Жыхар Маладзечна паказаў у TikTok вуліцу Другую Прырэчную — суцэльныя ямы, глыбокія калюжыны, стаіць вада. «Як людзям хадзіць? Як дзецям у школу трапіць — лодку купляць?» — пытаўся аўтар відэа. У каментарах жартавалі, што дарога адпавядае сваёй назве: «Прырэчная — дык яна цяпер літаральна пры рацэ». Журналісты BGmedia пра стан беларускіх дарог пішуць рэгулярна.
Праз некалькі дзён пасля з’яўлення роліка дарогу «адрамантавалі». Ну, як адрамантавалі — проста высыпалі машыну бітай цэглы. Мясцовы жыхар, які здымаў відэа, іранічна адзначыў: «Дзякуй і на гэтым. Можа, потым зраўняюць».
@user42718799631
♬ оригинальный звук — ванчестер
Пад відэа людзі каментавалі:
- «Папрасіце яшчэ на Афіцэрскую прывезці!»
- «Гэта, напэўна, цэгла з дому на Гарадоцкай — яго разбіралі, сёння бачыў там яшчэ вялікую кучу. На пару вуліц хопіць!»
«TikTok — сіла, ура, таварышы!» - «Дык што, у нас цяпер адказныя за дарогі — гэта тыя, хто відэа ў TikTok выкладвае?»
- «Поўны трэш». — «А што вы хацелі, гэта ж Беларусь — усё па-калгаснаму робіцца».
Калі TikTok — апошняя інстанцыя
Апошнім часам беларусы ўсё часцей скардзяцца на дарогі менавіта праз TikTok. Людзі кажуць: па-іншаму не дабіцца нічога. Калектыўныя лісты, заяўкі праз «115» — усё дарма: або адпіскі, або поўнае ігнараванне. Таму TikTok для многіх стаў апошняй магчымасцю данесці свой голас.
Жыхар Глыбоцкага раёну, напрыклад, паказаў, як у вёсцы Мярэцкія «адрамантавалі» тратуар. Па яго словах, «якасць кладкі бачная няўзброеным вокам». Барты рознай вышыні: у адным месцы ад бардзюру некалькі сантыметраў, у іншым — сем і больш.
«Такое ўражанне, што ніхто нават не спрабаваў выраўняць узровень. Людзям з дзіцячым вазком цяпер прасцей ісці па дарозе, чым па гэтым хвалістым, перакошаным тратуары», — кажа мужчына.

Без дарог дзесяцігоддзямі
Жыхары Вілейкі таксама скардзяцца ў TikTok: іх завулак чакае дарогу ўжо паўстагоддзя. «Пяцьдзесят гадоў жывём у брудзе — і ніякай рэакцыі», — кажуць людзі.
На бездарожжа наракаюць і ў Магілёве — пішуць, што праблема паўсюль, апроч, канечне, «вылізанага цэнтру».
«Горад робяць для паказухі, а мы тут, на ўскрайку, як пасля паводкі жывём», — абураецца адна з жыхарак.
Іронія ў тым, што цяпер беларусы ўсё часцей ідуць не ў ЖЭС і не ў райвыканкам, а ў TikTok — бо толькі там, здаецца, іх хтосьці сапраўды слухае.
Чытаць таксама: Асфальтаванне дарогі ў Лунінцы — «падарунак ад уладаў». Але ў мясцовых ёсць да «падарунка» пытанні
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: