Доўгатэрміновы трэнд стаўлення беларусаў да саюзу з Расіяй паказвае, што беларусы наўрад ці ўсцешаныя падпісаннем саюзных праграмаў.
«Што больш за ўсё раздражняе ў размовах «за інтэграцыю», дык гэта заўсёдная апеляцыя да пракавечных імкненняў народаў да еднасці, — піша сацыёлаг Генадзь Коршунаў для «Цэнтру новых ідэй». — І ў экспертных суполках, і ў масавай свядомасці дасюль існуе ўяўленне, што сучасная Беларусь – гэта «савецкая Вандэя», а беларусы – самы савецкі народ. А раз так, то і Беларусь амаль аўтаматычна (пра)расійская; і беларусы ёсць рускімі са знакам якасці; і іншага наканавання, як быць разам з Расійскай Федэрацыяй, у Рэспублікі Беларусь проста няма.
Усё гэта стэрэатыпы. І савецкасць беларусаў, і іх прарасійскасць, і повязь беларускай савецкасці з прарасійскасцю. І як любыя стэрэатыпы, якія аднойчы складаюцца з заканамерных і выпадковых чыннікаў, а пасля амаль не змяняюцца, сёння яны памылковыя на 100%.
Варта пачаць з таго, што беларусы не былі тым народам, хто больш за іншых жадаў, каб Саюз ССР застаўся існым. Па колькасці прыхільнікаў захавання СССР беларусы былі толькі на сёмым месцы з дзевяці (у шасці саюзных рэспубліках было «ўсё складана»). Між тым амаль 4/5 жыхароў Беларусі аддалі свой голас «за Саюз». Нагадаем, гэта быў 1991 год, то бок 30 гадоў таму.
Час бег, жыццё ішло, і праз восем год, як сведчаць дадзеныя НІСЭПД, колькасць прыхільнікаў (узнаўлення) Саюза ССР знізілася больш чым удвая. Гэта значыць, падчас падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ідэю ўзнаўлення СССР падтрымлівалі толькі 38% беларусаў, што ніяк не здасца за большасць (дададзім, што яшчэ праз дзевяць год іх засталося меней за 22%; пасля гэтая лічба то павялічвалася, то змяншалася, але ўжо ніколі не была важкай). Такім чынам, хаця Саюзная дзяржава і «вырастае з СССР», для беларусаў гэты праект быў не паўнавартасным яго спадкаемцам, а, хутчэй, нібы фантомным болем ці нейкім варыянтам настальгіі па ўмоўным «добрым часе».
Саюзная дзяржава была для беларусаў не паўнавартасным спадкаемцам СССР, а, хутчэй, фантомным болем ці варыянтам настальгіі па «добрым часе».
Менавіта так, і гэта бачна з лічбаў. Бяром дадзеныя Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, які ў маніторынгавым рэжыме амаль 20 гадоў задаваў беларусам пытанне: «Як, на Ваш погляд, мусяць развівацца стасункі паміж Беларуссю і Расіяй?» І тут мы бачым цікавыя рэчы.
Па-першае, прыхільнікаў найшчыльнейшага яднання аж да ўваходу ў склад Расейскай Федэрацыі ніколі не было шмат, а з пачатку 2000-х гадоў і дасюль іх колькасць вагаецца дзесьці каля 5+/-2%.
Па-другое, колькасць прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй у форме Саюзнай дзяржавы з утварэннем наднацыянальных кіроўных інстытутаў ніколі не складала большасць. На піках — у самым пачатку 2000-х і ў 2008-ым годзе — гэтая колькасць не перавышала 50 %. А калі глядзець у дынаміцы, дык з пачатку 2000-х яна паступова зніжалася і на пачатак 2020 года ўвогуле складала меней за чвэрць насельніцтва краіны.
Па-трэцяе, з пачатку цяперашняга тысячагоддзя паступова і няўхільна расце колькасць тых, хто трымаецца такой думкі: «Беларусь мусіць выбудоўваць з Расіяй такія ж стасункі, як і з іншымі дзяржавамі, — на базе міжнародных дамоваў». Як сведчаць дадзеныя Інстытута сацыялогіі, год назад такіх накіраваных на незалежнасць грамадзян было больш за 60%. Тут дадаткова звернем увагу на заломы, што акрэсліліся ў абодвух трэках — інтэграцыйным і незалежніцкім — у 2019 годзе. Як мы памятаем, гэты год прайшоў пад знакам «дарожных мапаў», якія ацэньваліся грамадствам як пагроза суверэнітэту і незалежнасці. На малюнку выразна бачна, як менавіта тады яшчэ больш яскрава акрэсліўся рух на адмову ад падтрымкі саюзнадзяржаўнага праекта і ўмацаванне думкі аб ураўнаважванні адносінаў з Расеяй на той самы капыл, як і з іншымі краінамі. Так, запыт на незалежнасць актуалізаваўся падчас адчування пагрозы суверэнітэту.
Читайте также: «Не слишком тревожная ситуация с тревожными перспективами». Эксперт о том, что значат договоренности Минска и Москвы
Цяпер вельмі распаўсюджаныя меркаванні, што падзеі 2020-21 гадоў — а менавіта падтрымка Аляксандра Лукашэнкі Крамлём — зрабілі свой уплыў на ўяўленні беларусаў аб Саюзнай дзяржаве. Ізноў жа падпісанні саюзных праграм таксама адгукнуцца ў масавай свядомасці. Як? Будзем назіраць.
Пока рынок жилья в большинстве областных центров Беларуси просел, Брест неожиданно оказался в числе лидеров.…
Средняя зарплата в Брестской области в июне оказалась одной из самых низких в стране. Белстат…
После попытки лишить охранного статуса с костела в Язвинах, власти взялись за усадьбу Пузынов. Узнали,…
Огнем уничтожен один из старейших храмов Беларуси — церковь Архангела Михаила в агрогородке Степанки. Узнали,…
Машина принадлежала 32-летнему жителю Пинска Артуру Радивановичу — политзаключенному, осужденному за попытку присоединиться к полку…
В Брестской области с начала года прокуратура подала иски к 62 выпускникам, которые отказались ехать…