапытваюць: “А чаму вы не выклікаеце паліцыю, не пішаце заявы”? Калі тлумачыш, што гэта паліцыя і затрымлівае, кажуць: “Як так можа быць? Паліцыя ж проста так не затрымлівае”. Яны не могуць зразумець як гэта магчыма?

Читайте также: Пока только двое: в МИД Венгрии рассказали, сколько беларусов получили «национальную карту». ЕС ее не одобряет

У Фінляндыі беларусы гуртуюцца ў таварыства “Беларусаў Фінляндыі”, кантактуюць і праз сацыяльныя сеткі. І адну з іх — Інстаграм, ўлады на радзіме днямі прызналі “экстрэмісцкім” рэсурсам.

— Для фінаў гэта штосці не спасцігальнае. Ці, да прыкладу, запытваюць колькі зарабляюць мае сябры. Кажу, што 300 даляраў, то яны: “Ой, добры заробак!”. Кажу, але гэта не за дзень, а за месяц. А яны тады: “Ай, хопіць жартаваць, не прыбядняйся, дрэнны жарт”. Кажу, што гэта не жарт і яны не могуць гэтаму паверыць і зразумець”.

Кірыл упэўнены: гэтак адбываецца таму, што “фіны выраслі і жывуць у свеце, дзе чалавек найвялікшая каштоўнасць і ніхто не мае права з ім дрэнна абыходзіцца”.

Кірыл едзе на працу.
Станцыя ратавальнікаў і «хуткай дапамогі» — былое месца працы Кірыла.
Каля дому ў Хельсінкі: арэшкі скончыліся, але вавёрачка патрабуе яшчэ.

Recent Posts

«Если не наворуем, то, может быть, построим». Как брестчане отреагировали на заявление Лободинского об аквапарке

Председатель Брестского горисполкома заявил, что власти найдут инвесторов для строительства аквапарка. А некоторые брестчане в…

12.05.2025

МВД объявило «экстремистским формированием» партию БСДП. Причастными указали жителей Брестчины

Оппозиционная БСДП (Грамада) существовала с 1991 года. В июле 2023 года Министерство юстиции отказало ей…

12.05.2025

Поддерживаемые Путиным «Ночные волки» посадили в Бресте орешник. Рассказываем, где и зачем

Российские байкеры-националисты заявили, что это — напоминание тем, кто «возрождает коричневую чуму XXI века».

12.05.2025

Карбалевіч: Лукашэнка заклікае рыхтавацца да вайны

Але не патлумачыў, да якой вайны мусяць рыхтавацца беларусы: да вонкавай агрэсіі ці змагацца супраць…

11.05.2025

Александр Фридман: Лукашенко внутренне сопротивляется российской экспансии

Суперлояльность Кремлю не спасает беларуского правителя от агрессивной российской экспансии. И это злит Лукашенко.

10.05.2025

Пропаганда вместо памяти: что празднуют 9 мая Путин и Лукашенко?

Москва и Минск превращают историческую Победу над нацизмом в инструмент политической манипуляции, подменяя память —…

10.05.2025