Categories: Общество

Беларускі Дзед Мароз падвёў вынікі 2017 года і расказаў аб тым, чаго чакае ад 2018-га

— Асабіста для нас кожны год асаблівы, таму што гэта новыя госці, новыя пачуцці, новыя мары і пажаданні ўсім ім. У нас пабывалі госці з 95 краін свету, і апошнія, хто быў, — гэта з Буркіна-Фасо (дзяржава у Заходняй Афрыцы — заўв. аўт.). Цікавыя людзі, пытлівыя, разумеюць гумар і тое, што з імі размаўляюць на беларускай мове.

За гэты год мы нешта абнавілі ў памесці Дзеда Мароза: зрабілі вельмі прыгожы ўваход у памесце. На жаль, мы пережылі тры ўраганы, і падчас аднаго з іх дуб знёс усё ў шчэнт, і зараз у нас новыя цудоўныя вароты.

У гэты год мая ўнучка Снягурачка нікуды не паехала, яна ўвесь час была тут, з намі, дапамагала Дзеду Марозу і вясной, і ўлетку, і восенню. За апошнія 13-14 гадочкаў такое адбылося ўпершыню. Таму што астатняя мая сям’я: матухна Зіма і тры дачушкі Сцюжа, Віхура і Мяцеліца — былі на гэты раз не на Паўночным полюсе, а на Паўднёвым. Гэта таксама вельмі цікава. Ну, бадай, з падзей — гэта асноўнае.

Ну і самае галоўнае — гэта нашы госці. Дабразычлівыя, прыемныя, прыгожыя, разумныя, працавітыя нашы беларусы. Акрамя іх, шмат гасцей з бліжэйшага замежжа. Гэта Літва, Латвія, Украіна, Польшча і нашы суседзі-расіяне. Сустракаем усіх з вялікай радасцю.

Планы ў нас заўжды паўтараюцца. Каб было паболей гасцей, каб мы змаглі іх добра сустрэць, стварыць для іх сапраўды казачную атмасферу, адпачынак. Гэта галоўная наша задача на кожны год, на надыходзячы таксама. Ну і каб з добрым настроем нашы госці пакідалі Белавежскую пушчу.

А пажаданні: самае галоўнае, каб былі добрыя пачуцці, каб людзі не баяліся за нашых дзетак, каб быў сапраўды мір, каб мы жылі ў сяброўстве разам з нашымі суседзямі. Каб мы ўсе добра працавалі, паболей аптымізму. А такой рысай, як аптымізм, беларусы валодаюць, так што, я думаю, усё будзе добра.

З надыходзячымі святамі, шаноўныя беларусы, з Новым годам, з Калядамі! Каб усё склалася як мага лепей, каб за святочным сталом былі самыя дарагія для вас людзі! Асабліва я віншую нашых дзетак, жадаю, каб яны раслі чулымі, добрымі, не хварэлі, старанна вучыліся і былі сапраўднымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

 

Mot

Recent Posts

Добры знак для класнай беларускай кнігі. Як беларуская кнігарня «Кнігаўка» знайшла шлях да еўрапейскага чытача

Беларуская кнігарня «Кнігаўка» заваёўвае еўрапейскіх чытачоў, прапануючы кнігі праз «Амазон». Поспехі продажаў і навінкі 2024…

53 минуты ago

Старомодные лампы и винтажные статуэтки: в Бресте продается квартира словно «собранная» на блошином рынке

Каждая вещь с историей. BGmedia рассмотрело поближе оригинальный интерьер квартиры на Востоке. Спойлер: лоджия в…

7 часов ago

С 2020 года миграция беларуского бизнеса в Польшу выросла, а в Литву сократилась. Цифры впечатляют

На апрель 2024 года в Польше зарегистрировано 6 826 компаний с беларускими корнями. Это в…

11 часов ago

Саммит в Астане, членство в ШОС, встреча с генсеком ООН — дипломатический прорыв, или пустое?

Амнистия по-беларуски. Вступление в ШОС. Орбан в Москве и в Киеве. Россия везет американцам «секретный…

1 день ago

Вызваленне палітвязняў: каго выпускаюць і што стаіць за дзеяннямі рэжыму

Праваабаронцы паведамілі пра 18 вызваленых палітвязняў, сярод іх толькі Рыгор Кастусёў хворы на анкалогію.

2 дня ago

Амнистия по-беларуски: Брестский областной суд отправил за решетку на три года 55-летнюю Ирину Погодаеву

Брестчанку наказали по статье «содействие экстремизму» за 32 денежных перевода политзаключенным, которых обвинили в «преступлениях…

2 дня ago