Categories: Общество

Дарадца Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр: «Не памятаю, каб хтосьці сказаў: з заўтрашняга дня ўсе размаўляем па-беларуску»

Па словах Крысціны, з пачаткам вайны яе асяроддзе стала больш размаўляць па-беларуску. Спрацаваў псіхалагічны фактар: жаданне адасобіцца ад расейцаў.

Share

Юрыстка Крысціна Рыхтэр хутка адзначыць тры гады сваёй працы ў камандзе Святланы Ціханоўскай. Зараз яна з’яўляецца дарадцай па прававых пытаннях. Да ўласнай эміграцыі з Беларусі Крысціна займалася пытаннямі працаўладкавання моладзі, размеркавання і працоўных правоў.  

У камандзе Ціханоўскай Крысціна прыняла прынцыповае рашэнне: публічна размаўляць заўсёды па-беларуску. Наколькі гэта складана ў юрыдычнай сферы? Офіс Ціханоўскай за апошнія гады заўважна беларусізаваўся — ці гладка праходзіў гэты працэс? Ці лёгка беларусу, які быў расейскамоўным, пракачаць мову да ўзроўня native? Крысціна Рыхтэр распавяла пра гэта BGmedia. 

Чытайце таксама: Беларускі ваяр «Кусь»: «Як захаваць беларускасць?» для мяне гучыць прыблізна як «Як захаваць любоў да бацькоў?»

Недахоп слоў

— Я нарадзілася ў Менску і вучылася ў такой школе, дзе, канешне, былі заняткі беларускай мовы, але як нешта дадатковае. Заўсёды ўсё было расейскамоўнае. У мяне цалкам расейскамоўная сям’я. Таму так атрымалася, што ў мяне было няшмат магчымасцяў атрымаць беларускамоўную адукацыю ці неяк развіваць беларускасць з дзяцінства. 

Бывае, я зайздрошчу сваім калегам ці знаёмым, у якіх бацькі з дзяцінства размаўлялі па-беларуску.

Дзесьці ў 2014–2015 годзе я пазнаёмілася з грамадскім сектарам, прыйшла ў незалежную студэнцкую арганізацыю. І так сталася, што там было шмат людзей, якія размаўлялі беларускай. Мая сяброўка, грамадская актывістка Марына Штрахава, заўсёды размаўляла беларускай. Я ў яе нават запытвалася: «А як ты ў жыцці размаўляеш?» Я тады ўжо працавала юрысткай у арганізацыі, і мне было цяжка ўявіць, як я магу, напрыклад, патэлефанаваць кліентам і пачаць з імі размаўляць па-беларуску. 

Памятаю, што першы час мне было вельмі цяжка размаўляць і ўвогуле ўспрымаць беларускую мову.

Па-першае — цяжка, канешне, псіхалагічна. У мяне прафесія такая, што мой галоўны інструмент — мова. І калі ў цябе не хапае слоў, каб абгрунтаваць сваю пазіцыю, то гэта вельмі складана, стварае псіхалагічныя бар’еры. 

Але самае складанае было тое, што не хапае слоўнікавага запасу, таму што калі ты размаўляеш з чалавекам і заўсёды выкарыстоўваеш адны і тыя ж словы, то гэта выглядае дастаткова бедна. Ну і проста калі ты пачынаеш размаўляць на мове, якая для цябе, па-шчырасці, не была з дзяцінства асноўнай, гэта псіхалагічная перабудова.

Чытайце таксама: Тэст на прафесійную прыгоднасць. Ці возьмуць вас на працу ў беларусую айцішку?

Для ўсіх моў ёсць аднолькавыя парады: я стала шмат чытаць па-беларуску, слухаць. Я не люблю ў адносінах да беларускай мовы слова «прымушала», але я казала сабе, што трэба размаўляць. 

Таксама ў мяне была сяброўка, цалкам з дзяцінства беларускамоўная. І неяк так сталася, што калі мы з ёй размаўлялі — а размаўлялі мы вельмі шмат, яна беларускай, я расейскай — у галаву натуральна паклалася тое, што яна казала. Зараз я думаю, што менавіта яна, а таксама Марына, мелі вялікі ўплыў на мяне. Калі вакол цябе ёсць асяроддзе і ты амаль штодзённа камунікуеш з чалавекам, які размаўляе па-беларуску, яно натуральней кладзецца. 

Чатыры мовы

Пасля гэтага я частку часу размаўляла беларускай, частку расейскай, частку ангельскай мовай. Але не было такога, каб я ў жыцці шмат ужывала беларускую мову.

Я пачала гэта рабіць ужо пасля таго, як з’ехала з Беларусі ў 2021 годзе. Тады гэта сталася натуральна. 

Я разумею, што некаторыя словы кажу ці пішу няправільна, бо граматыка — гэта тое, што трэба сесці і вывучаць. Але гэта не так, як размаўляць замежнай мовай: калі ты перакладаеш на сваю. З беларускай так сталася, што проста бярэш і размаўляеш. 

У маім асяродку ўсё больш і больш людзей, якія ў побытавым жыцці размаўляюць выключна беларускай.

Калі па шчырасці сказаць, то я штодзённа ўжываю чатыры мовы: расейскую, беларускую, ангельскую і польскую. Усе мае мовы зараз пераблытаныя, няма іх у чыстым выглядзе.

Ваенны фактар 

Калі я стала дарадцай Святланы Ціханоўскай, маё прынцыповае рашэнне было — усе публічныя камунікацыі даваць беларускай. Таму калі маё інтэрв’ю напісана расейскай — хутчэй за ўсё, так зрабіла выданне. 

Я перавяла ўсе свае дэвайсы на беларускую мову, але заўважыла вельмі цікавую рэч: калі ты штосьці хочаш знайсці ў гугле, табе трэба гэта зрабіць па-расейску. Мала інфармацыі на беларускай мове. Бывае, я нешта нешта па праве шукаю на беларускай, — напрыклад, Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Хутчэй мне выдадуць нейкі ўкраінскі рэсурс, бо вельмі падобная мова. 

Канешне, хацелася б цалкам перайсці на беларускую мову ва ўсіх сваіх сферах жыцця, але недахоп інфармацыі вымушае шукаць па-расейску. Гэта азначае, што мы павінны рабіць свае рэсурсы на Вікіпедыі, публікаваць рэцэпты і іншыя свае рэчы, перакладаць заканадаўства на беларускую. 

Ужо пазней прызналася сабе, што стала хутчэй пераходзіць на беларускую з пачаткам вайны, бо мне хацелася ў вачах замежнікаў аддзяліць сябе ад расейцаў. Тут ёсць псіхалагічны фактар: не хацелася быць нейкім чынам дыскрымінаванай з-за расейскай мовы. 

Чытайце таксама: Украінец з Данецка, які вучыць беларускую мову: «І мяне шмат гадоў пераследавала пачуццё сораму за сваіх землякоў»

Хаця калі цалкам выключаюць расейскую мову, у мяне як чалавека, які працуе з міжнародным правам, заўсёды ёсць пытанні. Расейская мова ўсё ж такі вельмі распаўсюджаная і з’яўляецца адной з шасці моў ААН. З майго погляду, розныя народы павінны шукаць магчымасці камунікаваць адно з адным на адной мове. 

Сярод маіх сяброў мы таксама першы час (з пачаткам расейскага ўторгнення ва Украіну. — Рэд.) больш камунікавалі беларускай. 

Прынцыповая пазіцыя

У Офісе Ціханоўскай ёсць шмат людзей, якія размаўляюць беларускай, а ёсць частка, якая размаўляе расейскай. Заўсёды былі рухі да таго, каб пераходзіць на беларускую.

Святлана Ціханоўская і Крысціна Рыхтэр. Фота: t.me/tsikhanouskaya

Не памятаю такога, каб хтосьці прыйшоў на планёрку і сказаў: так, з заўтрашняга дня ўсе размаўляем па-беларуску. Калі казаць пра камунікацыйную стратэгію, то, напэўна, у каманды камунікацыі было нейкае абмеркаванне. 

Людзі самі вырашалі для сябе, ці краўнікі нейкіх дэпартаментаў казалі: давайце перакладзем усе матэрыялы на беларускую. 

Калі казаць непасрэдна пра мой аддзел, то я прыходзіла і казала: мая прынцыповая пазіцыя — камунікацыя на беларускай, таму любое слова, якое зыходзіць ад мяне як прадстаўніцы Офіса, павінна быць на беларускай.

Канешне, бываюць выключэнні. Мы шмат працуем таксама на ангельскай мове, таму ў нас бывае блытаніна. 

Калі казаць пра слоўнікавы запас ці пра граматыку, мне даводзіцца вучыцца дагэтуль. Я разумею, што калі чалавек з дзяцінства не размаўляў нейкай мовай, то каб размаўляць на ўзроўні native, трэба прыкладаць намаганні.

Чытайце таксама: Міхаіл Кірылюк: «Хай хто-небудзь ужо нарэшце скажа: трэба вывучаць беларускую як замежную мову»

Калі я стала публічна размаўляць па-беларуску, у мяне ўжо было кола сяброў, якім я магу напісаць і спытаць: вось, напрыклад, ёсць «вопыт» і «досвед». У якім выпадку лепш выкарыстоўваць тое ці іншае слова? Гэта не было так, што яны самі прыходзілі і казалі: калі што, да нас звяртайся. Я прасіла: калі не будзе напружваць, я б запытвалася. Людзям было заўсёды прыемна, што я звяртаюся.

Recent Posts

Што беларусы думаюць пра рэканструкцыю «Валадаркі»?

Былы Пішчалаўскі замак і СІЗА плануюць ператварыць у сучасную грамадскую прастору з кавярнямі і офісамі.…

20.11.2025

Жители дома на улице Рокоссовского более 10 лет добивались ремонта. Вот как им удалось достучаться до чиновников

Недалеко от отремонтированного дома на улице Рокоссовского скоро начнут строить детский сад, который вызвал общественный…

20.11.2025

Для катка в Бресте будет использовано 60 000 литров воды и не только — узнали, когда открытие

Раньше лед на катке возле елки был декоративным и почти непригодным для катания. Теперь власти…

20.11.2025

«Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы

Жыхары Капыля неаднойчы скардзіліся на чэргі ў мясцовай ЦРБ, а таксама на стаўленне да пацыентаў.…

19.11.2025

«Почему люлька перевесила конструкцию с крыши?» В Бресте при ремонте треш-общежития на Менжинского погиб рабочий

Трое рабочих поднялись на подвесной строительной люльке на уровень пятого этажа. В какой-то момент она…

19.11.2025

20 лет платежей: сколько стоит двухкомнатная квартира в центре Витебска

Витеблянин показал документ с графиком платежей по кредиту. Согласно бумаге, ежемесячный взнос — 538,2 рубля.…

19.11.2025