Беларускія падлеткі мэтанакіравана здымаюць відэа для TikTok са словамі «Я паміраю ў Беларусі». У сацсетцы можна знайсці шмат ролікаў, дзе маладзёны скардзяцца на цяперашнія ўмовы ў школах:
«Школьны бюджэт страчваецца на шафы для тэлефонаў, калі ў туалетах няма паперы. Школьная форма распісаная да дробязяў. Патрабаванні сталі яшчэ вышэйшымі».

Чытайце таксама: Месца працы стала турмой: настаўнік пра забарону тэлефонаў
Меркаванні школьнікаў
Школьнікі адзначаюць, што ў школе даволі шмат праблемаў, на якія ўлады не звяртаюць увагі. Тая ж адсутнасць туалетнай паперы, якую можна пабачыць у прыбіральнях толькі падчас генеральных праверак. Настаўнікі сталі больш жорсткімі: камусьці робяць заўвагу нават за тое, што гучна пасмяяўся на перапынку.
Журналісты BGmedia ужо пісалі, як шольнікі рэагуюць на новаўвядзенні, якія тычацца забароны тэлефонаў падчас навучальнага дня. У адказ на забарону дзеці пачалі граміць школьную мэблю і абсталяванне. Таксама школьнікі распавядалі ў каментарах пад тэматычнымі відэа, як у некаторых школах не дазвалялася бегаць, выходзіць на вуліцу і граць у настольныя гульні на перапынках. І менавіта суцэльныя абмежаванні давялі іх да такога стану, які яны іранічна называюць «Праект Разгром» (спасылка на твор Чака Паланіка «Байцоўскі клуб»).
Чытайце таксама: «Праект разгром!». Як адрэагавалі на паломкі ў беларускіх школах
Што кажуць чыноўнікі?
Нядаўна на дзяржаўным тэлебачанні намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай заявіў, што і бацькі, і педагогі станоўча ацэньваюць новаўвядзенні, якія тычацца мабільных прыладаў. Як сцвярджае чыноўнік, па словах бацькоў і педагогаў, смартфоны цяпер не перашкаджаюць навучальнаму працэсу.
Нагадаем, што яшчэ раней бацькі школьнікаў адзначалі, што гэтыя змены не вырашаюць праблему цяжкіх заплечнікаў, якія парушаюць санітарныя нормы: бо забарона распаўсюджвалася і на нашэнне планшэтаў (без гульняў і доступу ў Інтэрнэт) з электроннымі падручнікамі. Менавіта яны маглі б замяніць дзецям цяжкія заплечнікі.
Аднак, на думку міністра адукацыі Іванца, выкарыстанне планшэтаў нашмат больш шкоднае за нашэнне заплечнікаў з «цэглай». Ён папракнуў бацькоў за недастатковы клопат над сваімі дзецьмі ў адказ.
Пры гэтым рашэнне аб дазволе на нашэнне планшэта, згодна з законам, прымаецца на ўзроўні адміністрацыі школы, што дазваляе частцы навучэнцаў абыходзіць прамыя забароны і берагчы сваё здароўе.
Чытайце таксама: Міністр адукацыі папракнуў бацькоў школьнікаў за выкарыстанне планшэтаў
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: