плакат, ССР, советский, тунеядцы, дармаеды

Беларуска расказала, чаму цяпер невыгодна быць самазанятай

23.11.2025 08:31 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Майстар па манікюры распавяла, чаму самазанятыя плоцяць падаткі, але не атрымліваюць ні бальнічнага, ні адпачынку, ні ўпэўненасці ў пенсіі.
Читайте BGmedia в:

Майстар па манікюры падзялілася сваімі думкамі ў TikTok. Яна адкрыта заявіла: самазанятай у Беларусі быць невыгадна. На яе словы адгукнуліся сотні людзей.

Чытайце таксама: «Я ў поўнай дупе»: самазанятай налічылі за «камуналку» па кошце для «дармаедаў»

«Плачу падаткі, а што атрымліваю ўзамен?»

Жанчына распавяла, што як самазанятая сплочвае каля 10% падаткаў — амаль 400 рублёў у месяц. Але, па яе словах, гэта не дае ёй ні сацыяльных гарантый, ні падтрымкі: «У мяне захварэла дзіця, і я не магу пайсці на бальнічны — мне яго ніхто не аплоціць. Тое самае з адпачынкам. Я магу ўзяць яго раз у тры месяцы, але аплочваць мне яго ніхто не будзе».

Яна таксама адзначыла, што не ўпэўненая, ці атрымае пенсію: «Пенсійны ўзрост павышаецца, і я яго, хутчэй за ўсё, не дачакаюся».

Пры гэтым, падкрэсліла майстар, дзяржава не дапамагала стартаваць: «Калі я пачынала свой маленькі бізнес, дзяржава не дапамагала закупляць абсталяванне і матэрыялы. Дык можа хто патлумачыць — каму і за што я павінна плаціць?».

@manunyasworld Вы меня конечно извините , но работать на себя уже совсем не выгодно . Налоги, аренда, материалы , только успевай платить … #мастерманикюра #global #начинающийтиктокер ♬ sonido original — Trukos_danny

Што сказалі людзі ў каментарах

Пад відэа разгарнулася актыўная дыскусія, і меркаванні падзяліліся.

Асноўная думка тых, хто падтрымлівае жанчыну, у каментарах была такой: праблема для самазанятых не ў саміх падатках, а ў тым, што ў адказ яны не атрымліваюць нічога — ні гарантыяў, ні абароны, ні ўпэўненасці ў будучыні.

  • «Вы плаціце падаткі, каб утрымліваць дзяржустановы, якія вас ахоўваюць, лечаць, вучаць — і пры гэтым з вас жа і дзяруць падаткі».
  • «А яшчэ падатак на рамонт дома, якога ніхто не робіць, падаткі на машыну, кватэру. Пакуль мы маўчым — будзем іх карміць. Яны сабе налічваюць велізарныя зарплаты і яшчэ крадуць».
  • «Гэтым пытаннем задаюцца 97% беларусаў! Дзяржава нікому не дапамагае! Можа, сапраўды надышоў час змяніць кіраўніцтва цалкам?».
  • «За навучанне плаціш сам, за матэрыялы плаціш сам, абсталяванне купляеш за свае — але частку заробленыя грошы усё роўна аддавай. Вельмі “сумленна”».
  • «Я ўжо прыняла, што на пенсію различваць няма сэнсу. Таму цяпер трэба самой назапасіць на старасць. У найм ісці не хочацца — дзе я яшчэ дома, займаючыся любімай справай, змагу зарабляць столькі ж?».

Знайшліся і тыя, хто з жанчынай не пагадзіўся.

  • «Школа, медыцына і іншае — дзяржава траціць на вас значна больш, чым вы плаціце падаткаў».
  • «Вы ведалі, на што ішлі. Не хочаце працаваць у найме — значыць, няма і адпачынку, які аплочвае працадаўца».

Чытайце таксама: «С того дня я уже не тунеядец». Беларуска поделилась лайфхаком, как стать самозанятым

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: