Беларуска Юлія трапіла ў дзіцячае аддзяленне адной з брэсцкіх бальніц і звярнула ўвагу на тое, якой ежай там кормяць пацыентаў. Некаторыя стравы не спадабаліся ні ёй, ні яе сыну. Сваімі ўражаннямі Юлія падзялілася ў TikTok, выклаўшы адпаведнае відэа.
Чытайце таксама: «Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы
У сваім блогу жанчына распавядае пра асабістае жыццё і гадаванне дзяцей. У адным з апошніх ролікаў Юлія паказала, якім харчаваннем забяспечваюць пацыентаў у дзіцячым аддзяленні. Па словах блогеркі, тая не лічыць сябе пераборлівай у харчаванні: «Але ў бальніцах чамусьці кормяць нясмачнымі прадуктамі», — падкрэслівае яна.
На адным з відэа жанчына паказвае тушаную капусту з мясам, якую, па яе словах, немагчыма есці праз невыносны пах тухляціны. Да абеда дадалі і гарбату, якая не спадабалася маці дзіця па той жа прычыне. Яна дадала і тое, што гарбата была танная, што адчувалася на смак.
@yullidemi Были и нормальные блюда, пока мы лежали, но не вкусных больше Я не привередливая в еде, но почему то в больницах кормят не вкусными продуктами Почему? #больница #еда #пп #госпитализация #прикорм ♬ оригинальный звук — Yulli Demi
У асобным відэа Юлія зрабіла падрабязны агляд бальнічнага меню і ацаніла кожную страву. Найвышэйшы бал — 10 з 10 — атрымалі сняданкі, а таксама абед з супам і другім, дзе падавалі кашу з салатай. На другім месцы (8/10) апынуўся іншы абед: іншы суп, а таксама рыс з курыцай і салаткай.

Астатнія стравы патрапілі пад крытыку жанчыны. Грэчка з мясам атрымала 5 балаў — сын адмовіўся есці мяса. Пюрэ з пячонкай яна ацаніла на тры балы з дзесяці. Скумбрыя з пюрэ набрала два балы (на меркаванне Юліі, гэтую рыбу не паўсюль умеюць гатаваць). Найгоршую адзнаку — толькі 1 бал — атрымала тушаная капуста з мясам.

Як адрэагавалі беларусы
Не ўсе беларусы пагадзіліся з крытыкай бальнічнай ежы, што вынікае з каментароў пад відэа. Некаторыя карыстальнікі самі раскрытыкавалі пазіцыю аўтаркі відэа, бо на іх меркаванне, «бальніца — не рэстарацыя, каб у ёй ацэньваць ежу».
- «У бальніцы трэба ацэньваць не ежу, а медыцынскую дапамогу. А ежу ацэньвайце ў рэстарацыі».
- «Не падабаецца — не ясі. Трэба ўвесці платане харчаванне ў бальніцах для тых, хто не задаволены. Няхай самі абіраюць тое, што да спадобы».
- «Тое, што на відэа — нармальная чалавечая ежа. Так, у металічных талерках».
- «А бальніцы лекуюць, а еда не галоўнае. Есці будзем дома».
Аднак знайшліся і тыя каментатары, якія падтрымалі аўтарку відэа.
- «Толькі ў бальніцах могуць так жахліва гатаваць рыбу. Яе ніхто не кушае — адразу выкідаюць». Іншыя людзі адзначылі, што ў розных бальніцах краіны скумбрыю гатуюць так, што не прыбіраюць з яе кішкі.
- «Добры і шчыры водгук. Калі ежа бясплатная, гэта не значыць, што яна мусіць быць неядомай». Некаторыя ў адказе дадалі, што ежа не з’яўляецца бясплатнай па факце, бо на яе ідуць падаткі беларусаў.
- «З задавальненнем бальнічную ежу ядуць тыя, хто дома не гатуе ці не ўмее гатаваць. Ці тыя, хто сядзяць надгаладзь. Так, для такіх ежа будзе смачная».
Сама Юлія была здзіўленая тым, як шмат крытычных каментарыяў з’явілася пад яе відэа. На яе думку, ролік проста трапіў «не на тую аўдыторыю» — у асноўным да людзей старэйшага пакалення. Сапраўды, большасць станоўчых водгукаў пакідалі менавіта карыстальнікі пенсійнага ўзросту. Аднак знайшліся і маладыя людзі, якія пазітыўна выказаліся пра ежу ў бальніцах.
@yullidemi Тот случай когда видео залетело не на мою аудиторию😃 а на людей пенсионного возраста #питание #декрет #детидогода #мамскийблог #больница ♬ Пэм пэм пэм пэм — painhatedyou
Чытайце таксама: Беларуские школы переходят на «нутриентный аналог» рыбы: что это за продукт и почему родители возмущены
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: