Добраахвотнік пачаў публікаваць слова дня па-беларуску прама з падвала пад Бахмутам. Рубрыка выклікае цікавасць нават у расейскамоўных людзей.
Жыхар Баранавічаў Аляксандр Клачко ў першыя дні паўнамасштабнай вайны прыехаў ва Украіну, каб абараняць яе ад расейскіх акупантаў. Прайшоў баі пад Бахмутам. У верасні 2023 года быў камісаваны па стане здароўя, які зараз не дазваляе знаходзіцца на фронце. Жыве ў Вільні, куды першапачаткова выяжджаў ад пераследу на радзіме за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Аляксандр, якога многія беларусы ведаюць пад пазыўным «Кусь», пераўшоў на беларускую мову ўжо ў час вайны. Праз гэта ва Украіне з ім здараліся цікавыя прыгоды. Аляксандр штодня публікуе ў сябе ў сацсетках і ў беларускіх чатах слова на матчынай мове з візуалізацыяй — фота або відэа. Мы паразмаўлялі з ваяром пра тое, што дапамагае захоўваць беларускасць і пазіцыянаваць сябе беларусам у замежжы — сярод іншага, у выпрабаваннях фронту.
Чытайце таксама: «Праз беларускую прынялі за дыверсанта». Добраахвотнік з Баранавічаў — пра пераход на мову падчас вайны
— Пытанне «Як захаваць беларускасць?» у мяне ніколі не ўзнікала, — дзеліцца Аляксандр. — Гэта не было праблемай. «Як захаваць любоў да бацькоў?» — прыблізна так гэта для мяне гучыць. Мабыць, ніхто з людзей гэтым пытаннем не задаецца, таму што гэта само сабой зразумела.
Мне дапамагло прайсці праз вайну і ўсе выпрабаванні тое, што мае каштоўнасці — гэта беларускія нацыянальныя каштоўнасці: беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская культура.
Як прыйсці да беларускасці — іншае пытанне. Не ўсе беларусы, на маю думку, адчуваюць сябе беларусамі. Калі ў цябе слабы нацыянальны падмурак, то перастаць быць беларусам вельмі проста. Я сутыкаўся з такімі момантамі: калі задаеш пытанне «Чаму ты беларус?», людзі кажуць, што таму што пашпарт беларускі або таму што нарадзіўся ў Беларусі, вырас у Беларусі. На маю думку, пашпарт, месца нараджэння і месца, дзе ты вырас, не робіць цябе аўтаматычна носьбітам нацыянальных каштоўнасцяў. Сёння ты маеш беларускі пашпарт, заўтра ў цябе будзе мексіканскі. Або сям’я мексіканцаў прыехала ў Менск, нарадзіла там дзіцёнка, вырасціла яго ў сваіх традыцыях — ён не стане беларусам ад таго, што нарадзіўся ў Беларусі.
Беларус, на маю думку, — гэта тое, што ў цябе ў душы. Страціць гэта вельмі складана, дзе б ты не знаходзіўся. Каб заставацца беларусам, трэба ім быць, трэба прыйсці да разумення, якія рысы, якія каштоўнасці робяць цябе беларусам. Ці гатовы ты за гэтыя каштоўнасці змагацца, абараняць.
Малая радзіма
Для мяне такая каштоўнасць — любоў да сваёй малой радзімы. Я нарадзіўся ў Баранавічах, але сваёй малой радзімай лічу вёску Дамашэвічы пад Баранавічамі. Там мае карані. Адсоткаў 50, а можа, і 70 маіх продкаў — з гэтай вёскі. Летам я там бываў у бабулі на вакацыях.
Я пачаў вывучаць у свой час гісторыю сваіх продкаў, складаць генеалагічнае дрэва. Для мяне адкрылася вельмі цікавая гісторыя вёскі, акая абязлюдзела ў апошні час. Гэтую гісторыю не ведаюць нават мае бацькі, якія нарадзіліся абодва ў Дамашэвічах. Я мяркую, што шмат беларусаў не ведаюць гісторыю тых вёсачак, адкуль іхнія бабулі, дзядулі.
За пяць кіламетраў ад Дамашэвічаў, у вёсцы Сталовічы, Сувораў разбіў войска канфедэратаў (Барскай канфедэрацыі. — Рэд.) ў 1771 годзе. У трох з паловай кіламетрах вёска Старая Мыш, дзе ў 1654 годзе быў спалены маскоўскім войскам Мышскі замак. Расейскія ваяводы пісалі цару, што мясцовых «людзей літоўскіх» — так называлі жыхароў ВКЛ расейцы — «усіх пабілі». Вёскай Дамашэвічы валодаў у свой час брыгадны генерал Тадэвуша Касцюшкі, Ксаверый Несялоўскі, калі верыць дакументам, якія я знайшоў у архіве.
Калі я пачаў капаць углыб пра продкаў, мне раскрыўся шырокі, глыбокі падмурак. Я не ведаю, як гэта працуе, але ты адчуваеш моц ад таго, што за табой стаяць гэтыя людзі, прах якіх ужо стлеў у зямлі. Гэта быццам бы ты стаіш на полі бою, а за табой — войска з тваіх продкаў. Гэта ўзмацняе дух.
Разуменне гісторыі
Неяк бачыў пост адной расейскай жанчыны, і там прагучала вельмі добрая думка: разуменне гісторыі лепш за ўсё прыходзіць, калі ты глядзіш на яе вачыма сваіх продкаў.
Калі бабуля табе расказвае, што ў вайну адбывалася, якімі былі партызаны, якімі былі немцы, палякі, як прыходзіла Чырвоная армія, — гэта самая карысная інфармацыя. Або калі ведаеш, якія падзеі адбываліся на тваёй малой радзіме, якія войскі прыходзілі, хто быў ворагам для тваіх продкаў, хто быў сябрам.
Вельмі важна ведаць гісторыю не вачыма іншай дзяржавы — Масквы, Варшавы — а вачыма сваіх продкаў. Калі ты яе так ведаеш, табе ўжо не будуць уліваць у вушы, што ты «рускі са знакам якасці», або крэсы ўсходнія, або штосьці іншае.
Беларуская мова
Са жніўня 2022 года я прынцыпова і з беларусамі, і з украінцамі размаўляў па-беларуску. Калі гэта адбываецца на фронце, да мяне адразу пытанне ад украінскіх вайскоўцаў: «Ты, мабыць, з Чарнігаўшчыны?» Такое ўражанне было. Або, калі даведваліся, што я беларус, то казалі: «О, якая прыгожая гаворка ў вас!» Звычайна беларусы размаўляюць па-расейску, а тут па-беларуску. Па мове адразу становіцца зразумела, хто ты і што ты.
Калі я бачу расейскамоўнага, то на фоне апошніх падзей у мяне ўнутранае непрыняцце, я намагаюся яго ў сабе давіць. Калі гэта знаёмы чалавек і я ведаю яго каштоўнасці, калі ён шануе беларускую мову, негатыўна ставіцца да ўлады, якой зараз захоплена Беларусь, да агрэсіі Масквы, — то я ўспрымаю нармальна. Але калі гэта незнаёмы чалавек, то адразу ўзнікае пытанне: а якія ў цябе каштоўнасці? Калі чалавек беларускамоўны ці ўкраінамоўны, то, хутчэй за ўсё, у яго будуць блізкія да маіх каштоўнасці. Гэта такі знешні маркер.
Слова дня
Я вяду каляндар «Слова дня». Гэта пачалося так: калі мы былі пад Бахмутам, мне мая дзяўчына прыслала каляндар «Мова вольных». Мы ў падвале сядзелі. Я думаў: Госпадзе, навошта прыслала? Куды я тут павешу ў падвале гэты каляндар? Потым хлопец з медыяслужбы намаляваў графіці з Каліноўскім на сцяне падвала. Я прымацаваў на вяровачцы каля гэтага графіці каляндар і проста кожны дзень фоткаў і выкладваў у сябе ў гісторыях, у інстаграме слова на фоне Кастуся Каліноўскага. Потым прыйшла ідэя шукаць гэтае слова ўжывую і фоткаць на фоне лістка календара.
А з Новага года трошкі памяняў фармат: зараз не выкарыстоўваю лісток календара, а проста фатаграфую з’яву ці прадмет і выкарыстоўваю беларускую фразу, дзе ёсць слова, якое азначае гэты прадмет.
Здаецца, такая дробязь: кожны дзень проста посціш гэтае слова. Часам можна было згубіць пару гадзін, каб знайсці адпаведнік. Але я не магу перадаць, якая гэта моцная рэч. Я асэнсоўваю гэта як адну з двух-трох галоўных падзей года для мяне асабіста.
Калі ты робіш маленькую справу пастаянна, гэта вельмі моцна ўплывае. Самыя каштоўныя водгукі для мяне — ад людзей, якія ледзь не называлі мяне і іншых добраахвотнікаў наёмнікамі, якія размаўляюць па-расейску. І пры гэтым я ад іх чуў: «Ведаеш, ідэя ў цябе цудоўная. Нават мне цікава гэта тваё слова дня».
Гэта мяккая беларусізацыя па кропельцы. Як кажуць, кропля камень точыць.
Компания Henley & Partners представила свежую версию Индекса паспортов. Спойлер: Беларуси доступно такое же количество…
Редакция BGmedia собрала самые кринжовые и трагические инциденты в Беларуси, которые произошли на этой неделе.…
В Беларуси определили новые нормы выступления священнослужителей в СМИ и социальных коммуникациях. BGmedia рассказывает, что…
Видео с акцией брестских чиновников опубликовал первый секретарь брестского отделения БРСМ. И он не был…
Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.
В рамках учений проверили готовность силовиков и техники к любым возможным вариантам развития событий во…