Categories: Общество

Беларусы не ацанілі прэм’еру фільма прапагандыста Азаронка

Фільм «Душа абаронцы» выклікаў хвалю крытыкі ў Беларусі: гледачы сумняюцца ў мэтазгоднасці ідэі, а квіткі на большасці паказаў застаюцца нераспраданымі.

Share

У кінатэатрах Беларусі транслюецца фільм беларускага прапагандыста Рыгора Азаронка «Душа абаронцы». Кобрын не стаў выключэннем: там прэм’ера адбылася 12 лютага 2026 года.

Чытайце таксама: «Рускі мір будзе захопліваць усё больш прасторы»: Вадзім Мажэйка — пра новыя консульствы РФ у рэгіёнах Беларусі

«Гэты фільм пра беларускага салдата, які абараняе мяжу ад сучасных пагрозаў, якія навісаюць на цякучы момант», — расказалі ў TikTok кобрынскаму праўладнаму блогеру Палванычу.

@palvanychСайт города VKOBRINE.BY Кобрин блогер палваныч♬ оригинальный звук — ПалВаныч 🇧🇾

Таксама ў відэа адзначылі, што фільм будзе карысны для падлеткаў і дзяцей, бо пасля яго прагляду «ў людзей узнікаюць глыбокія патрыятычныя пачуцці», а таксама ўдзячнасць да ваенных, «якія нясуць службу, абараняюць нашую краіну, а таксама забяспечваюць мірнае неба над нашай галавой».

Як беларусы ўспрынялі прэм’еру фільма

Аднак не ўсе беларусы ўзрадаваліся прэм’еры «Душы абаронцы». Пад ролікам кобрынскага блогера з’явілася шмат каментароў, у якіх людзі крытыкуюць ідэю фільма. Многія здзівіліся таму, што Рыгор Азаронак цяпер выступае ў ролі рэжысёра, а не телевядоўцы. Хтосьці нібыта ўпершыню пачуў пра такога чалавека.

  • «Бюджэтнікам і школьнікам прыгатавацца ісці ў прымусовым парадку. Спачуваю».
  • «Калі гэта скончыцца? Усе пагражаюць, а колькі жыву і яшчэ ніхто не напаў».
  • «Гэта што за рэжысёр такі?».
  • «Чаму пачуцці падзякі да вайскоўцаў? Яны ўсяго толькі выконваюць сваю працу, за якую атрымліваюць вельмі нядрэнны заробак! Такія пачуцці павінны быць да лекараў (жыцці ратуюць кожны дзень!), настаўнікаў, камунальнікаў, кіроўцаў і г. д.!».
  • «У бюджэтнікаў і школьнікаў траўма ад фільма будзе на ўсё жыццё».
  • «Я думаў, прэм’ера будзе толькі ў «Навінках»».

Таксама вылучыліся рэакцыі беларусаў у Facebook. На анлайн-старонцы віцебскага тэлебачання «Беларусь 4 Віцебск» з’явілася шмат рэакцый на прэм’еру фільма, і большасць з іх — са смехам.

Як карыстальнікі адрэагавалі на прэм’еру фільма Азаронка. Скрыншот з Facebook

«Еўрарадыё» прааналізавала колькасць набытых квіткоў і заўважыла, што на большасці паказаў шмат месцаў застаюцца нераспраданыя. Ёсць два сеансы на ўвесь Мінск, дзе выкупілі толькі некалькі шэрагаў запар: так робяць пры цэнтралізаваных паходах, калі кіно наведваюць чыноўнікі, студэнты і выйскоўцы.

Набытыя квіткі на кінапаказы фільма Азаронка. Фота: «Еўрарадыё»

Чытайце таксама: Расійскіх фільмаў на «Лістападзе» больш за ўсё. Ці ператвараецца кінафестываль у пляцоўку для прапаганды?

Recent Posts

У Дзяржынску фільтр вады забіваецца іржой за тыдзень. Што адказаў водаканал?

Жыхарцы прыватнага дома на вуліцы Кірава даводзіцца чысціць фільтр кожныя паўтара тыдня: ён хутка пакрываецца…

24.11.2026

«Ответственность за это никто не несет». Жительница Барановичей получила жировку на 630 рублей из-за счетчика

Один из четырех приборов с дистанционной передачей данных не отправлял показания. Беларусы поспорили, кто виноват…

24.11.2026

Беларусы сталі больш пакідаць грошай у крамах: рознічны тавараабарот вырас амаль на 9%. Што з заробкамі і цэнамі?

За студзень–кастрычнік рознічны тавараабарот у Беларусі вырас на 8,9% у супастаўных цэнах. Але гэта не…

24.11.2026

Беларусы просят Лукашенко ужесточить наказание за живодерство. Все из-за изуродованных собак в Ганцевичах и Витебске

После двух случаев жестокого обращения с собаками беларусы требуют изменить закон. Узнали подробности.

24.11.2026

«„Мне только спросить“ уже не прокатит». Как работает электронная очередь в Пинской центральной поликлинике

В учреждении здравоохранения установили инфокиоск. Одни пациенты хвалят порядок, другие жалуются на беготню по этажам…

24.11.2026

Пасля капрамонту жыхары дома ў Барысаве скардзяцца на холад. У камісіі жыхарам раяць самім разбірацца з вокнамі

Пасля рамонту дома на вуліцы Ібаруры, 26, жыхары сталі скардзіцца на холад у кватэрах. Камісія…

24.11.2026