Categories: Общество

Без тэлефонаў і туалетнай паперы: дзеці скардзяцца на ўмовы ў школе

У TikTok новы трэнд: людзі дзеляцца праблемамі ў краіне пражывання. Ён не абышоў і беларускіх школьнікаў.

Share

Беларускія падлеткі мэтанакіравана здымаюць відэа для TikTok са словамі «Я паміраю ў Беларусі». У сацсетцы можна знайсці шмат ролікаў, дзе маладзёны скардзяцца на цяперашнія ўмовы ў школах:

«Школьны бюджэт страчваецца на шафы для тэлефонаў, калі ў туалетах няма паперы. Школьная форма распісаная да дробязяў. Патрабаванні сталі яшчэ вышэйшымі».

Скрыншот аднаго відэа ў TikTok.

Чытайце таксама: Месца працы стала турмой: настаўнік пра забарону тэлефонаў

Меркаванні школьнікаў

Школьнікі адзначаюць, што ў школе даволі шмат праблемаў, на якія ўлады не звяртаюць увагі. Тая ж адсутнасць туалетнай паперы, якую можна пабачыць у прыбіральнях толькі падчас генеральных праверак. Настаўнікі сталі больш жорсткімі: камусьці робяць заўвагу нават за тое, што гучна пасмяяўся на перапынку.

Журналісты BGmedia ужо пісалі, як шольнікі рэагуюць на новаўвядзенні, якія тычацца забароны тэлефонаў падчас навучальнага дня. У адказ на забарону дзеці пачалі граміць школьную мэблю і абсталяванне. Таксама школьнікі распавядалі ў каментарах пад тэматычнымі відэа, як у некаторых школах не дазвалялася бегаць, выходзіць на вуліцу і граць у настольныя гульні на перапынках. І менавіта суцэльныя абмежаванні давялі іх да такога стану, які яны іранічна называюць «Праект Разгром» (спасылка на твор Чака Паланіка «Байцоўскі клуб»).

Чытайце таксама: «Праект разгром!». Як адрэагавалі на паломкі ў беларускіх школах

Што кажуць чыноўнікі?

Нядаўна на дзяржаўным тэлебачанні намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай заявіў, што і бацькі, і педагогі станоўча ацэньваюць новаўвядзенні, якія тычацца мабільных прыладаў. Як сцвярджае чыноўнік, па словах бацькоў і педагогаў, смартфоны цяпер не перашкаджаюць навучальнаму працэсу.

Нагадаем, што яшчэ раней бацькі школьнікаў адзначалі, што гэтыя змены не вырашаюць праблему цяжкіх заплечнікаў, якія парушаюць санітарныя нормы: бо забарона распаўсюджвалася і на нашэнне планшэтаў (без гульняў і доступу ў Інтэрнэт) з электроннымі падручнікамі. Менавіта яны маглі б замяніць дзецям цяжкія заплечнікі.

Аднак, на думку міністра адукацыі Іванца, выкарыстанне планшэтаў нашмат больш шкоднае за нашэнне заплечнікаў з «цэглай». Ён папракнуў бацькоў за недастатковы клопат над сваімі дзецьмі ў адказ.

Пры гэтым рашэнне аб дазволе на нашэнне планшэта, згодна з законам, прымаецца на ўзроўні адміністрацыі школы, што дазваляе частцы навучэнцаў абыходзіць прамыя забароны і берагчы сваё здароўе.

Чытайце таксама: Міністр адукацыі папракнуў бацькоў школьнікаў за выкарыстанне планшэтаў

 

Recent Posts

Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі: у дварах узнікаюць «парковачныя войны»

Беларус пачысціў ад снегу два паркавальныя месцы, але адно з іх заняў іншы кіроўца. Гісторыя…

11.01.2026

Падчас снегападаў жыхары вёсак Слуцкага раёна застаюцца без магчымасці выезду

Цыклон «Улі» прынёс у Беларусь моцныя снегапады, але ў шэрагу вёсак Слуцкага раёна людзі так…

11.01.2026

БПЦ выходит на заводы: в Могилеве на предприятии открыли молитвенную комнату

На могилевском заводе «Метиз» в рабочее время открыли молитвенную комнату БПЦ. Церковь продолжает укреплять позиции…

10.01.2026

Цыклон «Уілі» фактычна спыніў працу папраўчых калоній у Магілёўскай вобласці

Моцныя снегапады, прынесеныя цыклонам «Уілі», заблакавалі пад’езды да папраўчых калоній Магілёўскай вобласці і нават сарвалі…

10.01.2026

В Гомеле жители обсуждают засекреченную причину взрыва газа в доме на Косарева

Спустя три недели после взрыва газа в доме на улице Косарева в Гомеле власти не…

10.01.2026

Беларусы без доступу да дарожных камер: у разгар снегападаў анлайн-сэрвіс застаецца закрытым

У Беларусі кіроўцы не маюць доступу да анлайн-камер на дарогах нават падчас цыклону «Уілі», які…

10.01.2026