женщина на предприятии

«Балелі рукі ногі, спіна». Беларуска распавяла, чаму ў Беларусі складаней знайсці добрую працу, чым у Польшчы

15.10.2025 08:17 Валянціна. Ілюстратыўнае фота. Згенеравана з дапамогай ШІ ChatGPT. Источник фото

Блогерка са Жлобіна падзялілася сваёй гісторыяй у сацсетках і расказала, чым адрозніваюцца беларускія прадпрыемствы ад польскіх.
Читайте BGmedia в:

Беларуская блогерка Валянціна, якая цяпер жыве ў Польшчы, расказвае пра сваё жыццё за мяжой. Нядаўна ў TikTok яна распавяла, чаму не змагла знайсці такую ж працу на радзіме, як у суседняй краіне. BGmedia дзеліцца яе гісторыяй.

Чытайце таксама: Мать из Пружан: «За 700 рублей троим не прожить — детей грозят забрать»

Раней жанчына размяшчала відэа, у якіх распавядала пра свой досвед працаўладкавання ў Польшчы. Ролікі выклікалі пытанні ў некаторых гледачоў — ім стала цікава, чаму Валянціне не ўдалося знайсці падобную працу на радзіме.

Чым адрозніваецца праца на заводах Беларусі і Польшчы

Сама Валянціна называе сябе звычайнай працоўнай жанчынай, якая адпрацавала дзесяць гадоў у Беларусі на розных прадпрыемствах. Цяпер яна ўладкаваная на заводзе ў Польшчы і адзначае, што адчувае «каласальную розніцу». Паводле яе словаў, гэтая розніца бачная нават у дробязях — напрыклад, у эканоміі на туалетнай паперы, мыйных сродках і мыле.

«У Беларусі я насіла на працу туалетную паперу, таму што яе клалі ў прыбіральнях толькі два разы на тыдзень — па адным рулоне. І мыла налівалі па такім жа графіку», — распавядае жанчына.

Акрамя таго, беларуска ўзгадала пра «суботнікі», калі людзей прымушалі працаваць бясплатна. У Польшчы, паводле яе слоў, сітуацыя зусім іншая — тут людзі не працуюць нават гадзіну без аплаты, а праца ў выхадныя дні аплачваецца вышэй, чым у звычайныя.

@waliantsinka #Польша #жизньвпольше #work #беларусывпольше ♬ оригинальный звук — Валентина

«Я вельмі люблю Беларусь, і мне вельмі крыўдна, што ў нашай краіне такія ўмовы для звычайных працоўных людзей. Бо менавіта на іх трымаецца асноўная частка эканомікі», — падкрэслівае блогерка.

Што думае пра вяртанне ў Беларусь

Валянціна прызнаецца, што часам задумваецца пра вяртанне на радзіму. Аднак, паводле яе слоў, варта толькі падумаць пра гэта — і адразу прыходзяць успаміны пра тое, як цяжка было працаваць у Беларусі.

«Ці не вяртацца мне да Беларусі? Як толькі ў мяне з’яўляюцца такія думкі, я пачынаю думаць, а за што я буду там жыць, дзе працаваць… І адразу ўзгадваецца мая праца ў Беларусі: цяжкая фізічная праца, балелі рукі ногі, спіна», — распавядае Валянціна.

Жанчына кажа, што начальства пастаянна шукала прычыны пазбавіць прэміі або прычапіцца да дробязяў. «Калі працоўныя шукалі справядлівасць, начальнікі казалі, што нас ніхто не трымае, і што на нашае месца стаіць чарга», — узгадвае яна.

Паводле яе, нават адпачынак у Беларусі быў праблемай: «А калі прыходзіў час на адпачынак, то ты нечакана незаменны працаўнік. А ў адпачынак ісці не можаш, бо працаваць няма каму».

@waliantsinka #Польша #work #жизньвпольше #беларусывпольше ♬ оригинальный звук — Валентина

Яна адзначае, што людзей скарачаюць, нагрузку павялічваюць, а заробкі не паспяваюць за ростам коштаў. «А вандраваць я буду толькі ў марах. І мяне адразу адпускае. Не. Бадай я яшчэ застануся ў Польшчы», — кажа Валянціна.

Чаму не атрымалася знайсці такую ж працу ў Беларусі, як у Польшчы?

Адказваючы на пытанні каментатараў, жанчына патлумачыла, чаму ў Беларусі ў яе не атрымалася знайсці такую ж працу, як у Польшчы.

Па назіраннях Валянціны, умовы працы ў Польшчы і Беларусі істотна адрозніваюцца. Яна адзначае, што ў Польшчы значна больш магчымасцяў для працаўладкавання.

«У Польшчы вельмі шмат вырабніцтваў. І працоўных месцаў там нашмат больш, чым само насельніцтва краіны. І шмат палякаў выязджае ў іншыя краіны ЕС, каб працаваць. І праз гэта ў Польшчы ёсць вольныя месцы, куды з задавальненнем бяруць замежнікаў, каб хтосьці працаваў на гэтых заводах», — распавядае яна.

У Беларусі Валянціна жыла ў Жлобіне. Па яе словах, у гэтым невялікім горадзе за апошнія гады спыніла работу шмат вытворчасцяў.

«Колькі сябе памятаю, закрылася шмат прадпрыемстваў… Фабрыка мастацкай інкрустацыі, пеньказавод, ільназавод, святлозавод, кансервавы камбінат, рамонта-механічны завод… Апошні некалі быў перадавым! І вось не так даўно ў нас зачынілася мехавая фабрыка (БЕЛФА)! Там працавала амаль палова горада. Заробкі былі добрыя. Цалкам зачынілася. Таму што няма мадэрнізацыі», — кажа блогерка.

Жанчына таксама адзначае, што ў вытворчасці трэба было інвеставаць, аднак «чамусьці гэта рабіць не сталі».

Блогерка таксама ўзгадвае металургічны завод у горадзе, дзе працавала вялікая частка мясцовага насельніцтва. Па яе словах, заробкі там ужо не былі такімі высокімі, як раней. «Вы разумееце, гэта — металургія! “Жаночых” прац там было вельмі мала. Гэта вельмі цяжкая праца. Жанчыны, якім няма куды дзявацца, працавалі там. У гарачых цэхах мужчыны атрымлівалі добрыя заробкі, а жанчыны за такую ж цяжкую фізічную працу атрымлівалі невысокую аплату», — расказвае яна.

Распавядаючы пра іншыя заводы, звязаныя з вытворчасцю ежы — хлебны завод, мясакамбінат, малочны завод — яна падкрэслівае нізкія заробкі і вялікую нагрузку, бо сама працавала на адным з іх. А на мясакамбінат яе не ўзялі — адмовілі, бо, па словах Валянціны, яна «не той камплекцыі»: занадта маленькая і худая для іх вытворчасці.

Адказваючы на пытанне пра магчымасць пераезду ў іншы горад дзеля працы, жанчына расказала, што ў іншых гарадах Беларусі сітуацыя аналагічная: заводы закрываюцца, а новых не будуюць.

@waliantsinka Ответ пользователю @natashasalanovich #Польша #жизньвпольше#work #беларусывпольше ♬ оригинальный звук — Валентина

Па словах блогеркі, Мінск — адзіны горад, дзе сітуацыя з пошукам працы лепшая чым па ўсёй краіне. Аднак усё вырашае жытло: яна не змогла б яго пацягнуць, маючы непаўнагадовае дзіця. Як маці, ёй патрэбна двухпакаёвая кватэра, каб у дачкі і ў яе былі асобныя пакоі. «Ці магу я ў Мінску знайсці звычайную працу на заводзе, якая зможа забяспечыць і мяне, і дзіця, і аплочваць кватэру?» — задаецца пытаннем Валянціна.

Блогерка таксама любіць вандраваць, і падарожжы займаюць важную частку яе жыцця. На яе меркаванне, чарговы мінус сярэдніх беларускіх «завадскіх» заробкаў у параўнанні з польскімі — немагчымасць дазволіць сабе падарожнічаць. Не тыя грошы ў Беларусі, каб хапіла на такую «раскошу».

 Чытайце таксама: Картофельный триумф и яблочный кризис: Брестская область хвастается урожаем «бульбы», но яблок будет мало

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: