Беларуска Алена жыве ў Нарвегіі больш за 20 гадоў. Ладзіць там беларускія імпрэзы, каб паказаць і расказаць нарвежцам пра Беларусь.
Алена прыехала ў Нарвегію вывучаць нарвежскую мову “без планаў заставацца” у гэтай краіне. Але лёс склаўся інакш: дзяўчына знайшла тут сваё каханне, займела сям’ю і разам з мужам-нарвежцам гадуе траіх дзяцей.
Але і за 20 гадоў жыцця на скандынаўскай поўначы Еўропы беларуска не не забылася на сваю радзіму.
— Калі ў 2020 годзе ў свеце загаварылі пра Беларусь, то я падумала: самы час паказаць нарвежцам Беларусь літаратурную.
Зараз Алена працуе перакладчыкам на нарвежскую мову, а таксама яна — актывістка беларускай суполкі “Разам” у Нарвегіі.
— У суполку мы аб’ядналіся таксама ў 2020 годзе, калі ў Беларусі распачаліся пратэсты. Дагэтуль ўсе жылі самі па сабе і нічога адзін пра аднаго не ведалі, бо беларусаў у Нарвегіі было ня шмат.
“Разам” ужо чатыры гады ладзіць Дні кіно і іншыя беларускія імпрэзы ў Осла і Бергене.
— Дні кіно — гэта вельмі папулярны івэнт, які аб’ядноўвае ня толькі беларусаў. Да нас у першую чаргу прыходзяць і нарвежцы паглядзець беларускае кіно, бо іх зацікавіла Беларусь.
— Натуральна, што ў 2020 годзе паказвалі і навіны, і рэпартажы пра пратэсты ў Беларусі і пра нашую краіну штосці чулі. А дагэтуль у Нарвегіі мала хто ведаў такую краіну Беларусь. Нават назва была “Белая Расея” і па сутнасці Беларусь ўспрымалі, як частку Расеі, — узгадвае Алена.
Назву з “Белай Расеі” на Беларусь Нарвегія змяніла толькі летась — апошняй пасля сваіх скандынаўскіх краін-суседак.
Пасля 2020 году і беларусаў у Нарвегіі стала больш: у асноўным гэта студэнты ўніверсітэтаў, а таксама ІТ-спецыялісты. Шмат спыніліся ў сталіцы Осла, некаторыя і ў іншых гарадах.
Але беларусам з вялікай цяжкасцю даюць палітычны прытулак у Нарвегіі.
— Палітыкі разумеюць, што белаускія ўцекачы — яны супраць Лукашэнкі і супраць вайны з Украінай. Што такія беларусы на радзіме ў небяспецы, таму і ўцякаюць. Імкненне, нібыта, ёсць, але гэта палітычнае рашэнне і на сёння яно рэгулюецца рознымі адміністрацыйнымі нарматывамі, — канстатуе Алена.
Читайте также: «Нароўні з дарослымі дзеці абмяркоўваюць, як адрамантаваць пляцоўку перад школай». Беларуска — пра жыццё ў Даніі
Фармальна ў Нарвегіі Беларусь лічыцца краінай бяспечнай для жыцця. Гэта даўні статус і да сённяшняга дня ён ня зменены.
— Таму, калі па абарону звяртаецца беларус, яны глядзяць: ага статус краіны — бяспечная, тады навошта палітычны прытулак — і не даюць. Аднак, калі пачалася вайна з Украінай, дык такое ж рашэнне пра наданне палітычнага прытулку украінцам было прынятае вельмі хутка. А пра беларусаў — забыліся.
Менавіта таму беларуская супольнасць намагаецца давесці уладам Нарвегіі, што рэпрэсіі супраць беларусаў толькі ўзмацняюцца, што на радзіме іх пераследуюць і яны знаходзяцца ў вялікай небяспецы.
— Калі мы сустракаемся з нарвежскімі палітыкамі, калі гэта даводзім, яны кажуць: ну, так-так — гэтае пытанне трэба вырашаць. Але гэтага так і не адбываецца.
Адукацыя ў Нарвегіі арганізаваная паводле трохузроўневай сістэмы: малодшая і старэйшая дзесяцігадовая школа, а затым абавязковы трохгадовы каледж. У выніку агулам школьнае навучанне ў нарвежцаў складае 13 гадоў.
Паводле Алены, менавіта гэтая сістэма шведзкага трынаццацігадовага навучання перашкаджае беларусам падцьвярджаць свае беларускія дыпломы пра вышэйшую адукацыю.
— Да прыкладу, я адвучылася 10 гадоў у школе, 5 ва універсітэце, пасля 3 гады ў аспірантуры. Агулам атрымалася 18 гадоў і мне падцьвердзілі мой дыплом. Хто ж адвучыўся 10 гадоў школы і 5 інстытуту, то агулам 15 гадоў і па нарвежскіх мерках гэта 2 гады уніврсітэту. Яны проста падлічваюць: ага —гадоў не хапае, трэба давучвацца.
Навучанне ў сярэдняй школе ў Нарвегіі цалкам бясплатнае: кампутары, айпады, падручнікі, уся навучальная літаратура і нават сшыткі бясплатныя.
У каледжы ўжо трэба плаціць невялікую суму за прылады, але навучанне таксама бясплатнае. У дадатак навучэнцам даюць стыпдыю, якой “хапае амаль на ўсё”. У сістэме вышэйшай адукацыі: аплата 6500 крон за семестар, гэта каля 450 Еўра.
Нарвежцы добра размаўляюць па-ангельску, але галоўная — нарвежская мова. Таму сям’я Алены дома размаўляе па-нарвежску.
— У мяне нават не было такіх амбіцый, каб дзеці вывучылі беларускую мову. Калі школы з расейскай мовай навучання па выходых тут былі і ёсць, то з беларускай — няма.
Беспрацоўе ў Нарвегіі, “як і ва ўсіх краінах”: ёсць, але не надта вялікае. Галоўная праблема ў людзей, якія прыязджаюць з-за мяжы, што цяжка знайсці працу паводле сваёй адукацыі ці прафесіі.
— ІТ-спецыяліст уладкуецца досыць лёгка, калі ж адукацыя гуманітарная, як у мяне, тады знайсці працоўнае месца складана. Бо ёсць вялікая кантукрэнцыя з самімі ж нарвежцамі, якія таксама, не думаючы дзе яны будуць працаваць, ідуць вывучаць мовы-літаратуры, мастацтвазнаўства і іншыя гуманітарныя навукі, — дзеліцца досведам Алена.
Читайте также: Беларуска, якая жыве ў Ісландыі: «Як выйду на пенсію, то хачу жыць ў доме для састарэлых»
Так многія “гуманітарыі” у выніку ідуць у дзяржаўныя службы на пасады чыноўнікаў альбо — у шэрагі бспрацоўых шукаць нешматлікую гуманітарную працу. Канкурэнцыя існуе і ў сферы абслугоўвання: гандлю, сацыяльных ці транспартных паслуг.
Памер заробкаў залежыць ад кваліфікацыі, гэтаксама, як і памер падатку. Агулам — “у Нарвегіі жыццё ня таннае”. Асабліва “не дзіцячыя” выдаткі на дзяцей: садок, прадлёнка, дадатковыя заняткі.
— Вядома, што ў Нарвегіі жыць лягчэй, чым у Беларусі, але каб штодня шыкаваць, дык гэтага таксама няма. Калі сям’я з дзецьмі — як мы, то дадаецца яшчэ адзін сур’ёзны артыкул выдаткаў: дзеці дорага каштуюць, — кажа Алена.
Жыллё ў Нарвегіі каштуе вельмі дорага — “Нарвегія адна з самых дарагіх краін у Еўропе”. І яно ўвесь час даражэе, таму жылыя “квадраты” тут стараюцца набываць ва ўласнасць — гэта важная інвестыцыя і выгадная.
— Мы набывалі наш дом ў 2000-гадах і гэта было дорага, але зараз яшчэ даражэй і вельмі многія маладыя людзі не могуць сабе дазволіць уласнае жыллё, — сцвярджае Алена.
Каб збудаваць ці набыць кватэру-дом, то “простаму чалавку без іпатэкі не абыйсціся”. Але, каб узяць крэдыт, заробкі павінныя быць высокімі. І, калі усё ж удаецца прыдбаць сваё жыллё, то іпатэка — “фактычна, на ўсё жыццё”.
— Мы жывем недалёка ад Осла і наш дом — 130 квадратных метраў. Па нарвежскіх мерках гэта зусім не вялікі, сціплы дом. Зараз ён каштуе 6 мільёнаў нарвескіх крон — гэта каля 500 тысяч еўра — сярэдні кошт сярэдняга дома. Іпатэка — блізка 5% гадавых, гэта каля 1600 еўра штомесяц. У дадатак — камунальныя паслугі каля 2000 еўра за год.
Алена кажа, што для іх сям’і гэта вялікія сумы і разам з харчаваннем —асноўныя артыкулы выдаткаў.
Вольных кватэр і дамоў на рынку жылля ў Нарвегіі агулам ня шмат і яны вельмі дарагія. Асабліва высокія кошты ў сталіцы Осла і буйных гарадах. У правінцыі танней, затое “там будзе цяжэй з працай і сацыяльнай інфраструктурай”.
— Уласнае жыллё ў Нарвегіі — гэта вельмі складанае пытанне для ўсіх, нарвежцаў у тым ліку. Але менавіта ў Нарвегіі найбольш людзей жывуць у сваіх дамах, а не здымных, як у іншых краінах Еўропы, — канстатуе суразмоўца.
— Улады Нарвегіі імкнуцца “перасадзіць” жыхароў з прыватных аўтамабіляў на грамадзкі транспарт. Але гэта слаба ўдаецца, бо грамадзкі транспарт не так добра развіты, — разважае Алена.
Осла і ваколіцы — гэта каля мільёна жыхароў альбо пятая частка ўсяго насельніцтва краіны. Таму і транспарт пры сталіцы разнастайны і “ходзіць добра”. У далейшых раёнах людзей значна меньш і найпрасцей туды дабрацца можна ўласным аўтамабілем.
Читать далее: Беларус, які жыве ў Фінляндыі: «Я марыў бы, каб у нас так працавала “Хуткая дапамога”»
— Калісці я жыла ў вёсцы, дык туды апошні аўтобус з горада адпраўляўся а 16.00. Калі на яго не паспееш, то застаецца толькі таксоўка. Зараз мы жывём недалёка ад Осла і маглі бы абыйсціся грамадзкім транспартам. Але дзяцей трэба развозіць па секцыях і без машыны гэта ўжо складана.
Менавіта з гэтай прычыны шмат людзей маюць і карыстаюцца уласнымі аўтамабілямі, хоць аўтамабіль — “ гэта таксама нятанна”.
У Нарвегіі досыць умераны клімат: летам крыху халадней, чым цяпер у Беларусі — +24. Затое зімой цяплей: калі мароз да -15, то лічыцца, што ўжо вельмі холадна — так на ўзбярэжжы Балтыкі. На поўначы Нарвегіі і ў цэнтральнай частцы клімат кантынентальны і халаднейшы.
Але прырода найпрыгажэйшая па ўсёй Нарвегіі: горы, мора, ф’ёрды, вадаспады і вазёры — месцы паломніцтва тысячаў турыстаў ды і саміх нарвежцаў. Яны любяць выязджаць “на прыроду” з намётамі, хадзіць “турыстычнымі маршрутамі”.
— Многія маюць летнія дамкі — вельмі падобныя на нашыя лецішчы, куды яны выязджаюць, але толькі адпачываць. Шмат грыбоў і ягад, але нарвежцы іх збіраюць мала, затое беларусы — вельмі любяць, — дзеліцца назіраннямі Алена.
Вёска і сельская гаспадарка — гэта фермеры. У Нарвегіі, як і ў Беларусі, ёсць усё: бульба, морква і буракі, шмат садавіны. Мала чым розніцца ад беларускай і жывёлагадоўля: свінні, каровы і авечкі.
Па словах Алены, Нарвегія вельмі спрыяе фермерству праз крэдыты, розныя прэферэнцыі, але фермеры ўсё роўна скардзяцца на ўлады. Шмат людзей працуе ў сэрвісе і мала ў прамысловасці.
— Чаго няма ў Беларусі, але ёсць у Нарвегіі, дык гэта рыбныя фермы. Там шмат некваліфікаванай працы і збольшага наймаюцца на працу людзі, якія адмыслова прыязджаюць у Нарвегію па заробкі.
— Усё добра пакуль ты здаровы. І таксама цябе будуць старацца лячыць, пакладуць у добры шпіталь, калі захварэў, да прыкладу, на рак. Але, калі хранічнае захворванне ці невядома што баліць і з якой прычыны, то гэтым займаюцца неахвотна. Лекар параіць парацэтамол і заняцца спортам, — распавядае Алена.
Да прыкладу, у Нарвегіі на паўтары тысячы жыхароў можа прыпадаць адзін лекар першай ступені, а чарга да спецыяліста можа трываць месяцамі. “Можна пайсці да платнага лекара, але гэта каштуе”.
Читайте также: Будучы прафесар славянскай філалогіі: «Пасля ўсяго хацеў бы жыць у Беларусі і працаваць у Швецыі»
— Як і ў Беларусі, у Нарвегіі медычныя ўстановы скарачаюць і “узбуйняюць”, бо “трэба эканоміць”. У выніку дзесці ў правінцыі людзі мусяць дабірацца да бліжэйшых шпіталяў па тры гадзіны. А ў дадатак не хапае медычнага персаналу, медсёстраў, санітарак і лекараў. Нарвежцы пра гэта кажуць, пішуць у газэтах, але мала што вырашаецца, — канстатуе беларуска.
Паводле Алены, у падобным становшчы і іншыя сацыяльныя установы —школы, спартовыя цэнтры, дамы састарэлых, а яшчэ — дарогі і камунікацыі. За іх “нармальнае функцыянаванне” адказваюць камуны — гэта тэрытарыяльная адміністрацыйная адзінка ў Нарвегіі.
Камуны маюць даход ад дзяржавы і падаткаў жыхароў: чым болей жыхароў, тым больш заможныя камуны. Адпаведна — сацыяльныя аб’екты лепш дагледжаныя, а паслугі болш якасныя і шырэйшыя.
— Нашая камуна — каля 40 тысячаў чалавек. Па мерках Нарвегіі гэта густанаселеная мясцовасць і камуна дастаткова заможная “з усімі наступствамі”, у нашым выпадку — добрымі.
Нарвегія — “нафтавая краіна”, з насельніцтвам пяць з паловаю мільёнаў жыхароў. Яна ж — адна з багацейшых краінаў не толькі ў паўночнай Еўропе, але і сярод многіх краінаў свету. Шэраг гадоў, у тым ліку 2020, Нарвегія ўзначальвала спіс краін па індэксу чалавечага развіцця.
Грошы ж ад продажу нафты і газу акумуляюцца ў так званым “пенсійным ці нафтавым фондзе”, каб было з чаго плаціць пенсію “наступным пакаленням”. Кожны нарвежац ведае, што гэта фонд дзяржавы Нарвегія і ён ўтрымлівае вельмі вялікую — астранамічную суму.
— Нафтавы фонд фармуецца з разлікам, што калісці скончыцца здабыча нафты і не будзе даходаў ад яе продажу. Гэта такая дзяржаўная “кубышка”, куды грошы можна толькі дадаваць. Адны нарвежцы кажуць, што трэба залазіць у гэтую “кубышку”, а іншыя — што яе нельга чапаць ні ў якім разе.
Алена кажа, што не разумее, чаму грошы ідуць у фонд, а не інвестуюцца ў грамадзтва. І які сэнс чакаць нейкіх “жахлівых часоў”, якія прыйдуць “пасля нафты”.
Алена кажа, што пры розных недахопах, “як у кожнай краіне”, жыццё ў Нарвегіі непараўнальна лепшае, чым у Беларусі.
— Можа не хапае персаналу ў шпіталі, але там зробяць максімальна, каб чалавеку было добра. Калі тут нараджаеш дзіця, то тут не накрычаць, як у Беларусі, не “прагоняць” праз хамства і знявагі. У Нарвегіі не абразяць у гарамдзкім транспарце і не нахамяць у краме — такога тут ніхто і ўявіць сабе не можа. Тут агульная ўзаемапавага ў грамадзтве, да якой мы не прывыклі ў Беларусі.
У параўнанні з Беларуссю, у Нарвегіі яшчэ і заможнае жыццё. Тут амаль няма карупцыі, як у Беларусі, а людзі незалежна ад статусу маюць роўны доступ да большасці дабротаў і магчымасцяў. Дзяржава дапамагае грамадзянам, у Беларусі ж “нават жадання такога ня мае”.
— У Беларусі трэба мець нейкі бізнес і зарабляць дастакова грошай, каб дазволіць сабе паехаць з сям’ёй у адпачынаек. Ці купіць нейкую дарагую рэч — як добры аўтамабіль, да прыкладу. У Нарвегіі для гэтага дастаткова мець звычайную працу на нейкай дзяржаўнай службе, — падсумоўвае Алена.
А галоўнае — у Нарвегіі спакойнае, бяспечнае жыццё, без надзвычайных сітуацый і стрэсаў.
— Калі ў Беларусі людзі не ведаюць у якую хвіліну па іх прыйдуць, то ў Нарвегіі людзі не ўяўляюць што гэта такое — баяцца сваёй улады.
Фота — з асабістага архіва Алёны. Мы не публікуем фота Алены з прычыны яе бяспекі ў выпадку наведвання лукашенкаўскай Беларусі.
Если летучая мышь случайно залетела к вам в квартиру, постарайтесь не паниковать и вспомните, что…
МИД Беларуси критикует Запад за нарушение Устава ООН. Перед Лукашенко замаячила Гаага. Израиль бьет по…
Барановичская районная газета написала о вакансиях в городе и районе для людей предпенсионного возраста. Варианты…
Интернет-пользователи пишут в отзывах, что на автовокзале в Бресте ночуют бомжи, от которых воняет, а…
Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.
А Под Брестом у трассы М1 продают логистический центр. Стартовая цена — 2,3 млн евро.…