Блог «Мова ад Васіля» i праект «Мова ў працы». Калаж BGmedia

«Мова ў працы»: блогер, які за год ахапіў 26% усіх інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі, прадставіў новы відэапраект

20.12.2024 15:44 Блог «Мова ад Васіля» i праект «Мова ў працы». Калаж BGmedia. Источник фото

Галоўная ідэя праекту — паказаць, як кожны чалавек можа зрабіць унёсак у будучыню Беларусі праз годную працу і павагу да сябе і іншых.
Читайте BGmedia в:

Праект «Мова ў працы» прысвечаны пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў штодзённым жыцці і падтрыманню нацыянальнай ідэнтычнасці праз працу і творчасць. Першыя відэа праекту ўжо набралі больш за 80 000 праглядаў.

Відэа публікуюцца на пляцоўках блога «Мова ад Васіля», відэа якога за 2024 год ахапілі 26,16% усіх жыхароў Беларусі, якія карыстаюцца iнтэрнэтам. У відэа здымаюцца блогер Васіль Ядчанка і журналiстка Кацярына Гардзеева.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Васіль Ядчанка (@vasili.yadchanka)

Праект «Мова ў працы» накіраваны на развіццё ўстойлівага кансэнсусу аб сучаснай беларускай ідэнтычнасці і пашырэнне прасторы выкарыстання беларускай мовы, асабліва ў працоўных прафесіях. Галоўная ідэя — паказаць, як кожны чалавек можа зрабіць унёсак у будучыню Беларусі праз годную працу і павагу да сябе і іншых.

Каманда праекта ставіць перад сабой такія задачы:

  • падтрымаць стварэнне і папулярызацыю гласарыяў для працоўных спецыяльнасцей на беларускай мове;
  • пашырыць колькасць непалітычнага беларускамоўнага кантэнту для працоўнай моладзі і прадстаўнікоў рабочых прафесій;
  • прасоўваць каштоўнасці самапавагі, прафесійнай годнасці і ўзаемнай павагі.

Адна з важных частак праекта — гэта актыўная праца над разбурэннем гендарных стэрэатыпаў. У відэа прадстаўнікі «традыцыйна мужчынскіх» прафесій, такіх як электрык, сантэхнік, аўтаслесар і іншыя, паказаны ў выкананні жаночых герояў. Галоўная вядучая праекта дэманструе, што прафесіяналізм не мае гендарных абмежаванняў.

@mova_4_u Офісны працаўнік. “Мова ў працы”. Дзюрабойка – дырокол. Тэчка – папка. Асобнік – экземпляр. Цыдулка – записка. Справаздача – отчёт. Спраўлены – исполненный. Шарлівы – неэкономный. Сушчэпка – скрепка. Прысьцібка – цвячок с шырокай галоўкай. Прычэпка – зажим. Спаганяць – взяскивать. Страты – убытки. Справаводства – делопроизводство. Непрацаздольны – нетрудоспособный. Сумоўе – собеседование. Цундаць – рабіць нудную працяглую работу. Аблуднае кола – замкнутый круг. #Моваўпрацы #праца #прафесіі #моваіпраца #мова #белмова #белорусскийязык #этобеларусь #этобеларусьдетка #Беларусь #mova #Belarus #беларускаямова #роднаямова #belarusianlanguage #беларускіцікток #беларускітікток #беларускітыкток #TikTokБеларусь #белтыкток #beltiktok #беларускамоўныцікток #беларускіярэкамендацыі #рэкамендацыі #пабеларуску #беларусы #белорусы #белорусыпоймут #беларусыпоймут #belarusian #беларускігумар #Дзюрабойка #Тэчка #Цыдулка #офіс #офис ♬ оригинальный звук — Мова ад Васіля

Чытайце таксама: З двух бакоў мяжы. Паўлюк Быкоўскі: «Эміграцыя — рэзервуар, дзе можа захоўвацца беларуская мова»

На каго арыентаваны праект і дзе паглядзець відэаролікі

У межах праекта «Мова ў працы» будуць створаны больш за 25 эпізодаў кароткіх відэа на беларускай мове. Кожны эпізод прысвечаны пэўнай прафесіі, з уключэннем ключавых тэрмінаў і слоў, звязаных з гэтай спецыяльнасцю.

Праект арыентаваны на працоўную моладзь і прадстаўнікоў рабочых прафесій ва ўзросце 18–45 гадоў, з акцэнтам на жыхароў абласных гарадоў і раённых цэнтраў.

Даследаванні паказваюць, што хоць беларусы мала карыстаюцца роднай мовай у паўсядзённым жыцці, яны не абыякавыя да яе і гатовыя падтрымліваць ініцыятывы, якія аб’ядноўваюць іх вакол агульных каштоўнасцей. Праект «Мова ў працы» спрыяе фармаванню павагі да людзей, якія праз сваю працу ствараюць годнае жыццё для сябе і навакольных.

Ролікі будуць размяшчацца на платформах блога «Мова ад Васіля» у Instagram, TikTok, YouTube, Facebook, X i Threads, каб максімальна ахапіць аўдыторыю у Беларусі.

Блог «Мова ад Васіля» за год ахапіў 26% усіх інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі

Агульная колькасць гледачоў блога «Мова ад Васіля» за 1 год у TikTok склала 2 500 000 чалавек. 76,1% з іх — з Беларусі.

Такім чынам, аўдыторыя блога «Мова ад Васіля» ў ТікТок з Беларусі склала 1 902 500 чалавек. Згодна даследванню, колькасць карыстальнікаў ТікТок у Беларусі складае 5 630 000 чалавек.

Агульная колькасць карыстальнікаў iнтэрнэтам у Беларусі складае 8 840 000 чалавек.

Толькі дзякуючы ТікТок «Мова ад Васіля» ахапіў 22,43% ад усіх карыстальнікаў iнтэрнэтам у Беларусі.

Агульная колькасць гледачоў блога «Мова ад Васіля» за 1 год у TikTok
Агульная колькасць гледачоў блога «Мова ад Васіля» за 1 год у TikTok

Калі дадаць Instagram, то там ахоплена 587 494 унікальных акаўнтаў. 56,1% з Беларусі. Што раўно 329 584 акаўнтаў з Беларусі, ці 3,73% ад усіх карыстальнікаў iнтэрнэтам у Беларусі.

Згодна падліку Васіля Ядчанкі і лічбам даследвання, блог «Мова ад Васіля» за год ахапіў 26,16% усiх жыхароў Беларусі, якія карыстаюцца iнтэрнэтам.

Чытайце таксама: Анатоль Лябедзька: Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай. Але трэба закласці пераходны перыяд

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: