Categories: Общество

«Суд над нябожчыкам?»: беларусы не зразумелі працэсу па «генацыдзе беларускага народа»

Вярхоўны суд Беларусі паведаміў пра прысуд па справе «генацыду беларускага народа» — абвінавачаны памёр яшчэ ў 1975 годзе. Беларусы пажартавалі з сітуацыі.

Share

У TikTok-акаўнце Вярхоўнага суда Беларусі з’явілася відэа пра судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе аб «генацыдзе беларускага народа». Асуджаным стаў Ганс Зіглінг — афіцэр СС, які ўдзельнічаў у нацысцкіх злачынствах на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым сам ён памёр яшчэ ў 1975 годзе.

Чытайце таксама: «Пра які генацыд ідзе гаворка?»: беларусы задалі нязручныя пытанні адміністрацыі Карэліцкай школы

Паводле інфармацыі суда, Зіглінг быў датычны да поўнага або частковага знішчэння 11 населеных пунктаў у Беларусі, з якіх тры так і не былі адноўленыя. У чэрвені–ліпені 1944 года ён уцёк у Нямеччыну, пазбег адказнасці і пасля вайны жыў звычайным жыццём, заняўшыся прадпрымальніцтвам.

@courtgovby Верховный Суд Республики Беларусь начал судебное разбирательство по уголовному делу по обвинению Ганса Зиглинга в геноциде белорусского народа #ВерховныйСудРеспубликиБеларусь #судыБеларуси #суды ♬ оригинальный звук — ВЕРХОВНЫЙ СУД 🇧🇾

«Гэта не гістарычны жэст, а дзяржаўная пазіцыя»

У Вярхоўным судзе падкрэслілі, што прысуды па справах аб генацыдзе, нават калі абвінавачаныя ўжо памерлі, маюць не толькі гістарычнае, але і палітычнае значэнне.

«Прысуд для пасобнікаў нацыстаў, якіх няма ў жывых, нясе як гістарычны, так і палітычны характар. Ён спрыяе замацаванню дзяржаўнага суверэнітэту і з’яўляецца данню памяці загінулым», — заявіла дзяржабвінаваўца Каліна Гарошка.

Паводле суда, па факце «генацыду беларускага народа» ўжо вынесена пяць прысудаў.

Каліна Гарошка, дзяржабвінаваўца. Фота: «СБ»

Як адрэагавалі беларусы

У саміх сацыяльных сетках суд выклікаў недаўменне сярод беларускіх карыстальнікаў. Каментары пад відэа Вярхоўнага суда ў TikTok хутка ператварыліся ў стыхійную дыскусію.

  • «Дык а які сэнс ужо з гэтага суда?» — пытаецца адзін з карыстальнікаў. «Прымазацца да перамогі і ўсіх, хто супраць улады, называць фашыстамі», — адказваюць яму.

Іншыя каментатары жартуюць з сітуацыі і не стрымліваюцца ў крытыцы Вярхоўнага суда.

  • «Суд над нябожчыкам? Навошта?»
    «А ў Ганса адвакат ёсць?»
    «Думаю, яму трэба выслаць позву. Не з’явіцца — штраф».
    «Не тых судзіце».
    «Вельмі шмат нявырашаных актуальных спраў».

Некаторыя беларусы наўпрост задаюцца пытаннем, ці не выглядае гэта ўсё як фармальнасць:

  • «Грошы з казны выдзелены — трэба неяк адпрацаваць».
  • «Замест гэтага лепш бы заняліся эканомікай, якая ў рэальным часе абвалілася».

«Генацыд беларускага народа» як палітычная формула

Гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман у размове BGmedia звяртаў ўвагу, што ўлады Беларусі наўмысна выкарыстоўваюць фармулёўку «генацыд беларускага народа», нягледзячы на яе спрэчнасць з пункту гледжання гісторыі.

Школьнікам Пінска распавядаюць пра «генацыд беларумкага народа». Фота: Сярэдняя школа №17 у Instagram

Бо мэта нацыстаў не заключалася ў знішчэнні беларусаў як асобнага народа. Ахвярамі масавых забойстваў на тэрыторыі Беларусі станавіліся габрэі, ромы, партызаны, людзі з «няправільнымі» палітычнымі поглядамі — па розных матывах і прычынах.

Выкарыстанне ўніверсальнай фармулёўкі дазваляе ўладам лічыць ахвярамі «генацыду» ўсіх, хто знаходзіўся на тэрыторыі БССР у 1941 годзе. І ігнаруе той факт, што габрэі складалі значную частку насельніцтва ў краіне. У выніку, як лічыць эксперт, гэта сцірае ўнікальны досвед і трагедыю іншых народаў і падмяняе гістарычную дакладнасць палітычнай інтэрпрэтацыяй.

У цяперашні час беларускія ўлады часта прасоўваюць наратывы пра «генацыд беларускага народа» ў розных адукацыйных установах: ад дзіцячых садкоў да ўніверсітэтаў.

Чытайце таксама: У дзіцячым садку правялі мерапрыемства з пракурорам: дзяцей апранулі ў колеры дзяржаўнага сцяга

Recent Posts

Последний звонок для деревни: почему на Севере школы становятся центрами жизни, а в Беларуси — пустыми зданиями

Школы в Беларуси превращаются в лоты на аукционах, пока Северная Европа делает из них центры…

14.05.2026

«Ни одного исполнителя не знаю». Жители Барановичей обсуждают артистов, которые выступят на день города

В Барановичском горисполкоме заявили, что хедлайнеры порадуют концертными программами представителей всех возрастов.

13.05.2026

Почти 900 тысяч просмотров: TikTok БрГУ имени А.С.Пушкина взорвал сеть

Видео Брестского «педа» в TikTok набрало почти 900 тыс. просмотров. В кадре — «харизматичный препод».…

13.05.2026

Фатальная самоуверенность топ-менеджмента. Александр Мертенс — о том, почему бизнес может рухнуть на пике успеха

Стабильность — это иллюзия. Профессор финансов Александр Мертенс объясняет, как вера в вечный рост ослепляет…

13.05.2026

Диван не по карману? Беларусбанк отказал в льготном кредите на беларуские товары под 4% жительнице Гродно

Беларуска с официальным доходом более 1700 рублей не смогла получить заем для покупки дивана беларуского…

13.05.2026

«Не хапае? Знайдзіце! Гэта жыццёва неабходна». Кругласутачная аптэка ў Слоніме не з’явіцца праз дэфіцыт кадраў

У сувязі з нястачай кадраў у дзейных аптэках многім фармацэўтычным спецыялістам даводзіцца працаваць на ўмовах…

13.05.2026